1 бювар, -а, м. Папка або партфель для захоўвання паштовай паперы, канвертаў, карэспандэнцыі і інш. [Фр. buvard.] 2 бюварны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бювара. Бюварная папера. 3 бювет, -а, М -веце, м. Збудаванне над мінеральнай крыніцай, адкуль непасрэдна атрымліваюць ваду для піцця. [Фр. buvette.] 4 бюджэт, -у, М -жэце, м. Каштарыс прыходаў і расходаў дзяржавы, прадпрыемства або ўстановы на пэўны тэрмін. Дзяржаўны бюджэт СССР. Ваенны бюджэт. Бюджэт калгаса.… 5 бюджэтны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бюджэту. Бюджэтныя расходы, сродкі. Бюджэтны артыкул. Бюджэтнае асігнаванне. 6 бюлетэніць, -ню, -ніш, -ніць; незак. Разм. У сувязі з захворваннем знаходзіцца на бюлетэні. Рабочыя з траўмамі шмат часу трацілі на перавязачным медпункце, бюлетэнілі.… 7 бюлетэнь, -я, м. 1. Кароткае афіцыйнае паведамленне аб якой-н. грамадска-важнай падзеі, справе. Бюлетэнь надвор'я. Бюлетэнь з'езда. 2. Назва перыядычнага выдання… 8 бюракрат, -а, М -раце, м. 1. Уст. Прадстаўнік бюракратычнай сістэмы кіравання, буйны чыноўнік. 2. Зневаж. Службовая асоба, якая выконвае свае абавязкі фармальна,… 9 бюракратка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да бюракрат (у 2 знач.). 10 бюракратызаваць, -зую, -зуеш, -зуе; зак. і незак., што. Насадзіць (насаджваць) бюракратызм (у 1 знач.); рабіць бюракратычным. 11 бюракратызацыя, -і, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бюракратызаваць. 12 бюракратызм, -у, м. 1. Канцыляршчына, папяровая валакіта, фармальныя адносіны да справы. — Ды няўжо ж тут бюракратызм разводзіць з-за жмені сечкі? — яшчэ храбрэй… 13 бюракратычны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да бюракратызму, да бюракратыі, уласцівы ім. Бюракратычны лад. Бюракратычныя адносіны да наватарства. 14 бюракратыя, -і, ж. 1. Тое, што і бюракратызм (у 2 знач.). 2. зб. Бюракраты, чыноўнікі. Адміністрацыйная бюракратыя. Буржуазная бюракратыя. [Фр. bureaucratie.]… 15 бюргер, -а, м. 1. Уст. Гарадскі жыхар; гараджанін (у Германіі і некаторых іншых краінах). 2. перан. Абывацель, мешчанін. [Ням. Bürger.] 16 бюргерскі, -ая, -ае. Уст. Які мае адносіны да бюргера. Бюргерскае саслоўе. Бюргерскае права. 17 бюргерства, -а, н., зб. Уст. Бюргеры. 18 бюро, нескл., н. 1. Назва кіруючай часткі некаторых органаў, устаноў, арганізацый, а таксама пасяджэнне яе складу. Бюро райкома партыі. Бюро ЦК КПБ. 2. Назва… 19 бюрэтка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Трубка з дзяленнямі для адмервання пэўнай колькасці вадкасці. [Ад фр. burette.] 20 бюст, -а, М -сце, м. 1. Скульптура верхняй часткі чалавечага цела (да грудзей або да пояса). Граф.. паглядаў.. на свой бронзавы бюст, што стаяў на падстаўцы…