На запыт знайшлося 573 артыкулы

  1. 421
    апукаць зак. Апасці.
    Яблыкі апукалі ў траву. Арэхаўск Арш.
  2. 422
    апуха ж. Узлесак.
    Апуха - біражына каля лесу. Ясева Міёр.
  3. 423
    апухлік м. Абабак, падбярозавік.
    Апухлікаў можна набраць на ўзбалотку. Сураж Віц. Цэлы кошык апухлікаў набралі. Адаменкі Лёзн.
    Параўн. абабка
  4. 424
    апушнік м., с.-г. Акучнік.
    Мы бульбу апушнікам ганяем два разы. Варашылы Сен.
  5. 425
    апушчанікі мн. Аладкі з мукі і крахмалу.
    Удаліся ў цябе апушчанікі. Балаі Міёр. Мая баба любіць апушчанікі. Папшычы Глыб.
  6. 426
    апыніцца зак. Апынуцца.
    І трэба ж было мне там апыніцца, калі яны прыйшлі. Дварэц, Іванск Чаш.
  7. 427
    апынкаць, апышкаць зак. Натрапіць, знайсці.
    Як збегла куранё малое, дык і зараз апынкаць яго ні магу. Мількі Брасл. Усядно ён апышкаў маю заначку. Сардыкі В.-Дзв.
    Параўн. апароць
  8. 428
    апярэзацца зак. Аперазацца.
    Табе будзе лепш апярэзацца рамнём. Каралёва Шарк.
  9. 429
    апяты, апятыкі мн. Апенькі.
    Нешта мала зусім апят, а яны ж такіе смачные. Сянькова Шум. А ў нас на гародзе ля пню апятыкі сідзяць. Новая Яблынька Тал.
  10. 430
    арабіна ж. Рабіна.
    Далёка відаць ваша арабіна. Гарбацэвічы Арш.
  11. 431
    араматаўка, араматуха ж., бат. Чаромха.
    Як хорашэ, калі араматаўка цвіце. Крыпулі Докш. Ужо зацвіла араматуха. Чапукі Міёр.
  12. 432
    арба
    I ж. Ворыва.
    Сёлята арба лёгкая, дажджы ішлі, зямля ня ўсохла яшчэ. Шабаны Паст.
    II ж. Горб.
    Старая жанчына з арбой, сагнуўшыся, ходзіць. Чарэя Чаш.
  13. 433
    арбон м. Аўтобус.
    Цяпер арбонам едзь куды хочыш, і ровар ні нада. Лынтупы Паст.
  14. 434
    аржавенне н., адз. Руда на балоце.
    Жывёла забягае ў аржавенне быстра, хаваецца ад пулі. Мазалава Віц.
  15. 435
    аржавіны гл. ажавіка
  16. 436
    аржавы прым. Іржавы.
    Грабельцы дык зусім аржавыя. Макаравічы Докш.
  17. 437
    аржанік м. Аржаны хлеб.
    Смачны аржанік у маёй маці. Асвея В.-Дзв.
  18. 438
    аржанішча, аржышча н., адз. Іржышча.
    Ты астанешся аржанішча паліць? Абухава В.-Дзв. Пагналі на аржышча кароў. Ваўкі Паст.
  19. 439
    аржанка, аржануха ж. Жытняя салома.
    У стог слажылі аржанку. Дуброва Шум. Аржанкай у хлеве слалі. Антонаўка Арш. Аржануху сцелюць у хлеў, каб каровам цёпла было. Храпакі Віц., Лялеўшчына Гар. Астроўшчына Пол., Ходцы Сен.
  20. 440
    аржышча гл. аржанішча

Паведаміць пра недакладнасьць