-
1
Primoribus labris attingere aliquid — Дакрануцца да чаго-небудзь кончыкамі губ (г.зн. павярхоўна азнаёміцца з чым-небудзь)
-
2
Principia magna saepe parva in exitu — Вялікі пачатак часта канчаецца малым вынікам
-
3
Prius quam incipias, consulto, et ubi consulueris, mature factu opus est — Перш чым пачаць, абдумай, калі абдумаеш, варта паспяшыць
-
4
Prodest cautela plus quam postrema querela — Больш дапаможа своечасовая перасцярога, чым запозненыя папрокі
-
5
Propria laus sordet — Уласная пахвала выклікае агіду
-
6
Proverbia populorum sapientia — Прыказкі - народная мудрасць
-
7
Prudentia saepe vitantur pericula — Дзякуючы разважлівасці мы часта пазбягаем небяспекі
На запыт знайшлося 7 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць