На запыт знайшлося 105 артыкулаў

  1. 81
    тры
    гаварыць як тры дні не еўшы (не еў). Гл. дзень.
    глянуў як тры грошы даў. Гл. грош.
    жраць як тры дні не еў. Гл. дзень.
    просты як тры капейкі. Гл. капейка.
    рабіць як тры дні ня еўшы. Гл. дзень.
    такі харошы як люлька за тры грошы. Гл. люлька.
    харошы як драпянка за тры грошы. Гл. драпянка.
    хітры як тры рублі. Гл. стол.
    чыста як тры бабы ўбіралі. Гл. баба.
    як тры меры попелу. Гл. попел.
  2. 82
    трыбух
    рабіць як баран на трыбух. Гл. баран.
    пагладзіць як па трыбуху наждаком. Слон. Іран. Пра нейкае жорсткае абыходжанне з кім-н. Высл. 357.
    шурпаты як вывернуты трыбух. Пра нешта нягладкае, няроўнае, шурпатае. ФСБМ 1, 252.
  3. 83
    трыснік
    жыта як трыснік. Мсцісл. Ухв. Пра высокае ўрадлівае жыта з тоўстымі сцябламі. Юрчанка 1998, 241.
  4. 84
    трэска
    грошай як трэсак. Ваўк. п. Пра вялікую, незлічоную колькасць грошай. Federowski, 117; Санько, 123.
    высахнуць як трэска (у трэску). Ваўк. п., Слуцк. Няўхв. Пра некага схудалага, высахлага. Federowski, 345; Сержпутоўскі 1999, 31.
    сухі як трэска. Івац. Янк., 430; ЗЗайкі. Тое ж.
    круціцца як трэска ў палонцы. Слон. Зласл. Пра чалавека, які трапіў у палон абставін. Высл., 337.
    нарабіць як сабака на трэскі. Гл. сабака.
    Зяць на дачцэ што золата ў руцэ, а сын на нявестцы што брыда на трэсцы. Гл. золата.
  5. 85
    трэці
    госьць як і рыба: на трэці дзень сьмярдзіць. Гл. рыба.
    насіцца як па трэцьцяму. Ушацк. Пра кагосьці, хто носіцца, сваволіць як жарэбчык. Барадулін, 116. ≺ Жарабя на трэццім годзе добрае ўжо, моцнае.
  6. 86
    туз
    жыць як туз (туза). Свісл., Маст. Пра вельмі добрае, у дастатку, раскошы жыццё. Сцяшковіч, 620; Даніловіч, 255.
    ляжаць як туз. Лід., Няўхв. Пра чалавека, які ляжыць нерухома. Даніловіч 2010, 91.
    наесціся як туз. Ашм., Гродз., Кругл. Насмешл. Пра чалавека, які вельмі добра, многа, сытна пад'еў. Даніловіч, 255; ФА.
    нарабіцца як туз званковы. Стаўб. Пра чалавека, які вельмі многа напрацаваўся. Даніловіч, 255.
    п'яны як туз. Мін., Мсцісл. Няўхв. Пра моцна п'янага чалавека. ЛЦ, 98; Юрчанка, 199.
    спадзявацца як на пяць (сто) тузоў. Мсцісл. Пра чалавека, які моцна спадзяецца на нешта. Юрчанка, 192.
    трымацца як за пяць (сто) тузоў. Мсцісл. Пра чалавека, хто надта трымаецца за нешта. Юрчанка, 184.
  7. 87
    тузік
    як тузік. Мсцісл. Насмешл. Пра моцна п'янага чалавека. Юрчанка, 199.
  8. 88
    тук
    адставаць як вада ад туку. Гл. вада.
  9. 89
    тумак
    маўчаць як тумак. Мсцісл. Няўхв. Пра маўклівага, няўцямнага чалавека. Юрчанка 1977, 192.
  10. 90
    туман
    згінуць як туман. Пра поўнае, бясследнае знікненне нечага. Янк., Пар., 72.
    Любіліся, кахаліся як малыя дзеці, разышліся як туман па свеце. Гл. дзіця.
    хадзіць як туман па бульбе. Іўеў. Няўхв. Пра чалавека, які ходзіць, бадзяецца без толку, без справы. Даніловіч, 255.
    цягнуцца як туман па (на) сенажаці. Воран. Іран. Пра кагосьці, хто павольна, не спяшаючыся ідзе, цягнецца і пад. Даніловіч, 255.
    як праз туман, як у тумане. Паст. Спачув. Пра невыразнае, няяснае, цьмянае бачанне чагосьці. СПЗБ 5, 146.
    як туман уваччу. Лоеў., Слуцк. Спачув. Пра благі стан зроку ў кагосьці. Янкова, 139; ДА.
    бачыць як у тумане. Слон. Спачув. Высл., 284. Тое ж.
    як у тумане быць. Смарг. Пра стан вялікай разгубленасці, глыбокай безразважнасці. Даніловіч 2010, 91.
    туманом худыты. Брасл. Няўхв. Пра чалавека, які ходзіць без сэнсу, без мэты. Скарбы, 105.
    набраць як туману ў рэзгіны. Іран. Пра тое, чаго нельга набраць і панесці. Янк., Пар., 108.
  11. 91
    тумба
    як тумба. Мсцісл. Пра тоўстага, непаваротлівага чалавека. Юрчанка, 200.
  12. 92
    тур
    дужы як тур. Ухв. Пра моцнага дужага чалавека. Янк., 405.
    здаровы як тур. Навагр. Ухв. СПЗБ 5, 147. Тое, што дужы як тур.
    сядзець як тур у гарах. Ваўк., Слон. Ухв. Пра нейчае прывольнае жыццё. Federowski, 275.
    натура як у таго тура. Ваўк. п. Пра вельмі моцнага, але дзікаватага чалавека. Federowski, 199.
  13. 93
    турак
    картавіць як турак. Крыч. Няўхв. Пра нейчую невыразную, картавую гаворку. Бялькевіч, 222.
    як турак стаць. Мсцісл. Пра моцна загарэлага чалавека. Юрчанка 1977, 157.
    натурка як у турка. Арш. Пра благую натуру чалавека. АВНЛ. ≺ У дадзеным выпадку спрацоўвае ўніверсальная мадэль: усё чужое абавязкова дрэннае.
    нос як у турка. Краснап. Кплів. Пра нейчы пляскаты непрывабны нос. Бялькевіч, 228.
  14. 94
    турлушка
    глухая як турлушка. Краснап. Насмешл. Пра глухаватую жанчыну. Бялькевіч, 136, 448. ≺ Турлушка - глушэц.
  15. 95
    турман
    як турман. Мсцісл. Няўхв. Пра безразважлівага чалавека. Юрчанка, 200.
  16. 96
    турэцкі
    сядзець як сьвента турэцка. Гродз. Няўхв. Пра адбыванне часу без справы, без клопату. Даніловіч 2008, 137.
    голы як святы турэцкі. Пра распранутага беднага чалавека. НН, 456.
  17. 97
    туча
    людзей што чорная туча [ішло]. Мсцісл. Пра вялікую колькасць людзей. Юрчанка 1977, 249.
    тоўсты як туча. В.Дзв. Пра некага вельмі тоўстага. СПЗБ 5, 151.
    хадзіць як [чорная] туча. Мсцісл. Пра змрочнага, злоснага, панурага чалавека. Янк., 438; Юрчанка 1969, 189.
    як з тучы [на нас] спала. Ваўк. п. Пра нечаканае з'яўленне каго-н., вестку і г. д. Federowski, 287.
  18. 98
    тхарок
    як тхарок падласы. Памянш. Мсцісл. Пра падобную на тхара жывёлінку. Бялькевіч, 305.
  19. 99
    тхор
    вонючы ек тхор. Жытк. Няўхв. Пра некага вельмі пахучага, смярдзючага. ТС 1, 139.
    жыловаты ек тхор. Жытк. Пра гнуткага, жылістага, лоўкага чалавека. ТС 2, 71. ≺ Жыловаты - жылісты.
    ляжаць моўчкі бы тхор. Слуцк. Пра кагосьці, хто сцішыўся, не падае ніякіх гукаў. Сержпутоўскі 2000, 219.
    папасціся як тхор у пастку. Хоц. Зласл. Пра кагосьці, хто трапіў у цяжкую сітуацыю. ЛЦ, 62.
    смярдзець як нача тхор набздзеў. Рэч. Няўхв. Вульг. Пра нешта страшэнна смярдзючае. Pietkiewicz, 396.
    шкодны як тхор. Няўхв. Пра некага шкоднага. Янк., Пар., 196.
  20. 100
    тыгр
    ругацца як цігра. Карэл. Асудж. Пра чалавека, што любіць лаяцца, сварыцца. СПЗБ 1, 294.

Паведаміць пра недакладнасьць