На запыт знайшлося 105 артыкулаў

  1. 101
    тынок
    цыбуля як тынок. Ушацк. Ухв. Пра рослую высокую цыбулю. Барадулін, 106.
  2. 102
    тысяча
    грымаціць бы тысяча гармат смаліць. Гл. гармата.
  3. 103
    тычка
    высокі як тычка. Івац., Слон. Пра высокага танклявага чалавека. Высл., 298; ЗЗайкі.
    доўгі як тычка. Ваўк. п. Federowski, 81. Тое ж.
    тонкі як тычка. Ваўк. п. Federowski, 313. Тое ж.
  4. 104
    тычына
    выгнаць як тычыну. Пра кагосьці, хто раптам вырас высокім. Янк., 400.
  5. 105
    тэлефон
    трэба як петуху тэлефон. Гл. пятух.

Паведаміць пра недакладнасьць