-
1
Шлёма
выйграць як Шлёма на арэндзе. Насмешл. Пра таго, хто прайграў справу ў працэсе альбо памыліўся пры арэндзе. Нос., 21. -
2
шлюб
прыбрацца як да шлюбу. Мін. Ухв. Пра вельмі святочны выгляд кагосьці. ЛЦ, 74. -
3
шляга
морда як шляга. Воран. Няўхв. Пра шырокі, непрывабны твар. Гілевіч 2007, 207. ≺ Шляга - трамбоўка.
тупы як шляга. Шчуч. Асудж. Зневаж. Пра кагосьці вельмі тупога, неразумнага. Даніловіч, 265. - 4
-
5
шляхта
сабрацца як шляхта (шляхціцы) на фэст. Мін. Жарт. Пра вялікі збор людзей. ЛЦ, 20. -
6
шляхціц
надзецца як той шляхціц. Сміл. Ухв. Пра фарсістага чалавека. Шатэрнік, 311.
хадзіць як ашмянскі шляхціц: адну калошу выпусціўшы, другую абуўшы. Насмешл. Пра чалавека, які не сочыць за сваім знешнім выглядам. Дуб., 69. -
7
шляхцюк
ганарысты як шляхцюк. Слон. Няўхв. Пра ганарлівага не да месца чалавека. Высл., 303. ≺ У сваім асяроддзі ганарлівасць лічылася заганай. -
8
шляхцянка
гонару як у засцянковай шляхцянкі. Няўхв. Пра ганарлівую жанчыну-сялянку. Янк., Пар. 43. ≺ Беларусы-сяляне пустую ганарлівасць не прымалі, лічылі заганай. - 9
На запыт знайшлося 9 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць