-
41
телеш
дітя бы телеш. Пін. Ухв. Пра моцнае, крамяное дзіця. СПЗБ 5, 98. ≺ Телеш - вялікае палена. - 42
-
43
Тодар
дзяліць як Тодар з Тадораю лапаць з абораю. Смарг. Насмешл. Пра нейкую непатрэбную смешную дзяльбу. Арх. Гр.; Янк., Пар., 53. -
44
ток
ток1
гола як на таку. Пра пустату, чысціню на нейкай пляцоўцы. Янк., Пар., 42.
бразнуцца як сноп на ток. Гл. сноп.
зямля цвёрда як ток. Шчуч. Пра перасохлую глебу. СПЗБ 5, 341.ток2
як токам прабіла (каго). Астр. Пра раптоўную вестку, думку. Даніловіч 2010, 91. -
45
тон
як у тон утануць. Стол. Пра чалавека, які бясследна загінуў. ТС 5, 141; Санько, 214. ≺ Тон - вір, загон. - 46
-
47
топленік
шанцаваць як топельніку. Мядз., Мсцісл. Іран. Пра адсутнасць шанцавання наогул. Высл. 299; Юрчанка, 174.
вукласці вочы ек топленік. Жытк. Няўхв. Пра чалавека, які моцна вылупіў вочы. ТС 5, 143.
седзець ек топленік. Жытк. Няўхв. Пра непрыглядны знешні выгляд чалавека. ТС 5, 143. -
48
торба
матляцца як торба за плячыма. Івац. Няўхв. Пра чалавека, які з-за сваёй лёгкадумнасці ніяк не знойдзе сябе ў жыцці. ЗЗайкі.
жывот як торба. Няўхв. Пра нейчы занадта тоўсты сыты жывот. Янк., Пар., 62.
жыць як торба без поварзаў. Шчуч. Пра беднае неўладкаванае жыццё. Даніловіч, 254. ≺ Поварзы (устар.) - завязка.
морда як торба. Смал. п. Груб. Пра сыты непрывабны твар чалавека. Добр., Смол., 900.
напхацца як торба. Смал. п. Няўхв. Пра чалавека, які занадта наеўся. Добр., Смол., 453.
насіцца як пісаная торба. Іран. Пра жанчыну рухавую, увішную. Нос., 116.
нярушны як торба на круку. Слуцк. Няўхв. Пра чалавека, які сядзіць нерухома і нічога не робіць. Высл., 357.
прапасці як торба жыта. Свісл. Насмешл. Пра нешта зусім, бясследна зніклае. Даніловіч 2010, 91.
пэрыбэгла бы старца торба до сэла. Гл. старац.
як торба. Мсцісл. Насмешл. Пра кагосьці поўнага, сытага. Юрчанка, 195.
насіцца як дурны з торбай. Гл. дурны.
бегчы (пабегчы) услед за кім як конь за торбай з аўсом. Гл. конь.
насіцца як з пісанай торбай. Бял., Івац., Светл. Няўхв. Нос., 116; Мат., 63; АВНЛ; ЗЗайкі. Тое, што насіцца як дурны з з торбай.
вышыкацца (вышаптацца) як рак (у торбе). Гл. рак.
капацца (грэбацца, поркацца) як сляпы ў торбе. Гл. сляпы.
капацца як сляпы ў торбе. Гл. сляпы.
марнавацца як грэцкі блін у торбе. Гл. блін.
парадак як у дурнога ў торбе. Гл. дурны.
пароцца як сляпы ў торбе. Гл. сляпы.
пароцца як старац у торбе. Гл. старац.
разгуляцца як сабака ў торбе. Гл. сабака.
шукаць як сляпэй у торбе. Гл. сляпы.
як Пятруля ў торбе. Гл. Пятруля.
як Пятруся ў торбе. Гл. Пятруся.
як у дзеда ў торбе дзе. Гл. дзед.
як у жабрака ў торбе дзе. Гл. жабрак.
як у жыда ў торбе дзе. Гл. жыд.
як у Яся ў торбе дзе. Гл. Ясь.
гаварыць як у торбу класці. Няўхв. Відаць, пра чалавека, які зашмат гаворыць. Ляцкий, 63.
углядацца (дзівіцца) як сляпы ў торбу. Гл. сляпы.
як торбу з плеч скінуць. Свісл. Ухв. Пра чалавека, што пазбавіўся клопатаў, цяжкасцей, непрыемнасцей. Даніловіч, 255.
як ваду ў торбу ліць. Гл. вада.
гэгак ты да морды як сабака да торбы. Гл. сабака.
сыпацца як з дурной торбы. Мсцісл. Няўхв. 1. Пра несупынны снег. 2. Пра пустую гаворку некага. Юрчанка, 184. - 49
-
50
тоўба
гладзезна бы тоўба. Стол. Пра тоўстага нязграбнага чалавека. ТС 5, 146. -
51
точаны
зубкі як точаныя. Ухв. Пра чыесці роўныя, добрай формы зубкі. Янк., Пар., 77. -
52
трава
без солі як трава. Ваўк. п., Івац. Няўхв. Пра невыразны смак нясоленай стравы. Federowski, 285; ЗЗайкі.
капуста як трава. Слон. Няўхв. Пра невыразны смак непасоленай капусты. Высл., 334; Янк., 430.
класціся як трава пад касою. Слуцк. Пра гібель людзей на поле бітвы. Сержпутоўскі 1999, 93.
курыць як жаба траву есць. Гл. жаба.
багата як травы. Пра вялікую колькасць нечага. Янк., Пар., 12. -
53
травінка
адна як травінка ў полі. Памянш. Мсцісл. Спачув. Пра адзінокую самотную жанчыну. Юрчанка, 199. -
54
трактар
гаварыць «р» што трактар ляхоча. Люб. Пра хібы ў вымаўленні літары Р. ЖН, 108. -
55
трала
брахаць як трала. Гродз. Няўхв. Пра балбатуху, лапатуху. СПЗБ 5, 112. -
56
трапач
як цыганскі трапач. Маст. Асудж. Пра кагосць няшчырага, хлуслівага. Даніловіч, 262. -
57
трапачка
езык у каго трэпле ек трэпашка. Жытк., Драг. Няўхв. Пра языкатага, гаварлівага чалавека. ТС 5, 361; Скарбы, 92.
рострэпацца як та трэпашка. Жытк. Няўхв. Пра чалавека, які занадта разгаварыўся, разышоўся. ТС 4, 324. -
58
трапка
капуста як трапка. Мсцісл. Няўхв. Пра мяккую перамёрзлую капусту. Юрчанка, 199.
зацухмоліць каго як пасьледнію тряпку. Мсцісл. Няўхв. Пра залішнія нападкі на кагосьці, зневажанне і знеслаўленне некага. Юрчанка 1993, 180. ≺ Зацухмоліць - затузаць. -
59
трапышка
балбатаць як трапышка. Мсцісл. Няўхв. Пра балбатуна, надта гаварлівага чалавека. Юрчанка, 199. -
60
трасца
худы ек трасца. Жытк. Няўхв. Пра некага вельмі, хваравіта худога. ТС 5, 152.
Шчасце як трасца, пераходная свацця. Прык. Пра непастаянства, зменлівасць удачы, шчасця. Нос., 190.
дрыжаць як трасца трасе. Слуцк. Няўхв. Пра чалавека, які дрыжыць ад страху, холаду, іншых перажыванняў. Сержпутоўскі 1999, 38.
дрыжаць як у трасцы. Ваўк. п. Federowski, 83; Санько, 128. Тое ж.
трэсціся як у трасцы. Янк., 433. Тое ж.
як у трасцы кідае каго. Здзекл. Пра вельмі раззлаванага чалавека. Янк., 447.
На запыт знайшлося 105 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць