-
241
кнебель —
1. палка, жэрдка;
2. прэнт;
3. кляп -
242
кнебликъ (кгебликъ) — гузік
-
243
книга —
1. кніга; літаратурны твор;
книга святого письма — Біблія;
2. частка якога-н. літаратурнага твора, том;
3. сшытак для дзелавых запісаў;
книги актовые — зборнік юрыдычных дакументаў;
книги духовные — метрычныя кнігі;
книги замковые, земские, каптуровые, кгродские, трыбунальские — запісы адпаведных судоў;
книги записные, писцовые — зборнік дакументаў аб юрыдычных актах (перадачы маёмасці, завяшчанні і г.д.);
книги литовские — Літоўская метрыка;
книги чорные — судовыя кнігі, у якія ўносіліся звесткі пра крадзяжы;
вымазати (выгладити, выложити) зъ книгъ — выключыць з ліку жывых, пазбавіць жыцця;
4. мн. кнігасховішча;
5. стандартная колькасць лісткоў сусальнага золата, змацаваных у выглядзе кніжкі -
244
книгарнье (книжница) — кнігарня, бібліятэка
-
245
книгочий —
1. вучоны чалавек, тлумачальнік свяшчэннага пісання, законаў, правіл рэлігійнай маралі;
2. сакратар, пісар; той, хто вядзе канцылярскія кнігі -
246
книжный:
книжный месяцъ — каляндарны месяц -
247
кновати — хітрыць, утойваць, злачынна задумваць
-
248
кнорозъ (кноръ) — кныр
-
249
кнотъ —
1. кнот;
2. факел, паходня -
250
княжа —
1. правадыр, военачальнік; старэйшына;
2. уладар, гаспадар;
княжа темностий (того света) — уладар цёмных сіл, д'ябал;
3. чалавек шляхетнага паходжання;
4. свяшчэннік, духоўнік;
княжа капланское — жрэц;
5. уладальнік, правіцель княства;
великое княжа — правіцель дзяржавы;
6. тытул або састаўная частка тытула магната, манарха;
7. сын князя -
251
княжна (кнежна) —
1. дачка князя, князёўна;
2. жонка або ўдава князя -
252
княжничка (кнежничка) — дачка князя
-
253
княжычъ — сын князя
-
254
князь —
1. правадыр, военачальнік, старэйшына;
2. уладар, гаспадар;
князь бесовский (бесовъ, злосливый, злостий, того света, смерти, темностей, умерливых) — д'ябал, уладар цёмных сіл;
князь света (сего света) — той, хто творыць дабро;
3. чалавек шляхетнага паходжання;
4. свяшчэннік, ксёндз;
5. правіцель княства -
255
коадъюторъ (коадиуторъ) — намеснік духоўных асоб
-
256
коатгерентъ — таварыш, кампаньён
-
257
коатинъ — іншаземец
-
258
кобелка — кошык
-
259
кобель (кобелюсъ) — сабака
-
260
кобенякъ (кабенякъ) — від верхняй вопраткі, накідка
На запыт знайшлося 468 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць