На запыт знайшлося 365 артыкулаў

  1. 121
    паравы — каму прыйшла пара жаніцца.
    Паравы хлопец, паглядны, а пары яму німа.
  2. 122
    парадкаваць — наводзіць парадак.
    Цэлы дзень парадкавала хату, дык і прытамілася.
  3. 123
    парасаваць — рабіць беспарадак, гаспадарыць не ў сваім жытле.
    Хата, як ляда, - папарасаваў злодзя.
  4. 124
    параснік — хмыз, порасць.
    Усе лугі параснікам зараслі, недзе касе ўткнуцца.
  5. 125
    пароддзе, прыроддзе — род, радня, пакаленне; яшчэ — гатунак.
    Не адно пароддзе людзей пахавалася на магільніку. Сёлета з калхоза другое пароддзя бульбы прывезлі.
  6. 126
    паролікі — бульба, якая перазімавала ў зямлі, бо яе не выбралі.
    Бывала, з вайны паролікаў напорыш, абчысціш, адцісніш, нюшок мукі дадасі - і лапуноў напячэш, усё ж кішку абдурыш.
  7. 127
    пароўну — упоравень, да самага нізу.
    Я кашу пароўну зямлі.
  8. 128
    пароцца — валтузіцца, капашыцца.
    Кошка старая ляжыць, а маленькая кошачка порацца ў яе пад пузам.
  9. 129
    парушыцца — падарвацца.
    На гэтай працы цяжкой парушыўся чалавек.
  10. 130
    паршні — абутак са скуры, у вайну рабілі з аўтапакрышак.
    Якія-небудзь паршні ўсторкніш, а ўсё ж нага ня босая.
  11. 131
    пасвішча — выпас.
    Атава адскочыла - самае пасвішча.
  12. 132
    пасівярэць — падсохнуць на сіверы.
    Дошкі падсохнуць, пасівярэюць.
  13. 133
    пасіліцца — перакусіць, падмацавацца.
    Узяў абараначак - пасіліўся, // Узяў я дудачку - павесяліўся.
  14. 134
    паскумаціць — зблоціць, змарнаваць.
    Косіць так, што паскумаціць-паскумаціць - і на тым.
  15. 135
    паслюгоціць, пасулоціць — паслініць, папэцкаць.
    Толькі паслугоціць, пасулоціць дый выплюніць.
  16. 136
    пасмехі — кпіны, прасмішкі.
    Каб жа радзімку (парадзіху) ня бралі жаноцкія пасмехі, дзявоцкія пагляды.
  17. 137
    пасната, паснаццё — посная страва, без закрасы, без затаўчыны.
    Сёлета парасёнка не дзяржалі, так паснаццём і давімся.
  18. 138
    пастаяльцы — хто спыняецца на пастой.
    У яго штоноч пастаяльцы, і хата багатая, і падвор'я вялікае.
  19. 139
    пастаянка — пастой.
    Перавозчыкі заўсёды ў нас на пастаянку спыняліся.
  20. 140
    пастка — пашча, рот.
    На поўную пастку есь, аж хапаіць.

Паведаміць пра недакладнасьць