На запыт знайшлося 9 артыкулаў

  1. 1
    шыба
    як шыбы ня выпхне. Пра кагосьці, хто пільна, уважліва, зацікаўлена глядзіць. НН, 268.
  2. 2
    шыбенік
    насіцца як шыбенік. Няўхв. Пра падлетка, дзіцёнка, які моцна дурэе, носіцца. Янк., Пар., 116.
  3. 3
    шыбеніца
    высака як на шыбеніцы. Мядз. Няўхв. Пра высокае да страху месца. Высл., 297.
    як з шыбеніцы сарваўся. Няўхв. Пра чалавека, які нервуецца, злуецца, знаходзіцца ва ўзбуджаным стане. Санько, 209.
  4. 4
    шыла
    адказ як шыла. Ваўк. п. Пра нейчы востры, калючы адказ. Federowski, 4; Нос., 121; Матэрыялы 1981, 114; Крэмнеў, № 830.
    круціцца як шыла [якоя]. Краснап. Пра мітуслівага, няўрымслівага чалавека. Бялькевіч, 463.
    таўчыся як шыла. Шчуч. СПЗБ 5, 96. Тое ж.
    улезці як шыла ў сраку. Рэч. Асудж. Вульг. Пра чалавека, які некуды ўлез няпрошаны. Pietkiewicz, 394.
    як шыла ў мыла. Свісл. Ухв. Пра справу, якая рухаецца вельмі лёгка, спраўна, без перашкод. Даніловіч 2010, 91.
    кальнуць як шылам. Пра чалавека, які сказаў нешта вострае, калючае, дастаў да балючага. Янк., Пар., 84.
    схапіцца як бы хто каго шылам парнуў. Ваўк. п. Насмешл. Пра чалавека, які рэзка падскочыў. Federowski, 273.
    схапіць як шылам патакі. Іран. Пра надта мізэрную колькасць нечага атрыманага, пра безвыніковасць намаганняў. Янк., Пар., 159.
    круціцца як на шыле. Мін. Зласл. Пра чалавека, які трымае сябе нервова, неспакойна. ЛЦ, 71.
    як на шыле (на шылах). Пра чалавека, які адчувае сябе неспакойна, няўтульна, у чаканні. Санько, 70.
    верх тонкі бы шыло. Стол. Пра нейкае вострае высахлае дрэва. ТС 5, 349.
  5. 5
    Шыманелеў
    як Шыманелевы пчолы. Смарг. Ухв. Відаць, пра дружную шпаркую работу нейкага гурта. Сцяшковіч, 622.
  6. 6
    шыпуль
    худыя як шыпулі. Ваўк. Пра вельмі худых людзей, жывёл. СПЗБ 5, 533. ≺ Шыпуль - трэска, аскепак.
  7. 7
    шыхля
    трэсціся як ад шыхлі. Пін. Няўхв. Пра моцныя дрыжыкі каго-н. Высл., 365 ≺ Шыхля - ліхаманка.
  8. 8
    шыць
    маніць як шые. Пух., Докш., Івац. Асудж. Пра чалавека, што лёгка і складна маніць. Шатэрнік, 154; Высл., 345; ЗЗайкі.
    мутыть бы шоўком шые. Гл. шоўк.
    Як тая Тадора - то шые то пора. Гл. Тадора.
    Жыць - не мяшок шыць. Гл. мяшок.
  9. 9
    шыя
    вісець як камень на шыі. Гл. камень.
    як нажом па шыі. Гл. нож.
    як у сабакі кілбаса на шыі. Гл. сабака.

Паведаміць пра недакладнасьць