На запыт знайшлося 468 артыкулаў

  1. 221
    клебанъ — каталіцкі свяшчэннік
  2. 222
    клевецъ — малаток з канцамі ў выглядзе сякерак для насечкі жорнаў
  3. 223
    клейно — кляймо
  4. 224
    клейнотокъ памянш. — ад клейнотъ
  5. 225
    клейнотъ
    1. каштоўнасць;
    2. герб, рэгалія
  6. 226
    кликовщина — падатак на вартаўніцтва
  7. 227
    кликунство — вартаўніцтва
  8. 228
    кликунъ
    1. вартаўнік, які падаваў гукавыя сігналы;
    2. асоба, якая абвяшчала заклікі, навіны, загады
  9. 229
    кликъ
    1. заклік, крык, вокліч;
    2. мера адлегласці
  10. 230
    клоймъ (клаймъ) — клуня
  11. 231
    клюба — належнае становішча, норма
  12. 232
    ключъ
    I
    1. ключ;
    ˜ въ ключахъ бывати — быць на пасадзе ключніка;
    2. дэталь агнястрэльнай зброі;
    3. умоўныя знакі для вылічэння па іх розных дат
    II
    1. зямельнае ўладанне, якое складалася з пэўнай колькасці вёсак, фальваркаў, угоддзяў;
    2. пасада адміністратара ключа
    III крыніца
  13. 233
    клявзула — пункт юрыдычнага дакумента, які неабходна выконваць; фармулёўка
  14. 234
    клявзура
    1. рэгламент манастырскага жыцця;
    2. фармулёўка
  15. 235
    кляска (клеска) — паражэнне, няўдача
  16. 236
    кляча — кабыла
  17. 237
    кляшторъ — манастыр (звычайна каталіцкі)
  18. 238
    кметъ — падданы селянін, мужык
  19. 239
    кмотръ — кум, хрышчоны бацька
  20. 240
    кнафель (кнапель, кнахель, книфель, кнофель) — гузік; аздоблены прадмет для зашпільвання

Паведаміць пра недакладнасьць