На запыт знайшлося 468 артыкулаў

  1. 201
    кетвиртайня — чацвёртая частка чаго-н.
  2. 202
    кеца (кеча, кецъ)
    1. вайсковы плашч, накідка;
    2. посцілка, пакрывала
  3. 203
    кидолина — айва
  4. 204
    кидъ — тое, што скінута ў адно месца
  5. 205
    киецъ — таўкач
  6. 206
    кий
    1. кій, друк, дубіна, палка;
    2. кап'ё;
    3. посах
  7. 207
    килкасотъ (килкасэтъ) — некалькі соцень
  8. 208
    килька (килка, килко) ліч. — некалькі
  9. 209
    кимвалы (кимбалы, кимвахи) — кімвал (музычны інструмент)
  10. 210
    киндякъ — від баваўнянай тканіны
  11. 211
    киновия — манастыр, абіцель
  12. 212
    киотъ (кивотъ)
    1. кедравы куфар, у якім юдэі захоўвалі скрыжалі Запавету;
    2. перан. Багародзіца;
    3. створкавая рама для ікон са шклянымі дзверцамі
  13. 213
    кипотафионъ — надмагільны помнік
  14. 214
    киръ
    I тытул асоб вышэйшага свяшчэнніцкага сану праваслаўнага веравызнання
    II грубае сукно ніжэйшага гатунку
  15. 215
    китайка — гатунак шаўковай або баваўнянай тканіны
  16. 216
    китликъ — кароткі кафтан
  17. 217
    кламати
    1. гаварыць няпраўду, ілгаць, маніць;
    2. ашукваць, уводзіць у зман
  18. 218
    кламливе прысл. — ілжыва, крывадушна
  19. 219
    кламца — ілгун, манюка, ашуканец
  20. 220
    клебания — каталіцкі прыход, парафія

Паведаміць пра недакладнасьць