- 21
-
22
кулля
усесціся як кулля на вяселлі. Барыс. Жарт. Пра жанчыну, якая недзе важна расселася. ФА. -
23
куль
ляцець кулём. Люб. Пра імклівае, стрымгалоў перамяшчэнне. Скарбы, 172.
падаць кулем. Жытк. Пра вельмі стомленага чалавека. ТС 2, 249.
як кулём на дно. Карм. Пра нешта, што рэзка і адразу пайшло на дно. МК, 312; Санько, 68.
тоўсты як куль саломы. Слуцк., Віц. Пра тоўстага невялікага чалавека. Сержпутоўскі 1999, 65; Нікіфароўскі, 1924, 17.
хадзіць як куль. Касц., Мсцісл. 1. Пра тоўстага чалавека. 2. Пра чалавека, які многа на сябе апрануў. Матэрыялы 1981, 48; З нар. сл., 240.
як куль. Мсцісл., Леп. Пра чалавека, які многа на сябе апрануў. Юрчанка, 256; ЗВалодзінай. -
24
кульба
ніс бы кульба зогнёны. Драг. Насмешл. Пра нейчы курносы нос. Лучыц-Федарэц, 222. - 25
-
26
куля, гл. таксама пуля
вылецець адкуль як куля. Светл. Пра імклівае, рэзкае аднекуль выскокванне, выбяганне. Высл., 296.
жых як [быстра] куля (пуля). Ваўк. п., Мсцісл. Пра нешта, што вельмі хутка мільгнула. Federowski, 133, 160; Нар. лекс., 176.
трапіць (папасці) як куляй у плот. Ваўк. п., Слуцк. Насмешл. Пра некага, хто трапіў у сітуацыю, якую цяжка абмінуць. Federowski, 219; Сержпутоўскі 1999, 134; Янк., 432.
трапіць як у сцяну куляй. Гл. сцяна.
папасці як у лоб куляю. Гл. лоб. -
27
кум
як кум у ворку сядзіць. Воран. Насмешл. Пра маўклівага, заклапочанага чалавека. СПЗБ 3, 46. -
28
кумак
твар як кумак. Мсцісл. Пра чырвонашчокі твар здаровага, румянага мужчыны. Юрчанка, 189. -
29
кумпячок
хлопчык як кумпячок. Памянш. Лаг. Ухв. Пра моцнае, здаровае дзіця. Высл., 410. -
30
кумушочык
крепінькій як кумушочык. Памянш.-ласк. Мсцісл. Ухв. Пра моцнае здаровае дзіця. Юрчанка 1993, 210. -
31
купа
сядзець як купа. Люб. Няўхв. Пра чалавека, які занадта вольна рассеўся і займае шмат месца. ДА. - 32
-
33
купіна
зарасці як купіна. Жытк. Няўхв. Пра нешта вельмі запушчанае. ТС 3, 220.
у каго совесць як купіна ў балоце - мохам зарасла. Маз. Асудж. Пра чалавека са страчаным сумленнем. ЛЦ, 45.
сядзець як жаба над купінаю. Гл. жаба.
глядзець як жаба на купіне Гл. жаба.
драцца як жаба на купіне. Гл. жаба.
загусці як чмялі ў купіне. Гл. чмель.
надуцца як жаба на купіне. Гл. жаба.
пнуцца як жаба на купіну. Гл. жаба.
скакаць як жаба - з купіны на купіну. Гл. жаба.
скача як заяц на балоце - з купіны на купіну. Гл. заяц.
падхапіцца як заяц з-пад купіны. Гл. заяц.
прыгнуць як жаба з купіны. Гл. жаба. -
34
купінка
як купінка. Памянш. Шчуч. Ухв. Пра прыгожую, поўную, у росквіце дзяўчыну, жанчыну. БВ, 130; Даніловіч, 231. - 35
- 36
-
37
кура, гл. таксама курыца
грабсціся як кура [на сметніку]. Ваўк. п., Клецк., Пін. Пра жанчыну, занадта занятую сваёй працай. Federowski, 114; Высл., 307; Нар. скарбы, 142.
кубліцца ек кура ў песку. Стол. Насмешл. ТС 2, 246. Тое ж.
пашлёпаць як кура па вадзе. Воран. Кплів. Пра хаду, не разбіраючы сцежкі, абы як. СПЗБ 3, 474.
пісаць як кура левай лапай. Нясв. Няўхв. Пра нязграбнае непрыгожае пісанне, почырк. ФА.
як кура на седале. Акц., Гор. Насмешл. Пра сакатлівага, гаманлівага чалавека. Руд., 255. -
38
куранё
прысупоніцца да каго як куранё да маткі. Слон. Пра вельмі даверлівае прытуленне да некага. СРЛГ, 95.
пішчаць як кураня ў яйцэ. Ваўк. п. Кплів. Пра нейчы тонкі піск. Federowski, 235.
прапасці як кураня ў крапіве. Івац. Кплів. Пра лёгкую згубу кагосьці безабароннага. ЗЗайкі.
прапасці як кураня ў зеллі. Лід. Даніловіч 2008, 137. Тое ж.
сядзець як кураня. Ваўк. п. Пра прыціхлае дзіця. Federowski, 275.
разбегчыся хто куды як кураняты ад ценю каршуна. Мін. Насмешл. Пра панічнае, хуткае разбяганне людзей у нейкім страху. ЛЦ, 120.
адкруціць галаву як кураняці. Няўхв. Пра хуткую і бязлітасную расправу над некім. ФСБМ 1, 406. -
39
куранятка
далікатны як куранятка. Ухв. Пра некага вельмі мяккага ў абыходжанні. Янк., Пар., 50. -
40
куранятніца
нат сваімі дзецьмі трасецца як куранятніца якая. Карэл. Ухв. Пра клапатлівую маці. ЖН, 58.
На запыт знайшлося 59 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць