На запыт знайшлося 68 артыкулаў

  1. 61
    жыта
    нада як жужалю бочка жыта. Гл. жужаль.
    прапасці як торба жыта. Гл. торба.
    седзець як заяц у жыце. Гл. заяц.
  2. 62
    жыццё
    такое добрае як маё жыццё. Ваўк. п. Іран. Пра нешта не вельмі добрае. Federowski, 78. ≺ Па звычаі з меркавання засцярогі ніхто пра сваё жыццё не скажа, што яно добрае.
  3. 63
    жыць
    Злосць што лёд: да цяпла жыве. Гл. лёд.
    трэба як жыць. Пра пільную патрэбу нечага для чалавека. Янк., 433.
    як жыць не збіраецца. Асудж. Пра неразважлівыя паводзіны чалавека, нібы ён не думае пра будучыню. Санько, 68.
  4. 64
    жэбра
    худая як жебра. Смал. Няўхв. Пра вельмі худую карову. Добр., Смол., 216.
  5. 65
    жэмжа
    як жэмжы. Свісл. Пра вялікую колькасць казявак. СПЗБ 2, 363.
  6. 66
    жэрдзь
    як жэрдзь. Краснап. Няўхв. Пра чалавека вельмі худога, танклявага. Бялькевіч, 239.
  7. 67
    жэрдка
    вуросці ек та жэрдка. Жытк. ТС 2, 49. Тое, што высокі як жэрдка.
    вываліцца як жэрдка. Івац. ЗЗайкі. Тое ж.
    высокі як жэрдка. Слон. Пра чалавека празмерна высокага. Высл., 298.
    доўгі як жэрдка. Ваўк. п. Federowski, 81; Санько, 129. Тое, што высокі як жэрдка.
    худы як жэрдка. Івац. Няўхв. Пра худога высокага чалавека. ЗЗайкі.
  8. 68
    жэўжык
    бегаить як жевжик. Смал. 1. Няўхв. Пра дураслівае дзіця. 2. Ухв. Пра чалавека жвавага, што рухаецца як падлетак. Добр., Смол., 221.

Паведаміць пра недакладнасьць