61 папярэджваць // папярэднічаць Папярэджваць. каго-што. 1. Загадзя паведамляць каму-н. пра што-н. З раёна звоняць і папярэджваюць, што да нас выязджае гэтае самае абласное начальства.… 62 парадкавы // парадковы Парадкавы. Які паказвае месца і паслядоўнасць па прынятаму парадку лічэння. Пасля тлумачэння значэння колькасных і парадкавых лічэбнікаў вучні самі… 63 параметр // перыметр Параметр. Спец. 1. У матэматыцы: велічыня, якая ўваходзіць у матэматычную формулу і захоўвае сваё пастаяннае значэнне толькі для пэўнага выпадку. Задачу… 64 парафінаваны // парафінавы // парафіністы // парафіраваны Парафінаваны. Пакрыты ці насычаны парафінам. У папяровых кандэнсатарах лісточкі фольгі перакладзены парафінаванай (кандэнсатарнай) паперай. Таваразнаўства.… 65 парламентарый // парламенцёр Парламентарый. Сябра парламента. Народных дэпутатаў Вярхоўнага Савета нярэдка называюць цяпер парламентарыямі, як і ў некаторых заходніх краінах. Парламенцёр.… 66 партал // порт // порцік Партал. Архітэктурна аформлены галоўны ўваход вялікага будынка. На левым баку вуліцы, трохі воддаль - загадкавая кірха баптыстаў з нямецкім надпісам… 67 парусінавы // парусны Парусінавы. Зроблены з парусіны - грубай моцнай ільняной тканіны. Я моўчкі збіваў парусінавымі туфлямі халодную расу і ўсё спяшаўся. І.Чыгрынаў. Парусны.… 68 парцье // парцьера Парцье. Швейцар у гатэлі. Строгі парцье. Знаёмы парцье. Парцьера. Занавеска з цяжкай тканіны на дзвярах ці вокнах. Пачуўшы такое жаданне, следчы адкінуўся… 69 пасінелы // пасінены Пасінелы. Які стаў сінім, пасінеў. Твар у чалавека быў пасінелы, вочы глядзелі не на свет, а як бы ў сярэдзіну самога чалавека. К.Чорны. Пасінены.… 70 пасірацець // пасіраціць Пасірацець. Стаць сіротамі, асірацець - пра ўсіх, многіх. Пасірацелі і мы і суседскія дзеці ў адзін і той жа год. Пасіраціць. каго. Зрабіць сіротамі… 71 пасланец // пасланнік // пасол Пасланец. Той, хто пасланы кім-н. з якім-н. даручэннем. Пасланец з воласці прымчаўся ў нашу вёску надвячоркам. Ён спытаўся ў нас, дзяцей, што гулялі… 72 паслужлівы // паслужны Паслужлівы. Разм. Які ахвотна робіць паслугі каму-н., гатовы ўслужыць. Сінонім: услужлівы. Іван, відаць, быў чалавек добры, ціхі, паслужлівы, бо ўрэшце… 73 паспешлівы / паспешны // паспяховы Паспешлівы. 1. Які прывык спяшацца; які спяшаецца. Сінонім: таропкі. Дзімін паспакайнеў, стаў не такім паспешлівым, пачаў больш думаць. У.Карпаў.… 74 пасрэднасць // пасрэдніцтва Пасрэднасць. Штосьці бясталентнае, нічым не выдатнае. Байка стала прыстанішчам шаблону і штампаў, шэрасці і пасрэднасці. Я.Казека. Пасрэдніцтва. Садзейнічанне… 75 пастар // пастыр Пастар. Пратэстанцкі свяшчэннік. Адным са штуршкоў да разрыву з рэлігіяй з'явіліся разбэшчанасць, амаральныя паводзіны вядомых ім духоўных пастараў.… 76 паступальны // паступовы Паступальны. Накіраваны ўперад, у будучае. Уплыў духоўнага фактару ў паступальным развіцці грамадства нельга перабольшваць. А.Галаўнёў. Паступовы.… 77 пасушыць // пасушэць Пасушыць. што. Высушыць, перасушыць што-н. Расчыніла неба сені, пазганяла сонца цені, пасушыла вільгаць росы, распусціла ў неба косы. Я.Колас. Пасушэць.… 78 пасылачны // пасыльны Пасылачны. Які мае адносіны да пасылкі, звязаны з прыёмам, адпраўкай, атрыманнем пасылак. Вось пакуль што чаю кубак і пасылачны сухар. А.Александровіч.… 79 патагенны // патагонны Патагенны. Спец. Хваробатворны; які выклікае хваробу. Балотная вада і гразь таксама з'яўляюцца крыніцамі забруджання канечнасцей патагеннымі мікробамі.… 80 патаўсцець // патаўсціць Патаўсцець. Стаць больш тоўстым, таўсцейшым. Толькі дзве ніжнія галіны [бярозы] значна патаўсцелі, сталі даўжэйшымі. П.Пестрак. Патаўсціць. што. Зрабіць…