-
1
шэлег
баяцца каго як ліхога шэлега. Пра чалавека, якога асцерагаюцца як няякасных грошай. Янк., Пар., 13; Нос., 50. ≺ Ліхі шэлег - сцёртая альбо скрадзеная манета.
знаць каго як ліхога шэлега. Пра чалавека, якога добра ведаюць і не з лепшага боку. Аксамітаў, 201; Шпилевский, 181; Киркор, 235.
не збудзеш каго/чаго як ліхога шэлега. Ваўк. п., Слон. Пра чалавека або рэч, ад якіх так цяжка пазбавіцца, як ад фальшывай манеты. Federowski, 352; Высл., 354; Янк., Пар., 113. - 2
-
3
шэрсць
гаворыць быццам гладзіць па шэрсці. Мін. Ухв. Пра чыюсьці ласкавую альбо ліслівую гаворку. ЛЦ, 50.
Як ад казла - ні шэрсці, ні малака. Гл. казёл.
валасы як шэрсць. Ваўк. п. Няўхв. Пра жорсткія, непаслухмяныя валасы. Federowski, 338.
Прыраўнавалася як свіння да каня, да шэрсць не такая. Гл. свіння. -
4
шэршань
джгануць як шэршань у скроню. Пра востры ўдар ці нутраны боль у скроні. Янк., Пар., 53.
злы як шэршань. Трак. Няўхв. Пра злоснага, агрэсіўнага чалавека. СПЗБ 5, 538.
ліхі як шэршань. Ваўк. п. Няўхв. Federowski, 164. Тое ж. - 5
-
6
шэсць
гаворыць быццам у шэсць цапоў малоціць. Паст. Няўхв. Пра нечыю хуткую гаворку. КВДУ.
есць як валоў шэсць. Гл. вол.
На запыт знайшлося 6 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць