На запыт знайшлося 365 артыкулаў

  1. 161
    пахадзень — венік, якім мятуць на хаду.
    Малец пахадлівы, як пахадзень.
  2. 162
    пахадзіцца — пакрыцца.
    Дала за казла тры рублі, і каза мая пахадзілася.
  3. 163
    пахадушкі — клопат, хаданіна.
    Чалавек у пахадушках, дык час неўзаметку праходзіць.
  4. 164
    пахаладацца — выйсці з душнага (з лазні, з танцаў) памяшкання на свежае паветра.
    Выйдзі ў прылазнік пахаладацца.
  5. 165
    пахаплівы — жвавы, увішны.
    Пахаплівы, як агонь, у яго скрозь гарыць.
  6. 166
    пахапунькі — успомненае ці раптам прыдуманае.
    З яго пахапунькі сыпяцца, як з дзюравага меха.
  7. 167
    пахлябала — рэдкая страва.
    Памачы хлеб у сала й дай кошцы, а то што ей тое пахлябала.
  8. 168
    пахнючы — пахучы.
    Кроп такі пахнючы, на ўвесь гарод чуваць.
  9. 169
    паходнік — падарожнік, вандроўнік, хто ў паходы ходзіць.
    Нейкія людзі хадзілі, можа, якія паходнікі.
  10. 170
    пацалуйнічак — хто любіць цалавацца.
    Матчына радасць - сынок-пацалуйнічак.
  11. 171
    пацебнік — кустоўе алешніку, хмыз.
    Пацебнік высячы, дык ладная дзялянка будзіць.
  12. 172
    пацішнець — супакоіцца, пасталець.
    Пацішнеіць ніхай, тады й гаварыць будзім. Падрастуць - пацішнеюць вачапоры.
  13. 173
    пацьмяк — тоўсценькі, мяканькі.
    Такі пацьмячок, аж па срачцы пашлёпаць хочацца.
  14. 174
    пачопка — вяроўчына з пятлёю, з дапамогаю якой калыхалі падвешаную пад столлю калыску-зыбку, звычайна нагой.
    Матка начэй недаспала, з пачопкі нагі не вынімала.
  15. 175
    пачулець — набрацца моцы, падужэць.
    Хай падрасцець, пачулеіць троху.
  16. 176
    пачэпка — аборынка, скураток, чым пуга прывязваецца да пугаўя.
    Пачэпка гнілая была ўжо, і пуга згубілася, адно пугаўё асталося.
  17. 177
    пашлапень — нягеглы, недалужны.
    Пашлапень зачапіўся за пень, пень стаіць, а пашлапень ляжыць.
  18. 178
    пашлыпацца — пахадзіць, пацялёпкацца.
    Па вадзе пашлыпалася-пашлыпалася й захварэла.
  19. 179
    паяс — пояс, паясніца.
    Вада па паяс, усё стаіць як мора, зарасло, сіня й сіня.
  20. 180
    пекліцца — мучацца; яшчэ — цяжка працаваць (як у пекле).
    Як жа ён пекліцца са сваёй хваробай. Цэлы век пеклюся, свету белага ня віджу.

Паведаміць пра недакладнасьць