41 падсмальваць // падсмольваць Падсмальваць. каго-што. Злёгку ці дадаткова абпальваць агнём. Нейкая галавешка смылела каля яго галавы, падсмальвала валасы. Х.Жычка. Падсмольваць.… 42 падстрэшак // падстрэшша Падстрэшак. Ніжні край страхі, які навісае над сцяною якога-н. будынка. Аціхлі на двары вераб'і, пахаваліся пад падстрэшкі, натапырыліся, як зімой.… 43 падсумаваць // пасумаваць Падсумаваць. Падвесці падрахунак чаму-н.; абагульніць сказанае. Ён нібы падсумоўваў гаворанае, а на самай справе аддаваў свой загад на жніво. А.Жук.… 44 падтэкст // падтэкстоўка Падтэкст. Унутраны, скрыты сэнс якога-н. тэксту, выказвання. Брыль многае гаворыць не толькі самім тэкстам мастацкага твора, але і яго падтэкстам. Д.Бугаёў.… 45 пазабіраць // пазбіраць Пазабіраць. Забраць усё ці многае, усіх ці многіх; канфіскаваць. Верстакі палякі пазабіралі пры адыходзе, не было тут каму перашкодзіць ім. П.Галавач.… 46 пазванок // пазваночнік Пазванок. Асобная частка пазваночніка ў чалавека і некаторых жывёл. Пазванок прадстаўляе сабой кароткую, тоўстую, даволі складаную па сваёй будове косць:… 47 паказальны // паказны Паказальны. 1. Характэрны, тыповы; які дае падставы для вывадаў. І вартасці, і недахопы рамана «Святло над Ліпскам» паказальныя для свайго часу. А.Адамовіч.… 48 палавінны // палавінчаты Палавінны. Які складае палавіну чаго-н. Сінонім: няпоўны. Няўжо ён не можа знайсці сабе - хай не зусім поўнага, хай палавіннага, але сапраўднага чалавечага… 49 палатачны / палаткавы // палатны Палатачны. Прызначаны для палатак; які складаецца з палатак. Паміж сопкамі бялеюць дамы адпачынку, піянерскія лагеры, палатачныя табары турыстаў. С.Грахоўскі.… 50 палепшаць // палепшыць Палепшаць. Стаць лепшым. Ад гэтага стан майго здароўя хоць не палепшае, але і не пагоршае. З.Бядуля. Палепшыць. каго-што. Зрабіць лепшым. Яны адчувалі… 51 палівальны // паліваны // палівачны // паліўны Палівальны. Тое, што і палівачны. Яны [крокі] гучалі мякка па чыстым, памытым палівальнай машынай тратуары. А.Капусцін. Паліваны. Пакрыты палівай -… 52 паліравальны // паліраваны / паліровачны Паліравальны. Прызначаны для паліравання. Усё патрэбнае для работы цэха абсталяванне зманціравана, ідзе наладка паліравальных станкоў. Звязда. Паліраваны.… 53 палісмен // паліцай // паліцыянт // паліцэйскі // паліцмайстар Палісмен. Паліцэйскі ў Англіі і ЗША. І, быццам палісмены, небаскробы за статуяй стаяць і ноч і дзень. П.Панчанка. Паліцай. Разм. У час Вялікай Айчыннай… 54 палітра // палітура Палітра. 1. Дошчачка, на якой мастак расцірае і змешвае фарбы. Маладыя хлопцы з палітрамі і пэндзлямі ў руках працавалі за мальбертамі. М.Машара. … 55 памятлівы // памятны Памятлівы. Які мае добрую памяць, здольны лёгка запамінаць што-н. Вася быў лагодным і не памятлівым на зло чалавекам. І.Мележ. Памятны. 1. Які добра… 56 паніжаць // паніжэць Паніжаць. каго-што. Рабіць больш нізкім, ніжэйшым; памяншаць. Ірына і Алесь ідуць далей. Яна паніжае голас амаль да шэпту. І.Шамякін. Паніжэць. Стаць… 57 пансіён // пансіянат Пансіён. 1. У дарэвалюцыйнай Расеі і некаторых зарубежных краінах: закрытая навучальная ўстанова, выхаванцы якой жывуць на поўным утрыманні. Выхаванцы… 58 пападдзя // пападзянка Пападдзя. Разм. Жонка папа. Сінонім: матушка. Пападдзя павінна быць з папоўскага роду, бо на тое яна матушка, ёй часам і ў руку прыйдзецца пацалаваць.… 59 папраўны // папраўчы Папраўны. Які можна паправіць. Звычайная памылка, і лёгка папраўная. Х.Шынклер. Папраўчы. Прызначаны для папраўлення, перавыхоўвання каго-н. Байсака… 60 папялісты // папяловы // попельны Папялісты. Які мае колер попелу. Сонца пякло без жалю, бясхмарнае неба было папялістым. В.Хомчанка. Папяловы. Які ўтвораны з попелу. Ілья стаяў побач,…