На запыт знайшлося 19 артыкулаў

  1. 1
    шчава
    кіслы як шчава. Лоеў. Няўхв. Пра нешта досыць кіслае. Янкова, 424. ≺ Шчава - шчаўе.
  2. 2
    шчанё, гл. шчаня
  3. 3
    шчанюк
    вішчаць як шчанюк. Свісл. Няўхв. Пра нейкі непрыемны візглівы крык кагосьці. СПЗБ 1, 318.
    курчыцца як шчанюк пад дажджом. Навагр. Няўхв. Пра паставу чалавека, яго знешні выгляд. ЛЦ, 71.
  4. 4
    шчаня
    цюхаць услед як шчанё. Крыч. Насмешл. Пра чалавека, які стараецца не адстаць ад кагосьці. Бялькевіч, 485. ≺ Цюхаць - бегчы.
    дзяўкуць як шчаня. Слон. Няўхв. Пра нейчае скуголенне, рэдкія ціхія гукі, словы. Высл., 313.
    дурны як шчаня да году. Навагр., Зэльв., Івац. Асудж. Груб. Пра вельмі недасведчанага неразумнага чалавека. Даніловіч, 245; ФА.
    Сваё дзіця не шчаня: за плот не выкінеш. Брасл. Прык. Пра неабходнасць прымаць сваё дзіця такім, якое яно ёсць. ПП 1, 114.
    Паны як папы, a паняты як шчаняты, яшчэ горшыя. Прык. Няўхв. Пра панскіх спешчаных дзяцей. Ляцкий, 33.
    набрацца як шчэня сыроваткі. Стол. Няўхв. Пра моцна п'янага чалавека. ТС 3, 110.
  5. 5
    шчаціна
    валасы як шчаціна. Ваўк. п. Няўхв. Пра надта цвёрдыя, жорсткія валасы. Federowski, 338.
  6. 6
    шчопаць
    як у шчопці ўзяць. Пра нешта ў вельмі малой колькасці. Янк., Пар., 210.
  7. 7
    шчотачка
    як шчотачка. Памянш. Мсцісл. Ухв. Пра дружныя ўсходы. Юрчанка, 204.
  8. 8
    шчотка
    конюшына як шчотка. Стол. Ухв. Пра дружны рост густой канюшыны. ТС 2, 215.
    трава [густая] як шчотка. Івац., Мсцісл. Ухв. Пра густую добрую траву. Янк., 432; Юрчанка, 204; ЗЗайкі.
  9. 9
    шчоўкаць
    як арэхі шчоўкаць. Гл. арэх.
  10. 10
    шчука
    высахнуць як шчука. Гом. Няўхв. Пра схуднелую жанчыну. Высл., 298.
    корова падхлябістая як шчука. Лоеў. Няўхв. Пра худую, паджарую карову. Янкова, 237.
    зубы як у шчукі. Лельч. Няўхв. Пра чалавека з вострымі зубамі. Кучук, Малюк, 109.
  11. 11
    шчупак
    вочы вытарашчыць што шчупак. Капыл. Няўхв. Пра выраз вачэй кагосьці. ФА.
    глядзець як сыты шчупак на вялікую плотку. Ушацк. Насмешл. Пра сквапны, але сыты, лянівы погляд кагосьці. ЛЦ, 70.
    улезці як шчупак у нерат. Вілен. п., Касц., Уздз. Насмешл. Пра чалавека, які папаўся самахоць у непрыемную сітуацыю. Czeczot, 115; Federowski, 319; Бялькевіч, 455; Высл., 404.
    зубы як у шчупака. Пра чыесьці вострыя зубы. Янк., Пар., 78.
    раскоша каму дзе як шчупаку ў возеры. Ухв. Пра спрыяльныя, добрыя ўмовы жыцця дзе-н. Янк., 424.
  12. 12
    шчур
    вымакнуць як шчур. Пін. Насмешл. Пра чалавека, які недзе моцна вымак або спацеў. Нар. лекс., 119.
    мокры шо шчур. Жытк. Насмешл. Пра чалавека, які недзе моцна вымак або спацеў. ТС 5, 344.
    сухі ек шчур. Стол. Пра нейкую худую жывёліну. ТС 5, 344. ≺ Шчур - пацук.
    сядзець як шчур. Смал. п. Няўхв. Пра чалавека, які трымаецца скрытна адасоблена. Добр., Смол., 1012.
    шкодны як шчур. Ваўк. п. Асудж. Пра чалавека, які жыць не можа, каб не шкодзіць. Federowski, 299.
  13. 13
    шчыліна
    сядзець як блашчыца ў шчыліне. Гл. блашчыца.
    лезці як таракан у шчыліну. Гл. таракан.
    схавацца як клоп у шчыліну. Гл. клоп.
    ціснуцца як прусакі ў шчыліну. Гл. прусак.
  14. 14
    шчылінка
    як прусак у шчылінцы. Гл. прусак.
  15. 15
    шчыпаць
    идеть як шчиплить. Насмешл. Відаць, пра вельмі дробненькую хаду кагосьці. Добровольский ІІІ, 87.
  16. 16
    шчыпці
    трэба як дзятлу шчыпці. Гл. дзяцел.
  17. 17
    шчыры
    Бярэ як шчырага за сэрца, а багатага за жывот. Рэч. Пра шчыльна падагнаныя дошкі. Pietkiewicz, 359. ≺ Заўвага збіральніка: «Так кажа цесля, калі яму ўдасца штось капітальна замацаваць».
    узяло як багатага за жывот, а шчырага за сэрца. Гл. багаты.
  18. 18
    шчэпачка
    худы як шчэпачка. Памянш. Ваўк. п. Няўхв. Пра моцна схуднелага чалавека. Federowski, 55.
    Бяда па бядзе як на шчэпачцы едзе. Памянш. Прык. Пра тое, што беды ідуць чарадой адна за адной. Ляцкий, 4.
  19. 19
    шчэпка
    круціцца як шчэпка ў пролупца. Астр. Зласл. Пра чалавека, які дзейнічае, мітусіцца ў вельмі неспрыяльных умовах. СПЗБ 4, 111.
    стаць як шчэпка. Мсцісл. Няўхв. Пра моцна схуднелага чалавека. Юрчанка, 98.
    сухі як шчэпка. Хойн. Няўхв. Мат. Гом., VIII, 179. Тое ж.
    як (што) шчэпка высахнуць. Стаўб., Сен. Няўхв. МК, 320. Тое ж.
    шанаваць як бруд на шчэпках. Гл. бруд.
    глядзець як дурак на шчэпкі. Гл. дурак.

Паведаміць пра недакладнасьць