-
401
аплятанік м. Аплеценая лазой бутля.
У аплятаніках гарэлку дзяржалі, а можна і алей. Астроўшчына Пол. -
402
апойсаваць незак. Абіваць больш буйнае зерне з коласа.
Апойсавалі зярно ў асноўным жанкі. Сарочына Уш. -
403
апока аг. Гультай(ка).
Твой хлопец гэткі бальшы, але ж апока. Баршчоўка Віц., Альшанка, Чарэя Чаш. -
404
апокушы мн. Ападкі, плады, што апалі з дрэва ад ветру, непагоды.
У садзе апокушаў поўна. Капланы Сен.
Параўн. апад, ападкі, ападнікі, ападышы -
405
аполец м. Вялікі кавалак свінога сала, які атрымліваецца пры разбіранні тушы.
Аполец нада сыну кінуць. Прыйдзіць жа скора, дык возьміць свежага. Новы Пагост Міёр. -
406
аполкі
I мн. Апалушкі, начоўкі для зернеачысткі ў хатніх умовах.
Вазьму аполкі і пайду дзе ветрык, прапалаю проса. Грыцы Глыб., Нямойта Сен.
II мн. Абрэзкі, кароткія дошчачкі, якія застаюцца пры будаўніцтве чаго-небудзь.
Сабярі аполкі ў кучу. Канашы Гар. -
407
апона ж. Велакамера.
Ровар доўга на сонцы стаяў, апона й лопнула. Лучайка, Сасноўка Глыб. У тваім ровары трэба мяняць апону. Латышы Глыб., Казяны Брасл., Грэцкія Міёр. -
408
апосле, апосля прысл. Пасля.
Апосле ўсё зраблю, паляжу троху. Задуброўе Віц. Выкапаю бульбу, апосле паеду да сына. Моханава, Сар'я В.-Дзв. Апосля хлопцы прыйшлі ў клуб. Новая Яблынька Тал. -
409
апоўзлік м.
1. Немаўля.
Што ты хочыш, ён жа йшчэ апоўзлік, ні ходзіць. Езярышча, Марозава Гар.
2. перан. Чалавек невысокага росту.
Звязалася яна з такім апоўзлікам - як дзіця. Замачак Чаш.
3. перан. Худы, нездаровы, змарнелы чалавек.
Ізноў гэты апоўзлік прыцягнуўся - худы, бледны, страшна глянуць. Іванск, Тараскі Чаш. -
410
апоўзлы прым. Нікчэмны.
Такі ж ужо ён апоўзлы чалавек, п'е з дня ў дзень. Стралкі В.-Дзв. -
411
апоўнач прысл. Апоўначы.
Апоўнач дзіка, страшна выхадзіць на вуліцу. Слабодка Брасл. -
412
апрагацца незак. Вылежвацца без працы.
Усю зіму апрагаецца на печы, нічога не робіць, палец аб палец ні ўдарыць. Палата, Пусташы, Труды Пол. -
413
апрамеццю, апромеццю прысл. Стрымгалоў.
Апрамеццю ляцела паўз могілкі, спужалась вельмі. Бялькоўшчына В.-Дзв. Бяжыць апромеццю, пад ногі ні глядзіць. Ветрына, Пусташы Пол. -
414
апранаць зак. Моцна ўдарыць.
Трэба добрэ апранаць па дзераву, каб раскалоць. Бор, Чарэя Чаш. -
415
апрастацца зак. Разрадзіцца, радзіць.
Чула новасць? Ірка апрасталася ўжо. Сямімесячны. Цімошкава Міёр. -
416
апромеццю гл. апрамеццю
-
417
апруціцца зак., экспр. Здохнуць.
Зазналі мы гора, як карова за ноч апруцілася. Сакольнікі Віц. -
418
апрысклівы прым. Капрызны.
Дзіця такое апрысклівае ў яе. Першае Мая Чаш. -
419
апрычонкі толькі мн. Ласункі.
Дык якіх апрычонкаў я табе дам - таго ні хачу, етага ні ем? Ясевічы Глыб., Баброва Дубр. -
420
апудзіць зак. Спалохаць, спужаць.
А ўчора ж маю малую нейкі вялікі сабака крэпка апудзіў. Прыпернае Глыб.
На запыт знайшлося 573 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць