На запыт знайшлося 7 артыкулаў

  1. 1
    пыжык
    сядзець пыжыкам. Няўхв. Пра нешта, што замарудзілася ў росце. Бялькевіч, 368.
  2. 2
    пыжычак
    як пыжичек. Памянш.-ласк. Смал. п. Ухв. Пра поўненькае дзіця. Добр., Смол., 757.
  3. 3
    пыл
    дробны як пыл. Мсцісл. Пра нешта вельмі дробнае, маленькае. Бялькевіч, 390.
  4. 4
    пыльны
    як пыльным мяшком удараны. Гл. мяшок.
  5. 5
    пырнік
    жывучы як пырнік. Ухв. Пра жывучасць, учэпістасць кагосьці. Янк., 407.
    учэпісты як пырнік. Янк., 436. Тое ж.
  6. 6
    пыхцелка
    пыхцець як пыхцелка. Мсцісл. Насмешл. Пра нейчае пыхценне, сапенне. Юрчанка 1977, 150.
  7. 7
    пыцел
    язык як пыцел. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека балбатлівага, які ўсё перамолвае. Federowski, 126. ≺ Пыцел - прыстасаванне ў млыне для пытлявання асабліва тонкага памолу жытняй мукі.

Паведаміць пра недакладнасьць