На запыт знайшлося 148 артыкулаў

  1. 121
    людзі
    не як у людзей. Лаг. Няўхв. Пра нешта (парадак, работу, вопратку), зробленае з адступленнем ад звычаю. Высл., 355.
    як людзей на кірмашы. Слуцк. Пра мноства некага дзе-н. Сержпутоўскі 1998, 241.
    як у людзей. Мін. Ухв. Пра нешта добрае, прыемнае, звычнае. Высл., 432.
    чалавек такі як і ўсе другія людзі. Пра чалавека, які не вылучаецца з грамады. НН, 306.
    мазуру біцца, так як людям хлеб з маслам з'есць. Асудж. Пра рэальную ці ўяўную схільнасць мазуроў да бойкі, іх задзірлівасць. Federowski, 181. ≺ Мазуры - тут: мазаўшане, этнаграфічнае падраздзяленне палякаў, бліжэйшыя заходнія суседзі беларусаў.
  2. 122
    люлька
    нос бы люлька ў дзеда. Стол. Насмешл. Пра задзірысты кірпаты кос. ТС 2, 192.
    такі харошы як люлька за тры грошы. Ваўк. п., Віл., Шчуч., Лід. Жарт. Іран. Пра нешта не зусім якаснае і таму таннае. Federowski, 50; Высл., 398; Сцяшковіч, 659; Даніловіч, 232.
    харошы як люлька ў Адошы. Карэл. Даніловіч, 233. Тое ж.
    нудзіцца як п'яніца бэз чаркі, а курэц бэз люлькі. Гл. п'яніца.
    Жытку пражыць - не люльку выкурыць. Прык. Пра складанасці на жыццёвым шляху. Сержпутоўскі 1999, 70.
  3. 123
    люстра
    трэба каму што як сляпому люстра. Гл. сляпы.
    адбівацца як у люстры. Ухв. Пра адбітак у блішчастай, добра адпаліраванай паверхні. НН, 566.
  4. 124
    люстэрка
    блішчаць як люстэрка. Ухв. Пра нешта бліскучае, прыгожае, добра апрацаванае. Янк., Пар., 17.
    пабачыць як сваё вуха без люстэрка. Гл. вуха.
    трэба каму што як сляпому люстэрка. Гл. сляпы.
  5. 125
    люты
    бегчы як люты звер. Гл. звер.
    як звер люты. Гл. звер.
  6. 126
    лягушка
    кідацца як лягушка перад буцяном. Мсцісл. Насмешл. Пра панічнае, у жаху кіданне, мітусню. Юрчанка, 190.
    як лягушка лапамі. Мсцісл. Насмешл. Пра нязграбнае, няўмелае выкананне нейкай работы. Юрчанка, 190.
    кешкацца як буцян з лягушкаю. Мсцісл. Няўхв. Пра маруднае выкананне чаго-н. Юрчанка, 179.
    Найміся за палушку, а цягаюць як лягушку. Раг. Прык. Пра незайздросны лёс наёмнага работніка. Hoc., 85; АВНЛ.
    трэба каму што як лягушцы лапці. Мсцісл. Іран. Пра нешта зусім непатрэбнае. Юрчанка, 190.
  7. 127
    ляда
    у хаце як у лядзе. Маг. Пра непарадак у хаце. Высл., 402.
  8. 128
    лядак
    рукі як лядакі. Паст. Пра адубелыя ад холаду рукі. СПЗБ 2, 711.
  9. 129
    лядачы
    як кот лядачы. Гл. кот.
  10. 130
    лядзень
    як лядзень. Мсцісл. Пра нешта альбо некага вельмі халодных. Юрчанка, 190.
    рукі й ногі як лядні. Мсцісл. Пра адубелыя ад холаду рукі. Бялькевіч, 391.
  11. 131
    лядоўня
    ногі што лядоўні. Івац. Пра састылыя, халодныя ногі. ЗЗайкі. ≺ Лядоўня - склеп, які па баках застаўляўся льдом і засыпаўся апілкамі. Лядоўня выконвала ролю халадзільніка.
    як у лядоўні. Мін., Мсцісл., Ушацк. Пра вельмі халоднае памяшканне. Юрчанка, 174; КВДУ; Высл., 407.
  12. 132
    лязо
    хадзіць як па лязу нажа. Мін. Пра жыццё ў небяспецы і страху, калі патрэбна асцярожнасць. ЛЦ, 126.
  13. 133
    ляк
    дрыжаць як ляк. Слон. Няўхв. Пра некага баязлівага, напалоханага. Высл., 315. ≺ Ляк - халадзец (тлумачэнне збіральніка).
  14. 134
    лякарства
    накасіць (назапасіць) сена як на лякарства. Касц. Насмешл. Пра вельмі малы запас сена. ЛЦ, 113.
    патрэбен як мёртваму лякарства. Гл. мёртвы.
  15. 135
    лялечка
    як лялечка. Памянш.-ласк. Глыб. Захапл. Пра некага вельмі мілага і прыгожага. Высл., 397.
  16. 136
    лялёта
    дзвігацца як [тая] лялёта. Бран. Пра маларухавую непрывабную жанчыну. Расторгуев, 149. ≺ Лялёта - маларухавая непрыгожая жанчына.
  17. 137
    лялька, гл. таксама кукалка
    выстраіцца як лялька. Ваўк. п. Ухв. Пра дзяўчыну, жанчыну прыгожа, акуратна апранутых. Federowski, 345. ≺ Выстраіцца - убрацца.
    гладзенькі як лялька. Лельч. Ухв. Пра нешта прыемна гладзенькае, прывабнае. Жыв. сл., 525.
    дзіцёнак як лялька расцець. Івац., Слаўг., Стаўб. Ухв. Пра здаровага, прыгожага дзіцёнка. Нар. слов., 76; МК, 227; ЗЗайкі.
    конь (карова) як лялька. Мсцісл., Слон. Ухв. Пра дагледжаных, укормленых хатніх жывёлін. Высл., 336; Янк., Пар., 87; Юрчанка 1969, 79.
    такі харошы як лялька за тры грошы. Івац. Іран. Пра нешта не вельмі добрай якасці. ЗЗайкі.
    хароша бы лялька. Драг., Зэльв. Захапл. Пра некага вельмі прыгожага, прывабнага. Нар. лекс., 223; Сцяцко 2005, 32.
    хата як лялька. Івац., Мсцісл. Ухв. Пра прыгожую, ладна збудаваную хату. Нар. слов., 175; Янк., 439; ЗЗайкі.
    хлопец як лялька. Ваўк. п. Ухв. Пра прыгожага, хораша ўбранага хлопца. Federowski, 54.
    як лялька стаць. Гродз. Ухв. СРЛГ, 24. Тое, што хароша бы лялька.
    насіцца як з лялькай. Івац. Насмешл. Пра чалавека, які ўдзяляе чаму-н. неапраўдана шмат часу. ЗЗайкі.
    насіцца як чорт з лялькаю. Гл. чорт.
    стагі стыяць як лялькі. Мсцісл. Ухв. Пра акуратна складзеныя стагі. Юрчанка 1993, 118.
  18. 138
    ляля
    прыгожая як ляля. Ухв. Пра вельмі прыгожую дзяўчыну, жанчыну. Шпилевский, 187.
  19. 139
    ляляк
    жыць як ляляк на пажарышчы. Маз. Няўхв. Пра бесклапотнае жыццё без надзейнага прыстанішча. Высл., 319. ≺ Ляляк - невялікая птушка, якая сваё гняздо будуе часцей на зямлі.
    сядзець як ляляк. Лоеў. Няўхв. Пра гультаяватага чалавека. Янкова, 185.
  20. 140
    лямец
    вылазіць як лямец з-пад кляшчэй. Мсцісл. Няўхв. Пра настырнае з'яўленне каго альбо чаго-н. Юрчанка, 190.
    таке цупке ек у хомуце лямец. Гл. хамут.
    хлеб як лямец. Мсцісл. Няўхв. Пра няўдалы ацеслівы хлеб. Юрчанка, 190.

Паведаміць пра недакладнасьць