На запыт знайшлося 369 артыкулаў

  1. 21
    казёл
    біцца як сляпы казёл аб яслі. Няўхв. Пра ўпартае і безвыніковае, сляпое змаганне з нечым. Ром., Зап., I, 215.
    гарадзіць як казёл, на ваду гледзечы. Насмешл. Пра чалавека, які гаворыць абы-што. Ляцкий, 7.
    глядзець начэ казёл у воду. Рэч. Няўхв. Пра няўцямны, недаўменны позірк каго-н. Pietkiewicz, 374.
    маўчаць як стары казёл. Рэч. Жарт. Пра панурага, маўклівага чалавека. Пяткевіч, 553.
    смярдзець як казёл. Ваўк. п. Абразл. Пра непрыемны рэзкі пах ад некага, смурод. Federowski, 305.
    стыдацца як казёл у капусце. Іран. Пра адсутнасць сораму ці ніякаватасці ў чалавека, які чыніць шкоду. Дуб., Нар., 1.
    узірацца як казёл. Слон. п. Няўхв. Federowski, 324. Тое, што глядзець на'чэ казёл у воду.
    улегці як казёл за вагонам. Слон. Асудж. Пра пустое, недарэчнае даганянне каго-н. Высл., 405; Янк., 435.
    упарты як казёл. Мсцісл., Свісл. Няўхв. Пра беспадстаўна, моцна ўпартага, незгаворлівага чалавека. Бялькевіч, 460; Гілевіч, 166.
    утаропіцца (утупіцца) як казёл. Слон., Сміл. Няўхв. Высл., 406; Шатэрнік, 290. Тое, што глядзець начэ казёл у воду.
    улазіць як казёл з барадою. Мсцісл. Асудж. Пра чалавека, які ўмешвацца, ублытваецца ў чужыя справы. Юрчанка, 185.
    дастаць як у казла малака. Ваўк. п. Іран. Здзекл. Пра немагчымасць нешта атрымаць ад каго-н. Federowski, 76.
    Зла як у казла, а сілы як у камара. Гом. Прык. Кплів. Пра задзірыстага і слабога чалавека. ПП 2, 257.
    Пользы як ад казла, а грахоў як у чорта. Мсцісл. Прык. Асудж. Пра шкадлівую асобу, ад якой адны непрыемнасці. Юрчанка, 58.
    Сам мужычок з кулачок, а зла як у казла. Маладз. Прык. Пра малога невысокага чалавека з упартым і злосным характарам. ПП 2, 257.
    як ад казла - ні шэрсці, ні малака. Пра адсутнасць карысці з каго-, чаго-н. Аксамітаў, 194.
    як з казла малака. Віл., Івац. СЦБ, 176; ЗЗайкі. Тое ж.
    як з таго казла: ані воўны, ані малака. Ваўк. п., Гродз., Рэч. Federowski, 138; Pietkiewicz, 374; Аксамітаў, 269; АВНЛ. Тое ж.
    уперціся як два казлы лоб у лоб. Насмешл. Пра двух упартых, што ніяк не саступяць адзін аднаму. Янк., 435.
  2. 22
    казіны
    як смерць казіная. Гл. смерць.
    цягнуцца як казіная смерць. Гл. смерць.
    як казліныя рогі ў мяшку. Гл. рог.
  3. 23
    казка
    Жыццё пражыць - не казку злажыць. Арш. Прык. Пра тое, што ў жыцці ўсё цяжэй, складаней, не так цікава, як у казцы. ФА.
    нарабілася як у казцы. Пра адбыванне розых незвычайных падзей. Янк., Пар., 111.
    хораша дзе як у бабульчынай казцы. Ухв. Пра нешта ўтульнае, прыгожае, прывабнае. Янк., Пар., 184.
  4. 24
    казна
    Зіма як казна - сваё возьме. Мін. Прык. Пра тое, што баланс халодных дзён, агулам беручы, захоўваецца заўсёды. ПП 1, 73.
  5. 25
    кал
    зайцоў у лесе як калу. Свісл. Пра вялікую колькасць зайцоў. СПЗБ 2, 365.
    набрацца як жаба калу. Гл. жаба.
    ягад як калу. Івац. Пра мноства ягад дзе-н. ЗЗайкі.
  6. 26
    калакольчык, гл. таксама званок
    як кылакольчык [якей]. Мсцісл. Ухв. Пра прыемную гаворку, звонкі голас некага. Юрч, 1993, 7.
  7. 27
    каланіца
    як [тая] каланіца чорная. Маладз. Пра нешта або некага чорных, брудных. Мат., 99. ≺ Каланіца - мазь для калёс.
  8. 28
    калапні
    утапіць як калапні ў лужу. Мядз. Здзекл. Пра ганьбаванне, крыўду каго-н. ЗСалавей. ≺ Калапні - каноплі.
  9. 29
    каларадскі
    спасу няма ад каго як ад каларадскіх жукоў. Гл. жук.
  10. 30
    каларнет
    трашчаць як каларнет. Мсцісл. Няўхв. Пра нейчую гучную, бесперапынную гаворку. Юрчанка, 185.
  11. 31
    каласок
    адзін як каласок. Памянш. Мсцісл. Спачув. Пра адзінокага, самотнага чалавека. Юрчанка, 187.
    хто як каласок без зерня. Памянш. Мін. Спачув. Пра бяздзетную жанчыну. ЛЦ, 87.
  12. 32
    калаўродак
    язык як калаўродак. Ваўк. п. Няўхв. Пра вельмі балбатлівую асобу. Federowski, 126.
  13. 33
    калаўрот
    круціцца як калаўрот. Віл. Пра надта мітуслівага, няўрымслівага, бойкага чалавека. БД, 146.
    язык ляшчыць што калаўрот трашчыць. Няўхв. Ляцкий, 61. Тое, што язык як калаўродак.
  14. 34
    калбасны
    разбірацца як свіння ў калбасных абрэзках. Гл. свіння.
  15. 35
    калгас
    рабіць як у калгасе. Мсцісл. Жарт. Пра павольнае, неахвотнае, як не для сябе выкананне справы. Юрчанка, 200.
  16. 36
    калдычыць
    як чэрці пад каўняром калдычуць. Гл. чорт.
  17. 37
    калека
    робыть як каліка. Драг. Няўхв. Пра благую, неакуратную работу некага. СПЗБ 2, 373.
  18. 38
    калена
    галава як калена. Клім., Гом., Слон., Мсцісл. Пра зусім лысую галаву. Бялькевіч, 27; Высл., 302; Нар. слов., 188.
    голы як калена. Івац., Мсцісл. Янк., Пар., 42; Юрчанка, 185; ЗЗайкі. Тое ж.
    лысы як калена. Ваўк. п., Віл., Вілен. Federowski, 100; СПЗБ 2, 373, 698; Sielicki, 160. Тое ж.
    мускулы як у старага вераб'я калена. Гл. верабей.
    рука бы ў швораба калена. Гл. швораб.
    грудзі як у петуха калені. Гл. пятух.
  19. 39
    каленкі
    баліць усё маё цела, як псюк пад каленкамі кусаець. Гл. псюк.
    як у вераб'я пад каленкамі. Гл. верабей.
  20. 40
    калёсы
    у трыбусе як калесьмі ездзіць. Ваўк. п. Насмешл. Пра бурчэнне ад голаду ў жываце. Federowski, 314.
    ну й гыласок - скрогыт як з калёс німазыных. Мсцісл. Насмешл. Пра непрыемны, скрыпучы голас каго-н. Бялькевіч, 408.
    як у Бэркавых калёсах дзе. Ушацк. Насмешл. Пра адсутнасць парадку дзе-н. Васюковіч, 19.
    Баба без мужыка як калёсы без каня. Маст. Прык. Пра важную ролю мужчыны ў сям'і. ФА; ПП 2, 106.
    не калёсы закідаць. Лаг. Пра работу, якая не патрабуе разваг, умення, а вымагае больш фізічнай сілы. Гілевіч, 147.
    разьехацца як калёсы нямазаныя. Воран. Насмешл. Пра пагаршэнне ўнутранага стану, разбітасць, несабранасць у паводзінах. Гілевіч 2007, 207.
    скрыпець бы нямазаныя калёсы. Слуцк. Няўхв. 1. Пра чые-н. скаргі, нараканне на здароўе, незадаволенасць. 2. Пра непрыемны, скрыпучы голас каго-н. Сержпутоўскі 1999, 95.

Паведаміць пра недакладнасьць