21 Турбан (франц. turban ад перс.), у народаў Азіі і Паўночнай Афрыкі галаўны ўбор у выглядзе палотнішча лёгкай, пераважна шаўковай тканіны, якую абгортваюць вакол… 22 Туш (ням. Tusche), чорная ці каляровая фарба (вадкая або ў выглядзе цвёрдых плітак), якая не губляе з часам свайго колеру. У старажытнасці чорная Т. рыхтавалася… 23 Тымпан (ад грэч. tympanon - барабан, бубен), унутранае поле франтона, звычайна трохкутнае; паглыбленая частка сцяны (ніша) паўцыркульнага, трохвугольнга абрысу… 24 Тытульны ліст (тытул; ад лац. titulus - надпіс, загаловак), загаловачная старонка друкаванага выдання (кнігі, брашуры, часопіса), на якой змяшчаюць назву кнігі, назву… 25 Тыяра (грэч. tiara), 1. Галаўны ўбор старажытных персідскіх і асірыйскіх цароў, жрацоў. 2. Галаўны ўбор (трайная карона) папы рымскага. 26 Тэатральна-дэкарацыйнае мастацтва (сцэнаграфія), мастацтва стварэння зрокавага вобраза спектакля, прадстаўлення, фільма пры дапамозе дэкарацый, касцюмаў, рэквізіту, бутафорыі, асвятлення,… 27 Тэма (грэч. thema - галоўная думка), прадмет меркавання, літаральна тое, што пакладзена ў аснову, - форма і сродак выказвання ідэі твора (гл. Ідэя мастацкая),… 28 Тэмпера (іт. tempera ад лац. temperare - змякчаць, змешваць), фарба, якая складаецца з пігменту, замешанага на яечным жаўтку, бялку, казеіне, і разбаўлена вадой.… 29 Тэракота (іт. terra cotta - літаральна абпаленая зямля), непаліваныя керамічныя вырабы (гл. Кераміка) з каляровым порыстым чарапком, якія маюць мастацкае і ўтылітарнае… 30 Тэраса (франц. terrasse ад лац. terra - зямля), 1. Гарызантальная пляцоўка, уступ на схіле прыроднага ці штучнага паходжання. Служыць для ўзвядзення будынкаў,… 31 Тэрмы (лац. thermae ад грэч. thermos - цёплы, гарачы), старажытнарымскія грамадскія лазні, у якіх размяшчаліся таксама спартыўныя залы, бібліятэкі, залы для… 32 Тэхнічная эстэтыка, гл. Мастацкае канструяванне.