На запыт знайшлося 68 артыкулаў

  1. 21
    жаробка
    дзеўкі як жаробкі маладыя. Узд. Няўхв. Пра маладых, здаровых, поўных энергіі дзяўчат, якія шумна сябе паводзяць, раздражняюць старэйшых. СЦБ, 221.
  2. 22
    жаробны
    галодны як воўк жаробны. Гл. воўк.
  3. 23
    жарон
    як жарон. Пра нешта вялікае, круглае. Тарас на Парнасе.
  4. 24
    жарства
    тварог як жарства. Леп. Няўхв. Пра жорсткі, ператоплены тварог. ЗВалодзінай.
    хлеб як жарства. Бран. Няўхв. Пра сухі, цвёрды хлеб. Расторгуев, 99.
  5. 25
    жарт
    гуртам як жартам. Пра лёгкасць сумеснай працы. Янк., Пар., 46.
    Карты - не жарты. Мінск. Пра неабходнасць выконваць правілы гульні. ПП 2, 362.
    Карты не жарты: прайграй да й аддай. Прык. Ром., Бел., 298. Тое ж.
  6. 26
    жарэбчык
    натурысты як малады жарэбчык. Насмешл. Пра непаслухмянага, упартага маладога чалавека. Янк., Пар., 112.
  7. 27
    жаўмер
    ходить як жаўмерь. Смал. Няўхв. Пра вялага, нерашучага чалавека. Добр., Смол., 215.
  8. 28
    жаўна
    сядзець як жаўна ў дупле. Капыл. Пра чалавека, які ціха пражывае ў сваім сховішчы. Рабкевіч, 197.
    доўгі язык як у жаўны. Слуцк. Няўхв. Пра чалавека залішне балбатлівага, нястрыманага на язык. Аксамітаў, 211; Сержпутоўскі 1999, 5. ≺ Жаўна - чорны дзяцел.
    надоесці як жоўна. Жытк. Няўхв. Пра надакучлівага сваімі размовамі, стукам чалавека. ТС 3, 124.
  9. 29
    жаўранка, гл. жаваранак
  10. 30
    жаўток
    жоўты як жаўток. Ваўк. п. Ухв. Пра эталонна жоўты колер чаго-н. Federowski, 366.
    падлога як жаўток. Івац. Ухв. Пра добра вымытую, адшараваную падлогу. ЗЗайкі.
    хата як жаўток. Ухв. Пра зграбную, утульную хату, чыста вымытыя драўляныя сцены якой захоўваюць светлы колер. Янк., Пар., 181.
  11. 31
    жаўточак
    лавы (стол) як жаўточак. Памянш. Слон. Ухв. Пра добра вымытыя, нашараваныя драўляныя вырабы. Высл, 339.
  12. 32
    жбан
    улезці як сучка ў жбан (збан). Гл. сучка.
  13. 33
    жменя
    як журавін жменю глынуць. Гл. журавіны.
  14. 34
    жмодзь
    ек та жмодзь: і свое поедзяць і нашэ покрадуць. Стол. Асудж. Пра вялікую колькасць малых пражэрлівых істот. ТС 2, 61. ≺ Жмодзь - саранча, навала.
  15. 35
    жмут
    падхапіцца быццам яму сунулі за пазуху жмут крапівы. Гл. пазуха.
  16. 36
    жмында
    гаварыць як жмында. Сен. Асудж. Пра балбатлівага чалавека, пустамелю. Каспяровіч, 107. ≺ Жмында, жмінда - назола, пустамеля.
  17. 37
    жолаб
    вычысціць як конь у жолабе. Гл. конь.
  18. 38
    жом
    набрацца як мурза жому. Гл. мурза.
  19. 39
    жонка
    Хлеб не жона, з'еў да няма. Івац. Прык. Пра надзейнасць шлюбу, пастаянную прысутнасць жонкі ў сям'і. ЗВалодзінай.
    многа як у ксяндза жонак. Гл. ксёндз.
    дзянёк што жонка змоладу. Навагр. Ухв. Пра прыгожы, пагодны дзень. ЛЦ, 15.
    самагонка як дурная жонка. Насмешл. Пра заганы і адмоўныя вынікі ад спажывання гарэлкі. Янк., Пар., 144.
    смачна як старому маладая жонка. Гл. стары.
    Усё воцат не водка, а кума не жонка. Гл. водка.
    робіць як п'яны з жонкай сьпіць. Гл. п'яны.
    без люлькі як без жонкі. Ваўк. п. Жарт. Пра цяжкасць абыходжання без люлькі для ахвотніка паліць. Federowski, 168.
    язык доўгі як у жонкі. Валож. Насмешл. Пра балбатлівага, гаваркога мужчыну. ФА.
    Як жонцы цяжка радзіць, так скупому доўг плаціць. Прык. Карэл. Насмешл. Пра скупога чалавека, якому цяжка аддаваць пазыку. АВНЛ.
  20. 40
    жорны
    скрытны як сподні жорнаў камень. Гл. камень.
    роўны як мелін у жорнах. Гл. мелін.
    трапіць як у жорны. Мін. Пра сітуацыю, у якой чалавека чакаюць значныя выпрабаванні і цяжкасці. ЛЦ, 62.
    Язык што жорны: перамалывае і косці. Мін. Прык. Пра абгаворванне чалавека, асуджальныя размовы пра яго. ЛЦ, 47.
    як паследняе ў жорны засыпаўшы. Воран. Спачув. Пра чалавека, які адчувае сябе забедаваным, разгубленым. Даніловіч, 241.

Паведаміць пра недакладнасьць