На запыт знайшлося 11 артыкулаў

  1. 1
    шуба
    Бей жану як шубу, а любі як душу. Прык. Правіла архаічнай патрыярхальнай сям'і. Ром., Зап., І, 215.
  2. 2
    шугаць
    у грудцах як полынь шугаець. Гл. полынь.
  3. 3
    шукаць
    як бобу у гаросе шукаць. Гл. боб.
    як ветру ў полі шукаць. Гл. вецер.
    як стары воўк смерці шукаючы. Гл. воўк.
  4. 4
    шула
    вылупіць (вырачыць) вочы як вол (бык) на новае шула. Гл. вол.
    глядзець як бык на новае шула. Гл. бык.
    тоўсты як шула. Ухв. Пра кагосьці тлустага, моцнага, шырокага. Янк., 432.
    шырокі як шула. Слон. Ухв. Пра моцнага шыракаплечага мужчыну. Высл., 423.
  5. 5
    шуляк
    налытів як шуляк. Пін. Няўхв. Пра нейчы агрэсіўны, рэзкі напад на каго-н. БД, 308.
  6. 6
    шумець
    працуе як гай шуміць. Гл. гай.
    у галаве як у млыне (шуміць). Гл. млын.
  7. 7
    шумочак
    стаіць у глазах як шумочак. Воран. Няўхв. Пра няясны зрок каго-н. СПЗБ 5, 507. ≺ Шумочак - туман.
  8. 8
    шупалонік
    напетавацца ек шуполонік. Жытк. Насмешл. Пра дзіця, што добра, сытна пад'ела. ТС 3, 149. ≺ Напетавацца - нахлябацца; шупалоніць - есці.
  9. 9
    шурпа
    хадзіць як курыца шурпа. Ваўк. Няўхв. Пра жанчыну, якая мае непрыгладжаны, «шурпаты» выгляд, неахайную. СПЗБ 5, 508. ≺ Шурпа - парода кур, гусей з натапыраным, ускудлачаным пер'ем.
    як шурпа. Гродз. Няўхв. Сцяшковіч, 622. Тое, што хадзіць як курыца шурпа.
    як шурпа лахмата. Шчуч. Няўхв. СПЗБ 5, 508. Тое ж.
  10. 10
    шуфаль
    валіць як з шуфля. Дзятл. Пра густы снег. СПЗБ 5, 510.
  11. 11
    шуя
    тоўсты як шуя. Мсцісл. Пра тоўстага, сытага чалавека. Юрчанка, 204.

Паведаміць пра недакладнасьць