1 Табернакль (табернакул; ад лац. tabernaculum - шацёр), у каталіцкіх храмах невялікае збудаванне (накшталт шафкі) у цэнтры алтара, ніша ў алтарнай сцяне, у якой захоўваецца… 2 Таршон (ад франц. torchon - анучка, саламяная пляцёнка), 1. Баваўняная тканіна з рэдкім рэльефным перапляценнем няроўных нітак, звычайна клятчастая. 2. Папера… 3 Тарэўтыка (ням. Torevtik ад грэч. toreuo - выразаю, чаканю), мастацтва ручной рэльефнай апрацоўкі твораў з металу - чаканкі, коўкі, гравіроўкі, ціснення для дапрацоўкі… 4 Тасканскі ордэр, першапачаткова этрускі варыянт грэчаскага дарычнага ордэра, удасканалены і зменены рымскімі дойлідамі. Вызначаецца цяжкімі прапорцыямі, гладкім (без… 5 Тканіны мастацкія, тэкстыльныя тканіны, зробленыя на ручных ці механічных станках, якія вызначаюцца мастацкасцю арнаментацыі, своеасаблівасцю колеравых спалучэнняў, высокім… 6 Ткацтва, выраб тканін з пражы шляхам перапляцення нітак асновы (падоўжных) і ўтку (папярочных). Т. ажыццяўляецца на ткацкім станку. У традыцыйным Т. вылучаюць… 7 Тога (лац. toga ад tegere - пакрываць), верхняе адзенне старажытнарымскіх паўнапраўных грамадзян, доўгая белая накідка (плашч без рукавоў); вышэйшыя службовыя… 8 Толас (фолас; ад грэч. tholos - скляпенне, купал), манументальнае круглае ў плане збудаванне (грабніца, храм), завершанае купалам; пашыраны ў эгейскай культуры… 9 Тонда (іт. tondo - літаральна круглы), твор жывапісу або рэльеф круглай формы. 10 Тон колеравы (грэч. tonos - напруга, націск), у мастацтве якасць колеру, дзякуючы якому пэўны колер адрозніваецца ад іншых; агульны святлоценявы або каляровы лад твораў… 11 Трансепт (ад лац. trans - за і septum - агароджа), папярочны неф ці некалькі нефаў, якія перасякаюць пад прамым вуглом падоўжныя нефы. У Беларусі пашыраны ў рэнесансных… 12 Трапезная (ад грэч. trapeza - стол, ежа), 1. У манастырах сталовая з царквою. 2. Прыбудова да царквы з захаду. У 16-17 стст. Т. будуюцца ў выглядзе вялікіх залаў… 13 Трафарэт (іт. traforetto ад traforo - прадзіраўліванне, праколванне), тонкі ліст з металу, дрэва, кардону, пластмасы, паперы з адтулінамі ў выглядзе малюнка ці… 14 Тройца, 1. Увасабленне Бога, сутнасць якога трыадзіная, але быццё ёсць суаднясенне трох іпастасей: Айца, Сына і Духа Святога. Дагмат трыадзінства Бога мае іканаграфічнае… 15 Трыанон (франц. trianon - трохчасткавы), будынак, які складаецца з трох корпусаў або мае тры галоўныя фасады. 16 Трыгліф (грэч. triglyphos ад tri - у складаных словах тры і glypho - рэжу), дэталь фрыза дарычнага ордэра; каменная пліта прамавугольнай формы з трыма вертыкальнымі… 17 Трыпціх (ад трэч. triptychos - трайны), 1. У выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве тры творы, аб'яднаныя адной тэмай, ідэяй (гл. Ідэя мастацкая), пластычным… 18 Трыфорый (познелац. triforium), аркаднае акно з трох частак або арачны праём, вузкая галерэя, размешчаная за аркадай над скляпеннямі пад схіламі даху бакавых нефаў… 19 Трэчэнта (іт. trecento - трыста), прынятая ў мастацтвазнаўстве назва 14 ст. як перыяду развіцця італьянскага мастацтва эпохі Адраджэння (гл. таксама Протарэнесанс).… 20 Туніка (лац. tunica), 1. Старажытнарымскае адзенне накшталт кашулі (з ільну ці воўны), якое насілі пад тогай. 2. Касцюм танцоўшчыцы ў выглядзе ліфа і доўгай…