На запыт знайшлося 215 артыкулаў

  1. 81
    маслянка
    набрацца як кот маслянкі. Гл. кот.
    набрацца як мурза маслянкі. Гл. мурза.
  2. 82
    матавіла
    стаць як матавіла. 1. Няўхв. Пра чалавека, што займае не тое месца ў хаце, перашкаджае руху. 2. Пра схуднелага чалавека. Высл., 390; Санько, 185.
  3. 83
    матавіна
    вялікі як матавіна. Віл. Пра нешта, некага вялікіх, аб'ёмных. МК, 49.
  4. 84
    матацыкл
    выпендрывацца як муха на матацыкле. Гл. муха.
  5. 85
    матка
    аўчынная латка як родная матка. Гродз. Ухв. Пра фізічную цеплыню кажуха. Цыхун, 177.
    дарагі як матка родная. Ухв. Пра некага вельмі дарагога і блізкага. Янк., Пар., 50.
    дзе кажушная латка, то як родная матка. Federowski, 170. Тое, што аўчынная латка як родная матка.
    любіць каго як матка дзіцятка. Пра шчырую, моцную любоў да каго-н. Янк., Пар., 97.
    плакаць як матка па дзіцятку. Спачув. Пра моцны несуцешны плач каго-н. Янк., Пар., 128.
    Свая хатка як родная матка. Чэрык. Смал. п., Рэч., Светл., Асіп., Мядз. Прык. Пра жыццёвую каштоўнасць і важнасць дома для шчасця чалавека. Tyszkiewicz, 418; МК, 395; Hoc., 147; Dybowski, 189; Добр., Смол., 129; Pietkiewicz, 360; Federowski, 50; СПЗБ 5, 281.
    чакаць каго як матка дачушку з дарогі. Пра нецярплівае чаканне каго-н. Янк., Пар., 191.
    шчаслівая як матка, унукаў дачакаўшыся. Ухв. Пра шчаслівага чалавека, які адчувае радасць ад пражытых гадоў жыцця. Янк., Пар., 198.
    як Матка Божжая. Мсцісл. Ухв. Пра жанчыну з лагодным, літасцівым характарам. Юрчанка, 190.
    баяцца як стары конь сваёй маткі. Гл. конь.
    замаркоціцца як дзіцятка без маткі. Гл. дзіцятка.
    прысупоніцца як куранё да маткі. Гл. куранё.
    трэцца як цялятка каля маткі. Гл. цялятка.
    плакаць як па матцы. Спачув. Пра моцны жаласны плач каго-н. Янк., Пар., 128.
    жыць як аднае мацеры (маткі) дзеці (дзеткі). Ваўк. п., Шчуч. Ухв. Пра блізкіх, клапатлівых, прыязных адзін да аднаго людзей. Federowski, 368; Высл., 320; Янкоўскі, 10.
  6. 86
    матор
    рабіць як матор. Стаўб. Ухв. Пра руплівую, хуткую работу працавітага чалавека. МК, 90.
  7. 87
    матуля
    Бацька не матуля: не пацалуе і не прытуле. Карм. Прык. Пра ласку і пяшчоту, якая больш зыходзіць ад маці, чым ад бацькі. ПП 2, 85.
  8. 88
    матушка
    тоўсты як матушка. Івац. Насмешл. Пра тоўстага, поўнага чалавека. ЗЗайкі.
    прывыкнуць як дзіця да матчынай калыханкі. Гл. дзіця.
  9. 89
    матчын
    прывыкнуць як дзіця да матчынай цыцкі. Гл. дзіця.
    як у матчыным жываце [жыць]. Гл. жывот.
    ласкава як матчынымі рукамі. Гл. рукі.
    трэба каму што як касцу матыка. Гл. касец.
  10. 90
    матыка
    трэба што для чаго як матыка для сена. Мсцісл. Іран. Пра непатрэбны для пэўнай справы інструмент. Юрчанка, 190.
  11. 91
    матылічны
    кашляць як аўца матылічная. Гл. аўца.
  12. 92
    матыль
    Рад лету як матылі квету. Прык. Пра шчырую радасць каго-н. ад наступлення лета. Янк., Пар., 136.
    лёгкі бы матыль. Слуцк. Ухв. Пра лёгкае і рухавае дзіця. Сержпутоўскі 1998, 284.
  13. 93
    махіна
    вырасці як махіна. Крыч. Пра вельмі рослага маладога чалавека. Бялькевіч, 403.
  14. 94
    маца
    зрабіць як жыдоўскую мацу. Насмешл. Пра нешта, сплюшчанае ўдарам. Романов 1901, 12.
  15. 95
    мацер'ял
    драцца як благі мацер'ял. Смарг. Асудж. Пра гамонку, крык, сварку моцным непрыемным голасам. Даніловіч, 61.
  16. 96
    маці
    сядзець як Мацер Божая. Пра кагосьці, хто сядзіць са складзенымі рукамі. БПФС, 27.
    едзе як чорт мацеру да доктара вязе. Гл. чорт.
    баяцца як стары конь мацеры. Гл. конь.
    жыць як у мацеры за плячыма. Мін. Ухв. Пра добрае, бяспечнае, бесклапотнае жыццё кагосьці. Высл., 321.
    прывыкнуць як дзіця да мацеры. Гл. дзіця.
    як аднае мацеры дзеткі. Ваўк. п. Пра вельмі падобных адзін на аднаго людзей. Federowski, 92.
    голы як маці радзіла. Ваўк. п., Слуцк. Пра зусім голага чалавека, без ніякай вопраткі. Federowski, 112; МК, 313.
    трэба як старому каню маці. Гл. конь.
    У знаці як у роднай маці. Прык. Ухв. Пра добры прыём у блізкіх сяброў. Нар. слов., 272. ≺ Знаць - блізкія сябры, знаёмыя.
    як маці радзіла. Лельч. Кучук, Малюк, 49. Тое, што голы як маці радзіла.
  17. 97
    мачанка
    як мачанка 〈па патэльні〉. Маст. Няўхв. Пра вельмі павольнае, маруднае перамяшчэнне каго-н. Даніловіч, 234.
  18. 98
    мачаха
    глядзець як мачаха. Няўхв. Пра злосны і востры погляд каго-н. Ройзензон, 69.
    зяваць як мачыха на падчырыцу. Лаг. Жарт. Пра кросны, калі вялікі зеў у аснове пры тканні палатна. Varłyha, 83.
    часаць каго як мачыха. Ваўк. п. Пра недалікатнае балючае прычэсванне каго-н., прычыняючы боль. Federowski, 65.
  19. 99
    мачонка
    мокры як мачонка. Ушацк. Насмешл. Пра некага ці нешта вельмі мокрых. Барадулін, 90.
  20. 100
    мачышын
    зімнё цяпло як мачышыно дабро. Гл. дабро.

Паведаміць пра недакладнасьць