На запыт знайшлося 369 артыкулаў

  1. 61
    калясніца
    як чорт на калясніцы. Гл. чорт.
  2. 62
    калясо
    круціцца як жаба ў калясе. Гл. жаба.
    вочы як на калясе. Пра какетлівы, ігрывы жаночы позірк. Тарас на Парнасе.
    круціцца як белка ў калясе. Гл. белка.
    лад дзе як у млынавым калясі. Слон. п. Ухв. Пра парадак, адладжанасць. Federowski, 169.
    круціцца як калясо. Івац. Няўхв. Пра надта мітуслівага, няўрымслівага, бойкага чалавека. ЗЗайкі.
    трэба як разбітае калясо ў возе. Ваўк. Іран. Пра абсалютную непатрэбнасць чаго-н. ФА.
    раз'ехацца як калясо. Слон. Жарт. Пра чалавека, што ўрэшце ад душы рассмяяўся. Даніловіч, 162.
    Броў калясом і сапель пад насом. Прык. Насмешл. Пра некага недарослага, які, аднак, задзірыста, ганарыста сябе паводзіць. Дуб., 7; Нос., 9.
  3. 63
    калячко
    як калячко круціцца. Памянш. Гродз. Пра вельмі хуткае мінанне часу. Даніловіч, 229.
  4. 64
    каманда
    як па камандзе. Ухв. Пра адначасовае і дакладнае выкананне чаго-н. некалькімі асобамі. ФСБМ 1, 481.
  5. 65
    каманіца
    сядить як щамель на каманицы. Смал. Ухв. Жарт. Пра чалавека, які добра, утульна недзе ўладкаваўся. Добр., Смол., 309. ≺ Шчамель - чмель; каманіца - травяністая расліна з блакітнымі кветкамі.
  6. 66
    камар
    гудзець над вухам як камар. Няўхв. Пра дакучлівага чалавека, які ўвесь час падае свой голас. ФСБМ 1, 199.
    звінець як камар. Докш. Няўхв. Высл., 326; Янк., Пар., 71. Тое ж.
    Карчмар як камар: дзе сядзе, там і п'е. Прык. Жарт. Пра карчмара, які проста знаходзіць сабе прыбытак. Ахрым., 15.
    Крамар як камар: дзе сядзе, там і п'е. Прык. Жарт. Пра гандляроў, якім лёгка знаходзіць сабе прыбытак. Янкоўскі 1971, 90.
    лёгкі што камар. Слон. Пра малога худога дзіця. Высл., 341.
    надаедны як камар. Маг. Асудж. Высл., 350. Тое, што звінець як камар.
    напіцца як камар крыві. Слон. Асудж. Пра крэпкае ап'яненне. Высл., 352.
    скакаць бы камар у вочы. Асудж. Пра дакучлівага непрыемнага чалавека. Нар. лекс., 235.
    сядзець што камар за печкаю. Мсцісл. Пра ціхае жыццё без якой-н. актыўнасці. Юрчанка 1977, 228.
    укол як камар укусіў. Мін. Пра небалючы ўкол. ЗВалодзінай.
    якое яго жыла: як камар на камарницы. Смал. Няўхв. Пра чыёсьці беднае, неўладкаванае жыццё. Добровольский ІІІ, 35.
    Зла як у казла, а сілы як у камара. Гом. Прык. Здзекл. Пра злоснага, рэзкага, але слабога чалавека. ПП 2, 257.
    высмактаць як расянка камара. Гл. расянка.
    сілы як у камара. Ваўк. п., Слуцк. Іран. Пра слабога, нямоглага чалавека. Federowski, 277; Сержпутоўскі 2000, 218.
    пальцы лятаюць па паперы як камары. Ваўк. п. Пра спрытнае пісанне. Federowski, 235.
    таўчыся як камары на пагоду. Мсцісл. Пра нейчы бесперапынны рух. Юрчанка, 185.
    таўкуць (таўкуцца) як камары мак. Янк., 432. Тое ж.
    седзець ек комар у порохне. Жытк. Няўхв. Пра беднае, ціхае жыццё чалавека. ТС 2, 211.
    ядок ек той комар. Стол. Насмешл. Пра чалавека, які зусім мала есць. ТС 2, 50.
  7. 67
    камарніца
    якоя яго жыла: як камар на камарницы. Гл. камар.
  8. 68
    камароў
    малюсенькі як камаровы насок. Гл. насок.
    каласкі як камаровыя наскі. Гл. насок.
    зімовы дзянёк што камароў насок. Гл. насок.
  9. 69
    камашачка
    маленькае як камашачка. Памянш.-ласк. Лоеў. Спачув. Пра вельмі маленькае дзіця. Янкова, 237.
  10. 70
    камашка
    як камашка старанны. Лоеў. Ухв. Пра стараннага, працавітага, руплівага чалавека. Янкова, 149. ≺ Камашка - мурашка.
  11. 71
    камель
    моцны як камель. Люб. Ухв. Пра моцнага, дужага хлопца. ДА.
    хлопец як камель. Ухв. Янк., Дыял., I, 223. Тое ж.
    На роднай зямлі як на камлі. Прык. Пра пачуццё ўпэўненасці, спакою на радзіме. Янкоўскі 1971, 10.
  12. 72
    каменне
    цягаць як дурны каменне. Гл. дурны.
    як каменне. 1. Пра нешта цяжкае. 2. Пра нейкі вялікі плод, прадмет наогул. Юрчанка, 186.
    многа як камення. Пра вялікую колькасць чаго-н. Янк., Пар., 104.
  13. 73
    каменны
    як за каменнай сцяной. Гл. сцяна.
    жыць (пражыць век) як за каменнай сцяной. Гл. сцяна.
    жыць як за каменнаю гарой. Гл. гара.
    як каменная сцяна. Гл. сцяна.
  14. 74
    камень
    сядзець каменем. Сен., Стаўб. Зласл. Незадав. 1. Пра нейкую перашкоду ў справе. 2. Пра сцішанае, спакойнае сядзенне. МК, 254.
    боўкнуць як камень у ваду. Няўхв. Пра бясследнае знікненне чаго-, каго-н. Носович, 28.
    быццам камень з сэрца спаў. Ухв. Пра чалавека, які адчуў вялікую палёгку, супакоіўся. Санько, 69.
    вісець як камень на шыі. Ваўк. п. Няўхв. Пра адчуванне цяжару доўгу, нейкай справы, абавязку. Federowski, 155.
    глізовы хлеб бы камень. Лун. Няўхв. Пра ацеслівы хлеб. Шаталава, 41.
    дзеці гадаваць як сініцы камень кляваць. Гл. сініца.
    заснуць/спаць бы/як камень. Слуцк., Маст., Воран. Пра чалавека, які заснуў моцным, беспрабудным сном. Сержпутоўскі 1999, 169; Даніловіч, 229.
    зацяцца як камень. Слон. Пра чалавека, які моцна і рашуча змоўк, заўпарціўся, зацяўся. Высл., 325; Санько, 133.
    здаровы як камень. Мсцісл. Ухв. Пра вельмі здаровага, моцнага чалавека. Юрчанка 1969, 93.
    зямля [перасохла] як камень. Жлоб., Мсцісл. Пра значную сухасць і цвёрдасць глебы. Мат. Гом., IV, 207; Юрчанка 1969, 72.
    кануць як камень у ваду. Валож. ДА. Тое, што боўкнуць як камень у ваду.
    кінуць што/каго як камень у ваду. Няўхв. Пра выкінутую рэч або чалавека, пакінутага на згубу. Янк., Пар., 85.
    крэпкі як камень. Ухв. Пра вельмі здаровага, моцнага чалавека. Янк., 412.
    ляжаць як камень. Мсцісл. Пра нерухомае ляжанне. Юрчанка, 186.
    маўчаць (спаць) як камень. Хоц., Рэч. Пра чалавека, які нічога не выдаў, ні пра што не сказаў. ЛЦ, 65.
    маўчаць як камень пры дарозе. Янк., Пар., 103. Тое ж.
    моцны як камень. Ухв. Янк., 415. Тое, што крэпкі як камень.
    Ні роду, ні плоду - як камень у воду. Віл., Гродз. Пра чалавека, што не мае нашчадкаў. ФА; Янкоўскі, 78; Цыхун, 189.
    пайсці на дно як камень. Слуцк. Пра нешта цяжкае, што адразу пайшло на дно. Сержпутоўскі 1999, 72.
    папярок горла стаў як камень. 1. Пра непрыемнае адчуванне ў час спажывання цяжкай, тлустай ежы. 2. Няўхв. Пра чалавека, які не дае жыць другому, перашкаджае яму. Ройзензон, 75.
    прапасці як камень у воду. Слуцк. Пра рашучае знікненне чаго-, каго-н. Сержпутоўскі 1999, 68.
    праўда як камень плавае. Ваўк. п. Іран. Пра няпраўду, выдумку. Federowski, 247.
    скрытны як сподні жорнаў камень. Пра чалавека скрытнага, маўклівага, што не імкнецца да грамады. Высл., 385.
    Сэрца не камень. Прык. Пра мяккасць, адчувальнасць, пачуццёвасць каго-н. Federowski, 274; Сержпутоўскі 1999, 62.
    такая праўда як камень плавае. Іран. Пра адсутнасць праўды наогул. Янкоўскі, 217.
    трапіць як камень у воду. Рэч. Pietkiewicz, 357. Тое, што прапасці як камень у воду.
    трапіць як каса на камень. Гл. каса.
    цвёрды як камень. Ваўк. п., Мсцісл., Івац. 1. Няўхв. Пра чорствы хлеб. 2. Ухв. Пра цвёрды характар прынцыповага чалавека. Federowski, 59; Янк., Пар., 186; Юрчанка, 186; ЗЗайкі.
    цяжкі як камень. Мсцісл. Пра нешта вельмі цяжкае. Юрчанка, 186.
    цяжка каму як камень на душы. Ваўк. п., Івац. Спачув. Пра моцныя душэўныя перажыванні. Federowski, 57; ЗЗайкі.
    хто да песень як камень да вады. Іўеў. Іран. Пра няздатнага да спеваў чалавека. АВНЛ.
    язык лятае як камень у млыне. Сак. п. Іран. Пра балбатлівага чалавека, што без перапынку круціць языком. Federowski, 126.
    як камень з грудзей ссунуўся. Ваўк. п. Federowski, 135. Тое, што быццам камень з сэрца спаў.
    як камень з душы спаў. Івац. ЗЗайкі. Тое ж.
    як камень з сэрца спаў. Слон. Высл., 427. Тое ж.
    як камень на шыі хто/што. Няўхв. Пра нешта, некага, што моцна абцяжарваюць чалавека. Янк., 445.
    як сабака на камень - так ты пагараў. Няўхв. Пра вельмі няякаснае ворыва. СПЗБ 1, 422.
    як [той] камень на бару. Вілен. Спачув. Пра самотную адзінокую жанчыну. Sielicki, 159.
    Не выйсці беднаму з бяды, як каменю з вады. Слон. Прык. Пра вялікую цяжкасць вырвацца з беднасці. Арх. Гр.
    дастанеш (трудно) як з каменя вады. Ваўк. п., Слон. Іран. Пра немагчымасць нешта дастаць, атрымаць. Federowski, 246, 314; Высл., 311.
    ідзе як з каменя. Ваўк. п. Няўхв. Пра надта марудны рост раслін. Federowski, 122.
  15. 75
    камёлак
    цяжкі як камёлак. Хоц. Ухв. Пра крэпкае, дагледжанае дзіця. ЛЦ, 128.
    здаровы як камёлык. Хоц. Ухв. Пра моцнага, здаровага чалавека. Бялькевіч, 474. ≺ Камёлак - камель, ніжняя частка ствала дрэва, больш моцнае, цвёрдае ў параўнанне з вяршыняй.
  16. 76
    камінар
    вымазацца як камінар. Карэл., Лаг. Няўхв. Пра бруднага, чорнага, закопчанага чалавека. Сцяшковіч, 212; Мін.-Мал., 1977, 60.
    увесь як камінар. Лоеў. Няўхв. Янкова, 81. Тое ж.
  17. 77
    камінарнік
    хадзіць як камінарнік. Уздз. Няўхв. Пра вельмі забруджанага, закапцелага чалавека. СЦБ, 180.
    чорны (мурзаты) як камінарнік. Ваўк. п., Стаўб. Няўхв. Federowski, 66; Жыв. сл., 107; Янк., Пар., 105. Тое ж.
  18. 78
    камісарскі
    як камісарскія дочкі рышчачэніцца. Гл. дачка.
  19. 79
    камора
    як у каморы пасля вераб'ёў дзе. 1. Няўхв. Пра поўны беспарадак, забруджанасць. 2. Насмешл. Пра поўнае з'яданне, знішчэнне чаго-н. адкуль-н. Ройзензон, 81.
  20. 80
    камушак
    крэпкі як камушак. Памянш.-ласк. Мсцісл. Юрчанка, 186. Тое, што крэпкі як камень.
    цвёрды як камушак (камушок). Памянш.-ласк. Мсцісл. Юрчанка, 186. Тое, што цвёрды як камень.

Паведаміць пра недакладнасьць