На запыт знайшлося 142 артыкулы

  1. 41
    райства
    жыць як у райстве. Віл. Ухв. Пра найвышэйшую ацэнку ўмоў жыцця. СПЗБ 4, 264.
  2. 42
    рак
    вешчавацца як рак у гаршку. Лаг. Насмешл. Пра дарэмныя выказванні, намаганні некага. ФА.
    вышыкацца (вышаптацца) як рак (у торбе). Ваўк. п. Насмешл. Пра людзей, што ўволю нашапталіся, нагаварыліся. Federowski, 345. ≺ Вышыкацца - шаптацца, шушукаць.
    злітавацца як рак над жабаю [узяў ды й очы выдраў]. Слон. п. Іран. Пра злосную расправу над некім. Federowski, 373.
    іці як рак пад зонцікам. Мсцісл. Насмешл. Пра некага абсалютна недарэчнага. Юрчанка, 195.
    краснець як рак. Мсцісл. Пра пачырванелы твар каго-н. Высл., 336.
    лазіць як рак. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які лезе туды, куды яму не трэба. Federowski, 170.
    облезлы ек рак. Стол. Здзекл. Пра знешні выгляд недагледжанага, запушчанага чалавека. ТС 4, 282.
    паўзці як рак у градзе. Кругл. Насмешл. Пра павольнае нязграбнае перамяшчэнне. ДА.
    повзты як рак по пэску. Кобр. Насмешл. ФА. Тое ж.
    сядзець як рак на мелі. Няўхв. Пра чалавека, які трапіў у цяжкую сітуацыю. БПФС, 152.
    такая праўда як рак свішча. Ваўк. п., Слуцк. Іран. Пра адсутнасць праўды наогул. Federowski, 247; Рабкевіч, 199.
    таўчыся як рак у пролубцы. Астр. Няўхв. Пра бесталкова праведзены час. Даніловіч, 243. ≺ Пролубка - палонка.
    учапіцца як рак за корань. Мін. Насмешл. Пра чалавека, які за нешта моцна трымаецца, не здаецца. Высл., 407.
    хадзіць як рак за жабаю. Мсцісл. Жарт. Пагардл. Пра чалавека, які некага адсочвае, цікуе, пераследуе. Юрчанка, 195.
    худы як рак. Сміл., Кам. Пра некага вельмі худога. Шатэрнік, 297; Янк., 436; СПЗБ 5, 329.
    чырвоны (красны, счырванець) як рак (вароны, печаны). Смал. п., Ваўк. п., Івац., Слон., Лаг. Насмешл. Пра чалавека з пачырванелым (ад сораму, гарачыні) тварам. Добр., Смол., 772; Federowski, 70, 299; Высл., 420; Ройзензон, 79; ТС 4, 282; ЗЗайкі.
    вусы як у рака. Пра вострыя, доўгія вусы. Янк., Пар., 28.
    пакараць як рака ў воду ўкінуўшы. Ваўк. п. Іран. Пра адсутнасць пакарання, а толькі спрыянне ў нечым некаму. Federowski, 212.
    як ракі ўчхнулі. Карэл. Пра некага, хто заціх, затаіўся. ЖН, 64.
    прыпячы як раку на вуголлях. Мін. Спачув. Пра адчуванні кагосьці ў вялікай небяспецы. Высл., 371.
    смаку як у печаным раку. Астр., Дзярж. Іран. Пра адсутнасць смаку ў нечым. Даніловіч, 259; Varłyha, 122; ФА.
    смаку як з раку. Івац., Шарк. Іран. Пра нешта сумнеўна смачнае і ў малой колькасці. КВДУ; ЗЗайкі.
    трэба каму што як раку зонцік. Мсцісл. Іран. Пра нешта абсалютна непатрэбнае. Юрчанка, 195.
  3. 43
    рака
    жывуць людзі бы вада цечэ ў рацэ. Гл. вада.
    жыццё мяняецца як у рацэ вада. Пра зменлівасць жыцця. Высл., 321.
    як вада ў рэку жызьня пайшла. Гл. вада.
  4. 44
    ракавы
    рукі як клышні ракавыя. Гл. клышня.
  5. 45
    ракам
    як да Масквы ракам. Гл. Масква.
    як ракам устаў. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека не ў гуморы. Юрчанка, 174.
  6. 46
    ракіта
    баба як ракіта прыжывушчая. Ушацк. Пра ўстойлівасць і здольнасць адаптавання ў жанчын. Барадулін, 98.
  7. 47
    ралля
    зморшчыцца бы ралля. Слуцк. Пра маршчыністы твар старога чалавека. Сержпутоўскі 1999, 101.
  8. 48
    Раман
    выскачыць як Раман з канапель. Пух. Няўхв. Насмешл. Пра чалавека, які недарэчна выказаўся, не па справе ўмяшаўся. Мін.-Мал., 1970, 159.
    пойдзе работа ў каго як у Рамана пацяры. Воран. Насмешл. Пра слабую надзею на добры ход справы ў кагосьці. Даніловіч, 260.
  9. 49
    рамізнік
    лаяцца як п'яны рамізнік. Мін. Асудж. Пра чалавека, які моцна і брыдка лаецца. ЛЦ, 97.
    п'яны як рамізнік. Асудж. Пра надта п'янага чалавека. Санько, 178.
  10. 50
    рамонак
    жоўты як рамонак. Пра нешта жоўтае. Янк., Пар., 60.
  11. 51
    рана
    добры як соль на ране. Гл. соль.
    злятацца як мухі на рану. Гл. муха.
    лезці як муха на рану. Гл. муха.
    ляцець як муха на рану. Гл. муха.
  12. 52
    рандэлек
    як рандэлькам па зубах каму. Смарг. Пра перажыванне сораму, абразы, знявагі. Даніловіч, 243. ≺ Рандэлек - каструля з доўгай ручкай.
  13. 53
    рандэльскі
    як карова рандэльская. Гл. карова.
  14. 54
    раненька
    рум'яны ек сонейко раненько. Гл. сонейка.
  15. 55
    рапей
    брацца як рапей за адзежу. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які да некага чапляецца. Federowski, 42.
    прычапіцца як рэпей к авечаму хвасту. Раг. Няўхв. Пагардл. Пра чалавека, які да некага прыстаў, прычапіўся. АВНЛ.
  16. 56
    рапуха
    зневажаць ды сварыцца як рапуха. Слуцк. Асудж. Пра сварлівую кабету. Сержпутоўскі 1999, 95.
    цягнуцца як рапуха. Пагардл. Пра павольную, нязграбную хаду кагосьці. Санько, 71.
  17. 57
    рапях
    сядзець у даўгах як у рапяхах. Рэч. Няўхв. Пра чалавека, што дужа запазычаўся. ЛЦ, 123.
  18. 58
    раса
    слёзы льюцца бы з лісця раса. Гл. ліст.
    чысты як раса. Ухв. Пра чысціню, празрыстасць нечага. Янк., Пар., 194.
    ягад як раса вісіць. Лоеў. Ухв. Пра ўраджай ягад, вялікую колькасць пладоў на галінках. Янкова, 305.
    багата як расы. Пра вялікую колькасць чаго-н. Янк., 396.
    Красы як расы, а жызьня залатая. Дзятл. Прык. Пра прывольнае жыццё ў прыгажосці. Арх. Гр.
    як расы. Стол. ТС 5, 207; Янк., Пар., 208. Тое, што багата як расы.
  19. 59
    расада
    дзяўчына як расада, абізацільна пірасадзіць нада, а то астарыцца. Віл. Пра неабходнасць аддаць дзяўчыну замуж. СЦБ, 29.
    сядзець у радзе як чорт у расадзе. Гл. чорт.
  20. 60
    расамаха
    хадзіць як расамаха. Нараўл., Слуцк. Няўхв. Пра неахайную, непрычасаную жанчыну. Мат. Гом., IV, 263; Сержпутоўскі 1999, 13.
    роспейсацца як росомаха. Жытк. Асудж. Пра жанчыну з неахайнай прычоскай. ТС 4, 316.

Паведаміць пра недакладнасьць