На запыт знайшлося 32 артыкулы

  1. 1
    In altum tendens cadit ab alto — Хто высока ўзлятае, той адтуль і падае
  2. 2
    In amore semper mendax iracundia est — У каханні гнеў заўсёды падманлівы
  3. 3
    In caelum exspuis — Пляваць у неба (г.зн. ставіць сябе пад небяспеку быць самому ж апляваным)
  4. 4
    In camera caritatis — Пад купалам павагі (г.зн. адзін на адзін з кім-небудзь)
  5. 5
    Incedunt albati ad exsequias, pullati ad nuptias — На пахаванне яны ідуць у белым адзенні, а на вяселле - у чорным
  6. 6
    Incerta pro certis deputas — Ты прымаеш няпэўнае за пэўнае
  7. 7
    Incidit in foveam, quam fecit alteri — Трапіў у яму, якую вырыў іншаму
  8. 8
    Incus robusta malleum non metuit — Моцная кавадла не баіцца молата
  9. 9
    In discendo lupus nimis affirmans ait "agnus" — Калі вучыш ваўка гаварыць, ён заўсёды скажа: ягня
  10. 10
    Inest et formicae bilis — І ў мурашкі бывае жаўтуха
  11. 11
    Infelicitatis partem interdum habet felicitas — Шчасце змяшчае ў сабе іншы раз часцінку няшчасця
  12. 12
    Infelix mus est, cui non uno lare plus est — Няшчасная тая мыш, што мае толькі адну нару
  13. 13
    Ingenio pollet, qui vim natura negavit — Розумам бярэ той, каму прырода адмовіла ў сіле
  14. 14
    Ingenium mala saepe movent — Часта бяда прыбаўляе розуму
  15. 15
    Ingentibus inhians divitiis etiam mediocres amittit — Хто прагне вялікага багацця, губляе нават сярэдняе
  16. 16
    In lympha tacita truciora latent aconita — У ціхай вадзе тоіцца больш грозная атрута
  17. 17
    In magno magni capiuntur flumine pisces — У вялікай рацэ водзіцца вялікая рыба
  18. 18
    In malis sperare bene, nisi innocens, nemo solet — У бядзе ніхто, акрамя сумленнага чалавека, не спадзяецца на лепшае
  19. 19
    In nocte consilium — Рашэнне прыходзіць ноччу
  20. 20
    In nullum avarus bonus est, in se pessimus — Прагны / скупы для ўсіх благі, для сябе ж горш за ўсё / самы дрэнны

Паведаміць пра недакладнасьць