На запыт знайшлося 573 артыкулы

  1. 201
    авёрка ж. Вавёрка.
    Сёння авёрка ля слівіны скакала. Адкуль узялася? Вялікае Сяло Сен. У лесе нашым авёрак многа. Баршчоўка Віц., Порплішча Докш.
  2. 202
    авір'янка, авір'янаўка ж., толькі адз. Валяр'янавыя каплі.
    Дай хутчэй авір'янкі, так серцэ закалаціла. Дроздава Тал. У апцеку схадзіла, авір'янаўкі купіла. Рэдзькі Дубр., Белая Ліпа Сен., Селішча Гар.
  3. 203
    авулька ж. Авечка.
    Авулькі нашы на полі. Абрамава В.-Дзв. Бабуля, твае авулькі на гародзе капусту патапталі. Туркова Міёр.
  4. 204
    авячнік м. Воўк, які бярэ авечак.
    Калі ж пойдзем на авячнікаў? Бугаі Сен.
    Параўн. аўцаед
  5. 205
    авячына ж., адз. Авечае мяса.
    На абед з'ясі авячыны, свежая. Бортнікі Глыб.
  6. 206
    агадаць зак. Расстарацца, дастаць.
    Агадала ў суседкі грошай хоць на хлеб. Аколіца Рудава Брасл. Трэба грошай агадаць і купіць абуванне. Баева Дубр.
  7. 207
    агазлівы прым. Назойлівы.
    Ён і змалку быў агазлівы. Усюды ўлезіць, дзе ні просюць. Зямцы Шум.
  8. 208
    агалец м. Свавольнік.
    Агалец гэты зноўку ня слухаецца. Галубава В.-Дзв.
  9. 209
    агаломіцца зак., экспр. Апамятацца, разабрацца ў новых, нечаканых абставінах.
    Пакуль агаломіўся на базары, грошы ўкралі. Віраўля Гар.
    Параўн. ацяміцца
  10. 210
    агалузіцца зак. Прывесці сябе ў парадак, агледзець сябе.
    Табе трэба агалузіцца, запусціўся ты. Нямойта Сен.
  11. 211
    агародзіна ж., зб. Агародніна.
    Суш такая, агародзіна сасохла. Ахрэмаўцы Брасл., Трабаўшчына Шарк.
  12. 212
    агдзе прысл. Дзе.
    Агдзе хочыць, там і ходзіць ноч. Дабрамыслі Лёзн.
  13. 213
    агір гл. авер
  14. 214
    аглабліна, аглобня ж. Аглобля.
    Атсякі аглабліну бярёзовую, як дамой паедзіш. Выхадцы Лёзн. Аглобня зламалась шчэ ў дарозе. Горкі Шум.
  15. 215
    аглавушыць зак., экспр. Моцна ўдарыць знянацку, аглушыць.
    Ён так мяне аглавушыў, што ледзь ачуняў. Гаршчэўшчына Тал.
  16. 216
    аглобня гл. аглабліна
  17. 217
    аглодак м. Агрызак.
    Аглодкі кідай у вядро. Юркава Глыб.
  18. 218
    агляды гл. абглядзіны
  19. 219
    агляк м. Тоўстае абгарэлае палена.
    Вёска наша была спалена, адны аглякі кругом ляжалі. Бярозкі Докш.
  20. 220
    агнездавацца зак. Пасяліцца (пра людзей).
    Вот мы і агнездаваліся ў новай хаце. Зарэчча Тал.

Паведаміць пра недакладнасьць