На запыт знайшлося 4 артыкулы

  1. 1
    птах
    вольны як птах. Ухв. Пра зусім вольнага чалавека. Янк., 399.
  2. 2
    пташка
    жыць як пташка на моры. Маст. Ухв. Пра чалавека, што добра жыве. Сцяшковіч, 618.
    жыць як пташкі. Слон. п. Ухв. Пра вольнае жыццё каго-н. Federowski, 367.
    Любіліся як пташкі ў стрэсе, разышліся як сцежкі ў лесе. Воран. Фальк. Пра шчырае каханне і поўнае расстанне. Арх. Гр.
    Удзень як кашке, а ўночы як пташке. Гл. кошка.
  3. 3
    птушачка
    трапятацца як птушачка. Памянш.-ласк. Спачув. Пра чалавека ў нейкім трапяткім, узрушаным стане. Янк., Пар., 168.
    Любіліся як птушачкі ў стрэся, а прышлося растаціся як ягадца ў леся. Віл. Фальк. Пра шчырае каханне і поўнае расстанне. СПЗБ 2, 702.
    ляцяць гадочкі як птушачкі. Памянш.-ласк. Пра хуткабежнасць жыцця чалавека. Янк., Пар. 98.
  4. 4
    птушка
    маўчаць як птушак знайшоўшы. Насмешл. Пра маўчанне некага. Дуб., Нар., 1.
    бачыць як птушка. Ухв. Пра вельмі зоркага чалавека. Янк., 397.
    вольны як птушка. Ухв. Пра зусім вольнага чалавека. Янк., 399.
    Душа не птушка: праз акно не вылеціць. Прык. Пра адыход душы разам са смерцю чалавека. Federowski, 88.
    Душка не птушка: мякінаю не адбудзеш. Жарт. Прык. Пра неабходнасць чалавека добра сілкавацца. Крэмнеў, № 303. ≺ Жартам кажуць пры частаванні.
    затрепетала серца як птушка. Смал. п. Пра стан усхваляванага чалавека. Добр., Смол., 256.
    збірацца як птушка за мора. Асіп. Пра чалавека, што думае пра апошні вырай. АВНЛ.
    Какушка - ня птушка, нявестка - ни дачушка. Смал. п. Прык. Пра рознае стаўленне ў сям'і да дачкі і нявесткі. Добровольский ІІІ, 121.
    лёгкі як птушка. Пра малое дзіця. Янк., 413.
    паляцела б як птушка. Ваўк. п. Пра моцнае жаданне жанчыны апынуцца ў месцы яе мары, жаданне на сустрэчу з некім. Federowski, 214.
    скакаць як тая птушка па галінках. Слон. п. Ухв. Пра кагосьці, што лоўка, весела падскоквае, часцей пра дзіця. Federowski, 279.
    Слова як птушка: вылеціць, то не зловіш. Прык. Пра няўлоўнасць, незваротнасць выказанай думкі. Federowski, 282.
    Слова як птушка: выпусціў - не вернеш. Прык. Ляцкий, 42. Тое ж.
    шчабятаць як птушка вясною. Ваўк. п. Ухв. Пра радасную гамонку дарагіх людзей, дзяцей, блізкіх. Federowski, 297.
    як птушка на клевер паляцела б. Брэсц., Пол. Высл., 430. Тое, што паляцела б як птушка.
    Бяда да хвароба як дзве птушкі-зязюлькі: накукуешся ўдоваль, пакуль яны вытаўкуцца. Прык. Пра цяжкасці, выкліканыя бядой ды хваробай. Ляцкий, 4.
    людзі як птушкі. Дзярж. Пра людзей, што хочуць быць вольнымі. Нар. слов., 37.
    у галаве як птушкі ціўкаюць. Слон. п. Спачув. Пра шумы ў галаве, якія чуе хворы. Federowski, 101.
    яда як у [той] птушкі. Жарт. Пра чалавека, што мала есць. Ляцкий, 14; Янк., 406.

Паведаміць пра недакладнасьць