-
441
аромый прым. Прызначаны для арання.
Вазьмі аромый хамут і запражы каня ў акучнік. Сяляўшчына Рас. -
442
артай, арэц м. Араты.
Быў такі Мацей, вот ён добры артай быў, на ўсю акругу славіўся. Лукашова Паст. Артай тут найшоўся. Ён жа малы яшчэ. Дамашы Брасл. Слабы ты арэц, плуг ня дзержыш. Астроўшчына Пол. Арэц знае, калі сеяць пара. Ларынаўка Арш. -
443
артапель ж.
1. Балота.
За лесам уніз артапель будзіць. Казловічы Гар.
2. Гразь, непраходнае месца.
Каровы ў артапель улезлі. Канашы Гар. -
444
аруд м. Засек.
Канец лета, а аруд яшчэ не пачышчаны. Гатаўшчына, Кавалі Глыб., Рудабісць Брасл., Мнюхі Міёр. -
445
аршын м. Рыдлёўка.
Аршынам перакапала агарод, дык ледзь дадому дайшла. Турчына Міёр. -
446
арэй гл. авер
-
447
арэц гл. артай
-
448
асабняк м. Хутар.
На ўсю ваколіцу німа ні аднаго асабняка. Абаляны Брасл. -
449
асавік, асовік м., бат. Падасінавік.
Асавікі растуць толькі ў добрых лясах. Выдрэя Лёзн. А грыбоў колькі! І асавікі, і лісічкі, і грузды! Бачэйкава Беш. Сягоння асавікоў ні нашла. Каміншчына Глыб. Кума асавікоў набрала, дык цяпер ходзіць прадаець. Цімошкавва Міёр. Асовікі растуць у асінніку. Зубава Арш. Асовікі зараз параслі ды баравікі пракідаюцца. Стаўбцы Чаш., Зубава Арш., Ткачы Гар., Азярцы Глыб., Крынкі Лёзн., Абольцы Тал., Ваўчо Уш. -
450
асаднік м. Агароднік, чалавек, які займаецца агародніцтвам.
Мой бацька асаднік, расціць гуркі. Грыцы Глыб. -
451
асата ж., бат. Асот.
Асата запаланіла ўвесь агарод. Дамашы Брасл. -
452
асачэнь м. Хлеб, спечаны ў вясковай печы.
Маці пякла раней асачэнь, а я ні ўмею. Коравічы Чаш. -
453
асва ж., восвы мн. Аса.
Малое гудзе сабе пад нос, як асва ў акне. Арэхаўск Арш. Мяне ўкусіла асва, дык дажа была цемпература. Барсукі, Цясты В.-Дзв. Столькі восваў, што няма куды дзецца. Застарынне Беш., Малы Поўсвіж Леп., Замшына Лёзн., Муляры Паст., Загацце Чаш. -
454
асвер м. Журавель калодзежа.
Асвер зламаўся ўчора, няма як вады набраць. Лазічы, Прыпернае, Сасноўка Глыб. Дзетка, асверам дастань вады. Гараўцы, Папшулі Міёр., Дражакі Гар., Залессе Глыб., Балаі Паст., Машчоны Сен., Бадзінава Пол., Загацце Чаш. -
455
асвоіцца зак. Парадніцца, стаць сваяком.
Асвоіўся ты са мной, брат, раз на сястрэ жаніўся. Мішкавічы Шум. -
456
аселіца ж. Нізкае, вільготнае месца каля вёскі; луг.
Каб патрапіць у вёску, трэба прайсці аселіцу. Шантары Докш. На аселіцы ў нас расце капуста. Пустаселле Докш. Снег растаў, аселіца стаіць у вадзе. Новыя Валосавічы Леп. -
457
асеўкі, асіўкі мн. Высеўкі.
Якая мука плахая, адны асеўкі. Рускі Шум. Мука нічога памеліна, асевык пасьці німа. Барсукі Дубр., Зуі Лёзн. Мука добрая, калі асіўкаў зусім няма. Папшычы Глыб.
Параўн. ашакі -
458
асіта ж. Дрыгва.
Калі пападзеш у асіту, ногі вязнуць. Пралетарыя Уш. -
459
асіўкі гл. асеўкі
-
460
аскабалак, аскалёпак, аскялэбак, аскяробак м. Абломак чаго-н.
Прынёс нейкіх аскабалкаў - нада ж сасновыя палачкі. Гарадзец Шарк. Той аскалёпак валяецца пад нагамі які дзень. Кушлікі Паст. Маці запаліць аскалёпак і вяжа. Езярышча Гар. Толькі аскалёпкі пасыпаліся ад стакана. Гарадзец Шарк. Разбіла міску? А аскялэбкі хоць сабрала? Надазер'е Глыб. Аскяробкі ад тарэлкі рассыпаліся па ўсёй кухні. Пралетарыя Уш.
Параўн. ачароп'е
На запыт знайшлося 573 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць