На запыт знайшлося 365 артыкулаў

  1. 101
    паляўцы — жыхары бязлеснай мясціны.
    Паляўцы да лесаўцоў грэцца едуць (па дровы). У паляўцоў поле як толькі вокам скінуць, каб дрэўца дзе.
  2. 102
    паманіцца — паабяцаць.
    Паманіўся сустрэць мяне з аўтобуса, ды як заўсягды падмануў.
  3. 103
    памаўза — хто без просу некуды лезе, нешта бярэ.
    Памаўза скрозь улезіць, каб хоць што ўхапіць.
  4. 104
    памашнік — памочнік.
    Слабы з яго памашнік, яшчэ малы.
  5. 105
    памёт — папар.
    Купалка на памётах расцець.
  6. 106
    паможка — падмацунак, падмога.
    А збірайся, мой брацітка, у дарожку, // А бяры злота-серабра ў паможку.
  7. 107
    панадка — звычка, завядзёнка, мода.
    Паняў панадку - выпіваць піва кадку.
  8. 108
    панаравіцца — пакапызіцца, пакапрызіць.
    Панаравілася, ды не ўзяла ў злось.
  9. 109
    панаравіць — пачакаць, пацярпець.
    Панараві троху, неўзабаві паедзім.
  10. 110
    панурыцца — паваліцца, упасці.
    Як стаяў, так і панурыўся носам у снег.
  11. 111
    папасавацца — разгуляцца, раскашавацца, пабаляваць.
    Нядоўга яму папасавацца асталося.
  12. 112
    папасці — застаць, заспець.
    Во каго хоць раз папала.
  13. 113
    паперва — спачатку.
    Паперва буракі выраслі.
  14. 114
    папіка, папікішча — дакор, папрок, папіканне; яшчэ — з каго кпяць, над кім пакепліваюць.
    Гэта яму вечна як папіка будзіць. Кожан раз адным і тым жа папіка. Ня малец, а піпікішча нейкае, недаробак.
  15. 115
    папінка — пэпінка (гатунак яблыкаў).
    Пятрок Апёнак сваю папінку абабераць, пад Новы год вязець прадаць.
  16. 116
    паплячэць — раздацца ў плячах, памужнець.
    Не так вырас малец, як паплячэў.
  17. 117
    папрашаваць — прасіць некалькі разоў.
    Малая ўжо есці папрашаваіць.
  18. 118
    папушчэнства — патуранне, паблажлівасць.
    Усё шаленства праз гэта папушчэнства.
  19. 119
    папялец — прысак.
    Пакладзі бульбу ў папялец, няхай пячэцца.
  20. 120
    пара — час.
    Во колькі пары - трэба курам даваць.

Паведаміць пра недакладнасьць