На запыт знайшлося 26 артыкулаў

  1. 1
    піва
    Навука не піва - у рот не ўльеш. Слуцк. Прык. Пра немагчымасць з ходу перадаць усе веды і навыкі, бо гэта патрабуе доўгай працы. Сахараў.
    разбушавацца як маладое піва. Мсцісл. Жарт. Пра людзей, што гучна гамоняць, гуляюць. Юрчанка, 190.
    разысціся як маладое піва. Лід. Іран. Жарт. Пра чалавека, што нястрымана, шумна сябе паводзіць. Даніловіч, 233.
  2. 2
    півоня
    дзеўка як півоня. Ухв. Пра вельмі яркую, прыгожую дзяўчыну ў росквіце. Янк., Пар., 52.
    сядзець як півоня ў лапухах. Воран., Маст. Насмешл. Пра некага, хто вылучаецца ў акружэнні. Даніловіч, 242. ≺ «Як ружа ў крапіве» - кажуць пра хлопца ў натоўпе дзяўчат.
  3. 3
    піка
    востры як піка. Няўхв. Пра чалавека з рэзкім характарам. Фед. Арх.
  4. 4
    пікет
    як чорт на пікеце. Гл. чорт.
  5. 5
    піла
    піліць як піла. Лоеў. Няўхв. Асудж. Пра жонку, што вечна дакарае мужа, ці пра каго іншага - маці, цётку, любога чалавека. Янкова, 31.
    як па белай бірозі пілой. Гл. бяроза.
    баліць як пілою хто рэжа. Астр. Пра моцны востры боль. ДА.
    роўненька як пілою. Пра нешта роўна адрэзанае. Высл., 379.
  6. 6
    пілавіны
    Галава не булава, мозгі не пілавіны. Прык. Пра тое, што трэба думаць і знаходзіць рашэнне. Dybowski, 8.
  7. 7
    Піліп
    выскачыць (вырвацца) як Піліп (Раман, шляхціц, певень) з канапель. Гродз., Светл., Мін., Мсцісл., Петр., Пух., Слуцк. Няўхв. Пра чалавека, які недарэчна не да месца выступіў з прамовай, прапановай, паказаў сябе. Высл., 298; Нос., 22; Сержпутоўскі 1999, 60; Pietkiewicz, 234; Мін.-Мал., 1970, 159; Сцяшковіч, 584; Ройзензон, 68; Юрчанка 1977, 239; Цыхун, 179.
    прыліп як да палкі Піліп. Гл. палка.
  8. 8
    Піліпаўка
    выць як воўк у Піліпаўку. Гл. воўк.
    разгуляцца як ваўкі ў Піліпаўку. Гл. воўк.
    танцаваць як стары воўк у Піліпаўку. Гл. воўк.
  9. 9
    піліпаўскі
    доўгі як піліпаўская ноч. Гл. ноч.
    выць што воўк піліпаўскі. Гл. воўк.
    глядзець скоса як воўк піліпаўскі. Гл. воўк.
  10. 10
    піпка
    шукаць як Мамон піпку. Гл. Мамон.
  11. 11
    пір
    У міру як на бальшым піру: хто скачыць, а хто плачыць. Гродз. Прык. Пра палярнасць вынікаў намаганняў людзей - аднаму шанцуе, іншаму - не. Крэмнеў, № 152; Цыхун, 193.
  12. 12
    піражок
    Дару табе ражок, каб срачка была як піражок. Памянш. З вясельнага ці хрэсьбіннага віншавання: каб добра жылося. БВ, 42.
  13. 13
    пірог
    з языком як з пірагом. Пра добры прыём, што чакае красамоўнага госця. Federowski, 127.
    Век за векам як пірог з млекам. Прык. Ухв. Пра добрае, заможнае жыццё. Дуб., Нар., 1.
    дзяўчына як пірог. Смарг. Ухв. Пра надта прывабную дзяўчыну. СПЗБ 3, 86.
    хлеб з мякінкай як пірог з начынкай. Для беднага хлеб з мякінай здаецца смачным. Ляцкий, 59.
  14. 14
    пісанае
    расказваць як з пісанага браць. Ухв. Пра чалавека, што ўмее складна апавядаць. Янк., 424.
  15. 15
    пісанка
    хорошэ полотно ек пісанка. Жытк. Ухв. Пра ўзорыстую тканіну, нібы размаляваную. ТС 4, 52. ≺ Пісанка - кіёк з узорамі, арнаментам, размаляванае велікоднае яйка.
  16. 16
    пісаны
    насіцца як з пісанай торбай. Гл. торба.
    як дурань з пісанай торбай. Гл. дурань.
    ісці як па-пісанаму. Старадар. Ухв. Пра слушнае, складнае, паслядоўнае выкананне якой-н. справы. МК, 221.
    жонка як пісаная. Мсцісл. Ухв. Пра вельмі прыгожую, як з малюнка, жанчыну. Юрчанка 1977, 73.
    насіцца як пісаная торба. Гл. торба.
    як пісаный. Мсцісл. Ухв. Пра некага вельмі прыгожага. Юрчанка, 194.
    гаварыць як па пісаным. Ухв. Пра нейчую складную прыгожую гаворку. БПФС, 142.
  17. 17
    пісаць
    гладка рабіць як пісаць. Іўеў., Мін. Ухв. Пра чалавека, які дакладна і прыгожа робіць. Federowski, 254; Высл., 304; Сцяшковіч, 585.
    арэ як піша. Рэч. Ухв. Пра чалавека, што роўна, прыгожа арэ. Pietkiewicz, 355.
    ідзе як піша. Смал. п., Івац., Слон., Мсцісл. Ухв. Пра чалавека з роўнай, прыгожай хадой. Добр., 87; Высл., 332; Юрчанка, 194; ЗЗайкі.
    косіць як піша. Івац. Ухв. Пра дасканалую і спрытную касьбу. ЗЗайкі.
    тчэ проста як піша. Ваўк. п. Ухв. Пра ткачыху, што добра валодае сваім рамяством. Federowski, 312.
  18. 18
    піск
    толку з гэтай дзеўкі як з курыцы: піску многа, пер'я мала. Гл. курыца.
  19. 19
    піскун
    пішчаць як піскун на патэльні. Глыб. Насмешл. Пра некага, хто тонка пішчыць. АВНЛ.
  20. 20
    пісталет
    ляцець як пуля з пісталета. Гл. пуля.

Паведаміць пра недакладнасьць