На запыт знайшлося 26 артыкулаў

  1. 1
    плакаць
    есці хочацца як плакаць. Слон. Пра адсутнасць апетыту ў каго-н. Высл., 317.
    так працуе бы кот плача. Гл. кот.
    такі дождж як сірата плача. Гл. сірата.
    У міру як на бальшым піру: хто скачыць, а хто плачыць. Гл. пір.
  2. 2
    пласт
    ляжаць як пласт (пластом). Астр., Слон. п., Слуцк., В.Дзв. Пра таго, хто ляжыць нерухома, выцягнуўшыся. Federowski, 161; Янк., 414; Высл., 343; Сержпутоўскі 1999, 30; СПЗБ 5, 364; Скарбы, 9.
  3. 3
    пласток
    ляжаць як пласток. Памянш. Слон. п., Лаг. Federowski, 161; Янк., 414; Высл., 343; Varłyha, 93. Тое, што ляжаць як пласт.
  4. 4
    пласціна
    ляжаць як пласціна. Мсцісл. Пра чалавека, што ляжыць роўна распластаўшыся, без руху, без сіл. Юрчанка, 194.
  5. 5
    плаў
    як плаў плыць. Ашм. Пра некага, нешта, што рухаюцца павольна, роўна. СПЗБ 3, 532. ≺ Плаў - зыбкі дзірван на возеры.
  6. 6
    Плаўскі
    як Плаўскі на Багача. Шчуч. Няўхв. Насмешл. Пра безгустоўна апранутага чалавека - алюзія да вядомага ўсім мясцовага персанажа. Сцяшковіч, 617.
  7. 7
    плаха
    як плаха. Смал. п., Пух. Пра нешта вельмі вялікае. Добр., Смол., 218; СПЗБ 3, 533.
  8. 8
    плашчаніца
    худая як плашчаніца. Мін. Няўхв. Пра худую непрывабную жанчыну. Гілевіч, 166.
  9. 9
    плевуцінка
    лёд [тонкі] як плевуцінка. Карэл. Пра вельмі тонкі лёд. Нар. лекс., 161. ≺ Плевуцінка - плеўка.
  10. 10
    плен
    ісці як з плену. Лід. Няўхв. Пра павольную хаду знясіленага чалавека. Сцяшковіч, 615.
  11. 11
    плесці
    Гаспадарку весці - не лапці плесці. Гл. лапаць.
    гэта яму як лапці плесці. Гл. лапаць.
    жыць як вянкі плесці. Гл. вянок.
    Замуж ісці - не лапці плясці. Гл. лапаць.
    лёгка як лапці плясціапаць сплесці). Гл. лапаць.
    жывуць як вянкі плятуць. Гл. вянок.
    як лапці плесць. Гл. лапаць.
  12. 12
    плечы
    як гара з плеч спала (звалілася). Гл. гара.
    як што з плеч ссунулася. Ваўк. п. Ухв. Пра чалавека, які адчуў вялікую палёгку. Federowski, 237; Санько, 69.
    як за плечы кінуць. Дзятл., Жабін. Ухв. Пра чалавека, які хутка з'еў абед. Сцяшковіч, 615; Ганчук, Касцючык, 85.
    Навука не горб, за плячамі не нясці. Гл. горб.
    Лайка не нагайка: на плячах не ляжыць. Гл. нагайка.
    бяспечны як у Бога за плячыма. Гл. Бог.
    жыць як у Бога за плячыма. Гл. Бог.
    матляцца як торба за плячыма. Гл. торба.
    сядзець як у Бога за плячыма. Гл. Бог.
    як за плячыма жыць. Стаўб. Ухв. Пра бяспечнае, бестурботнае жыццё кагосьці. МК, 310.
    жыць як у мацеры за плячымі. Гл. маці.
  13. 13
    плеш
    як плеш. Краснап. Пра незасеяны лапік зямлі на ніве. Бялькевіч, 34.
  14. 14
    плёнтаць
    гаварыць як ніці плёнтаць. Гл. ніць.
  15. 15
    плот
    плот1
    вішчаць як сучка ў плот ушчаміўшыся. Гл. сучка.
    гаварыць як воўну на плот вешаць. Гл. воўна.
    гаварыць як плот (пляцень) гарадзіць. Ваўк. п., Сен., Клецк., Дзятл. Няўхв. Пра чалавека, што гаворыць абы-што. Federowski, 108; Каспяровіч, 76; Дуб., Нар., 1; Высл., 301.
    гарадзіць як плот з лебяды. Пух. Няўхв. Пра чалавека, што гаворыць непатрэбнае, абы-што. Шатэрнік, 65; Санько, 121.
    гародзіць як плот з лебяды. Няўхв. Тое ж.
    грошы як за плот выкінуць. Стаўб. Асудж. Пра чалавека, што марна страціў грошы. МК, 310.
    дзяржацца як п'яны за плот. Гл. п'яны.
    есці як на плот вешаць. Валож. Няўхв. Пра чалавека, што есць без ахвоты, апетыту, прымушае сябе. Гілевіч, 165.
    есці як на плот чапляць. Стаўб., Карэл. Няўхв. МК, 315; Мін.-Мал., 1970, 170; Высл., 317. Тое ж.
    крычаць як свіння, увязшы ў плот. Гл. свіння.
    лезці як певень на плот. Гл. певень.
    Сваё дзіця не шчаня: за плот не выкінеш. Гл. шчаня.
    трапіць (папасці) як куляй у плот (сцяну). Гл. куля.
    трымацца (дзяржацца; прыстаць, прычапіцца, прывязацца) як п'яны (сляпы, стары, старац) за плот (плоту, каля плоту, да плоту). Гл. п'яны.
    укараць як злодзея за плот перакінуўшы. Гл. злодзей.
    ушчаміцца як парася ў плот. Гл. парася.
    Я брашу як клін чашу, а ты праўду гаворыш, як плот строіш. Гл. клін.
    прывязацца (прыбіцца) як сляпы да плота. Гл. сляпы.
    прыліпнуць/ліпнуць як смала да плота. Гл. смала.
    ляжаць як сабака пад плотам. Гл. сабака.
    чухацца як свіння пад плотам. Гл. свіння.
    як за плотам. Пра надзейнае, абароненае пачуванне сябе дзе-н. Санько, 69.
    За добрым чоловеком ек за плотом, а за нехорошым - ек за частоколом. Жытк. Жарт. Пра жыццё за рознымі мужамі. ТС 3, 200.
    за поганым мужом ек пуд плотом. Жытк. Няўхв. Пра благое замужжа. ТС 4, 51.
    знікнуць як ануча з плоту. Гл. ануча.
    прапасці як 〈новыя〉 трусы з плоту. Гл. трусы.
    прапасці як новая сарочка з плоту. Гл. сарочка.
    прапасці як порткі з плоту. Гл. порткі.
    прапасці як слоік з плоту. Гл. слоік.
    прапасці як штаны з плоту. Гл. штаны.
    прыстаць як сляпы да плоту. Гл. сляпы.
    шукаць як сляпы плоту. Гл. сляпы.
    адзін (сам адзін, адзінокі) як калок [у плоце]. Гл. калок.
    вісець як цадзілак на плоце над кім. Гл. цадзілак.
    вішчаць (заякатаць) як парася ў плоце. Гл. парася.
    пішчаць як свіння ў плоце. Гл. свіння.
    расці як тая крапіва пры плоце. Гл. крапіва.
    сядзець як сыч на плоце. Гл. сыч.
    трэба як у плоце дзірка. Слон. Іран. Пра нешта абсалютна непатрэбнае. Даніловіч, 260.
    як кол у плоце. Гл. кол.
    як свіння ў плоце ўшчамілася. Гл. свіння.
    адно дзіця як кол у плоці. Шчуч. Пра пажаданасць мець больш дзяцей у сям'і, бо аднаму ў жыцці не будзе на каго абаперціся. СПЗБ 2, 57.

    плот2
    перці як плот на бераг. Слуцк. Пра наезд чалавека на кагосьці супраціўнага. Сержпутоўскі 1998, 250.

  16. 16
    плотка
    глядзець як сыты шчупак на вялікую плотку. Гл. шчупак.
  17. 17
    плуг
    здаровы, хоць у плуг запрагай. Слон. Ухв. Пра здаровага, моцнага чалавека. Высл., 327.
    як цыгану плуг. Гл. цыган.
    як папруга ад плуга. Гл. папруга.
  18. 18
    плыт
    божая міласць як вада на плыт. Гл. вада.
    як з плытоў. Астр. Пра вельмі стомленага чалавека. Даніловіч, 227.
  19. 19
    плыціна
    порося як плыціна. Жытк. Ухв. Пра вялікае, дагледжанае парася. ТС 4, 63. ≺ Плыціна - вялікая дзярніна.
  20. 20
    плыць
    войска ідзе як вада плыве. Гл. вада.
    ісці як (быццам) качка (вутка) плыве. Гл. качка.
    ісці як пава плыве. Гл. пава.
    людзі ідуць бы вада плыве. Гл. вада.
    ляты (гады) ідуць як вада плыве. Гл. вада.
    идеть як плыветь. Смал. п. Ухв. Пра чалавека з роўнай, плаўнай хадой. Добровольский ІІІ, 87.
    цякець з яго і плывець як ад чорта з балота. Гл. чорт.
    як вадой плывуць да яго. Гл. вада.
    гадзінкі ідуць як вада плыюць. Гл. вада.

Паведаміць пра недакладнасьць