На запыт знайшлося 105 артыкулаў

  1. 21
    тара
    як тара. Мсцісл. Няўхв. Пра надта распаўнелага чалавека. Юрчанка, 181.
  2. 22
    тарадэйка
    трапаць як тарадэйка. Сен. Няўхв. Пра балбатлівую шумную жанчыну. Каспяровіч, 308. ≺ Тарадэйка - тут: вазок, драбінкі.
  3. 23
    таракан
    высахнуць як таракан. Івац. Насмешл. Пра схуднелага, высахлага чалавека. ЗЗайкі.
    кідацца як таракан у ступе. Мсцісл. Насмешл. Пра некага, хто кідаецца ў жаху, шукаючы паратунку. Юрчанка, 199.
    лезці як таракан у шчыліну. Карэл. Няўхв. Пра чалавека, які нахабна імкнецца ў нейкае прывабнае для яго месца. Высл., 340.
    улезці як таракан у рошчыну. Мінск. Капыл. Пра кагосьці, хто па сваёй памаўзлівасці трапіў у цяжкое становішча. ЗСалавей.
    очы як у таракана. Насмешл. Пра выпуклыя невыразныя вочы кагосьці. ЛА, 24.
    скрывіцца быццам праглынуў таракана. Брэсц., Мін., Чэрык. Насмешл. Пра нейчую незадаволеную міну. ЛЦ, 74.
    сноўдацца што тручаныя тараканы. Чэрык. Пра кагосьці, што ледзь-ледзь перасоўваюцца, цягнуцца, плятуцца. ЛЦ, 122.
    разбегчыся ва ўсе бакі як тараканы, калі на іх лінулі варам. Брасл. Няўхв. Пра людзей, якія панічна ад нечага разбегліся. ЛЦ, 120.
    сабрацца як тараканы каля хлеба. Пра хуткі збор каля стала. Тарас на Парнасе.
  4. 24
    тараканні
    блішчаць як тараканні вусы. Гл. вус.
  5. 25
    таран
    высахнуць як таран. Івац. Пра некага вельмі схуднелага. Янк., Пар., 31; ФА.
    сухі як таран. Крыч., Капыл., Мсцісл. Бялькевіч, 372; Юрчанка, 199. Тое, што высахнуць як таран.
    як таран. Мсцісл. Пра кагосьці высокага, танклявага. Юрчанка, 199.
  6. 26
    таранок
    як таранок. Памянш. Мсцісл. Пра кагосьці вельмі худога. Юрчанка, 199.
  7. 27
    тараночак
    як тараночак. Памянш.-ласк. Мсцісл. Пра кагосьці вельмі худога. Юрчанка, 199.
  8. 28
    тарашча
    глядзець як тарашча. Пра чалавека з шырока адкрытымі вачамі. Ляцкий, 7.
  9. 29
    тарка
    як таркаю па жываце. Слон. Няўхв. Пра нешта зробленае, сказанае, што балюча ўразіла. Высл., 431.
  10. 30
    тарэлачка
    Верачка як тарэлачка, тарэлачка як скрыпка, а Вера як карцінка. Памянш. Люб. Жарт. Пра дзявочую прыгажосць. ФА.
  11. 31
    тарэлка, гл. талерка
  12. 32
    тата
    зморшчыцца як свінны тата. Дзятл., Смарг., Мядз. Няўхв. Пра кагосьці, хто вельмі, залішне зморшчыўся, скрывіўся. Даніловіч, 249; ФА.
    сагнуцца як свіны тата. Івац., Навагр., Шчуч., Слон., Мядз. Няўхв. Іран. Пра некага, хто залішне сагнуўся, згорбіўся, скурчыўся. Даніловіч, 249; ФА; ЗЗайкі.
    сагнуцца як цыганскі тата. Гом. Насмешл. Высл., 380. Тое ж.
    посынів як свынячый тато. Пін. Насмешл. БД, 308. Тое ж.
  13. 33
    татарскі
    дым як на татарскай працэсіі. Гл. працэсія.
    пішчаць, крычаць бы татарская арда. Гл. арда.
  14. 34
    татарын
    мардаты як татарын. Сміл. Няўхв. Пра нетутэйшы, таўсматы выгляд некага. Шатэрнік, 155.
    морда тоўстая бы ў татарына. Ганц. Няўхв. ДА. Тое ж.
  15. 35
    таўкач
    Доля, мая доля, шчасце як таўкач. Капатк. Пра пераменлівасць, няўстойлівасць лёсу. ПП 2, 420.
    паварочвацца як таўкач кала місак (гаршкоў). Мсцісл. Насмешл. Пра няўклюднае абыходжанне з нечым. Юрчанка, 199.
    пахадзіць як таўкач па маслёнцы. Мсцісл. Жарт. Пра чалавека, які заўзята нечым займаецца. Юрчанка, 199.
    разысціся як таўкач у ступе. Мсцісл. Пра чалавека, які дзе-н. бесцырымонна гаспадарнічае. Юрчанка, 199.
    сябраваць як таўкач з каноплямі (маслёнкаю). Мсцісл. Іран. Пра нейчае моцнае сяброўства. Юрчанка, 199.
    таўчыся як таўкач. Слаўг., Рэч., Бабр., Навагр. Няўхв. Пра чалавека, які заняты паўсядзённай работай, клопатамі. Нар. слов., 80; ЛЦ, 29; АВНЛ; Гілевіч, 119.
    як таўкач. 1. Мсцісл., Лаг. Няўхв. Пра некага павольнага, непаваротлівага. 2. Насмешл. Пра галаву лысага чалавека. Бялькевіч, 441; Юрчанка, 199; Гілевіч 2007, 41.
    як ведзьма з таўкачамі. Гл. ведзьма.
    хадзіць (насіцца) як ведзьма на таўкачах. Гл. ведзьма.
    несціся як на таўкачох. Карэл. Жарт. Пра бегатню без парадку, туды-сюды. Высл., 357.
  16. 36
    таўкачык
    плывункі ў рыбіны як таўкачыкі. Памянш. Шчуч. Пра плавальныя пузыры падоўжанай формы. СПЗБ 3, 528. ≺ Плывунок - плавальны пузыр.
  17. 37
    тачыдла
    круціцца як чорт на тачыдле. Гл. чорт.
  18. 38
    тачыла
    лоб як тачыла. Гродз. Няўхв. Пра лоб чалавека, які тугавата кумекае. Цыхун, 77.
    усесціся як цыган на тачыла. Гл. цыган.
  19. 39
    Ташкент
    трэсці як у Ташкенце. Слон. Пра нейкую моцную трасуху. Высл., 400.
  20. 40
    твань
    знікнуць як жаба ў твані. Гл. жаба.
    набрацца як жаба твані. Гл. жаба.

Паведаміць пра недакладнасьць