На запыт знайшлося 142 артыкулы

  1. 121
    рыдван
    хлопец як рыдван. Дзярж. Ухв. Пра высокага і дужага чалавека. Нар. слов., 43. ≺ Рыдван - даўні вялікі экіпаж.
  2. 122
    рыдлёўка
    кіпці як рыдлёўкі. Крыч. Асудж. Пра нейчыя доўгія неахайныя ногці. Бялькевіч, 372.
  3. 123
    рыжок/рыжык
    расці як рыжок. Слуцк. Ухв. Пра добры рост некага. Сержпутоўскі 1999, 40. ≺ Рыжок - відаць, грыб рыжык.
    чырвоны як рыжок. Ваўк. п. Ухв. Пра здаровага, вясёлага чалавека. Federowski, 71.
    здаровы як рыжык баровы. Карм., Слон. Ухв. Пра здаровага, дужага чалавека. Высл., 327; Сержпутоўскі 1999, 79.
  4. 124
    рыла
    прынесці ек свінья на рылі. Гл. свіння.
  5. 125
    рынак
    як на парваным рынку дзе. Гродз. Няўхв. Пра вялікі непарадак, разруху дзе-н. Даніловіч, 237.
  6. 126
    рында
    хадзіць як рында. Ушацк. Няўхв. Пра неахайна апранутую жанчыну. Барадулін, 120.
  7. 127
    рысак
    борзды як рысак. Ухв. Пра вельмі энергічнага, хуткага чалавека. Янк., 398.
    як падкова у рысака. Гл. падкова.
  8. 128
    рысь
    такая дружба як у рыси с мядведим. Смал. п. Іран. Пра варожыя адносіны ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі. Добр., Смол., 805.
  9. 129
    рыхтык
    зрабіць як рыхтык. Свісл. Пра вельмі дакладнае выкананне нечага, належным чынам. Даніловіч, 244.
  10. 130
    рыцына
    бегаць як рыцыны глынуўшы. Няўхв. Пра прымусовы хуткі бег кудысьці. Янк., Пар., 15. ≺ Рыцына дае расслабленне страўніка.
  11. 131
    рыштант
    абкарнациць валаса каму як риштанту. Смал. Пра вельмі кароткую стрыжку кагосьці. Добр., Смол., 500.
  12. 132
    рэбры
    высах хоць рэбры лічы. Пра схуднелага, ссохлага чалавека. Янкоўскі 1971, 111.
  13. 133
    рэдзгіні, гл. рэзгіны
  14. 134
    рэдзька
    горкі як рэдзька. Віцеб. Няўхв. Пра нешта вельмі горкае. КВДУ.
    сядзець як рэдзька на градцы. Брэсц. Жарт. 1. Пра чалавека, які недзе важна рассеўся. 2. Пра чалавека, які зацята маўчыць. ЛЦ, 123.
    надаесці як горкая (паганая) рэдзька. Ваўк. п., Іўеў., Ушацк., Кобр., Люб., Івац., Пін. Няўхв. Пра нешта, што вельмі моцна надакучыла. Federowski, 194; Высл., 350; МК, 309; ФА; Ззайкі; БД, 308.
  15. 135
    рэзаны
    крычаць як рэзанае. Лаг., Слон. Няўхв. Пра чалавека, які надта моцна, прарэзліва крычыць. МК, 133; Высл., 338; Юрчанка 1977, 6.
    раўсці як рэзаны. Івац., Карэл. Няўхв. Высл., 374; ЗЗайкі. Тое ж.
  16. 136
    рэзаць
    баліць як пілою хто рэжа. Гл. піла.
    зараўсці баццэ каго рэжуць. Слуцк., Івац. Няўхв. Пра надта моцны крык каго-н. Сержпутоўскі 1998, 269; ЗЗайкі.
    нож як вуда, да рэзаць ім худа. Гл. вуда.
    як брытваю рэзаць. Гл. брытва.
  17. 137
    рэзгіны
    як рэдзгіні. Маст. Жарт. 1. Пра тканіну з рэдка сатканых нітак. 2. Пра парванае, з дзіркамі адзенне. Даніловіч, 244.
    набраць як туману ў рэзгіны. Гл. туман.
    як старыя рэзгіны. Ашм. Насмешл. Пра непрыгожага, нязграбнага, няўклюднага чалавека. Даніловіч, 253.
  18. 138
    рэзь
    жыць як баран да рэзі. Гл. баран.
  19. 139
    рэмень
    як рэмень. Мсцісл. Ухв. Пра моцную тканіну, пояс, шнурок. Юрчанка, 196.
  20. 140
    рэпа
    цубуля як репа. Мсцісл. Ухв. Пра вельмі вялікую ўраджайную цыбулю. Юрчанка 1993, 171.
    здаровы бы рэпа. Слуцк. Ухв. Пра моцнага крамянога чалавека. Сержпутоўскі 1998, 289.
    зубы як рэпа. Навагр. Ухв. Пра нейчыя белыя зубы. ФА.
    як параная рэпа [смачна]. Пра нешта смачнае. Никифоровский, 146.
    лаяць як рэпу грызці. Ваўк. п. Пра нейчую зграбную лаянку. Federowski, 169; Санько, 149.
    мурзаты хоць рэпу сей. Ваўк. п. Насмешл. Пра некага крэпка мурзатага. Federowski, 190; Pietkiewicz, 371.
    улезці як свіння ў рэпу. Гл. свіння.
    чытаць як рэпу грызці (сячы). Ваўк., Слон. п., Шальч., Мін., Стаўб., Валож., Івац. Ухв. Пра добрае, беглае чытанне. Federowski, 71; Dybowski, 7; Мін.-Мал., 170, 171; МК, 317, 318; СПЗБ 5, 75; Высл., 430; ЗЗайкі.
    як рэпу грызць. Лоеў., Мсцісл. Ухв. Пра добрае выкананне якой-н. справы. НН, 474; Dybowski, 6; Янкова, 315; Юрчанка 1977, 210, 218.
    наесціся як свіння рэпы. Гл. свіння.

Паведаміць пра недакладнасьць