На запыт знайшлося 138 артыкулаў

  1. 61
    нарытнік
    ідзе як сьвіньні нарытнік. Гл. свіння.
  2. 62
    нарыца
    надуцца як нарыца. Івац. Няўхв. Пра кагосьці надутага, пакрыўджанага. ЗЗайкі. ≺ Нарыца - свішч, нарыў ў каня.
  3. 63
    насеннік
    дітэ бы той насіннык. Драг. Ухв. Пра дагледжанае сытае дзіця. Лучыц-Федарэц, 222.
  4. 64
    насечка
    морда як насечка. Слуцк. Няўхв. Пра пабіты воспай непрыглядны твар. Сержпутоўскі 1999, 94.
  5. 65
    насеяць
    грыбоў як насеяна. Слон. Ухв. Пра вялікае мноства грыбоў. Высл., 308.
    як насеяна. Мсцісл. Пра вялікую колькасць нечага. Юрчанка, 192.
  6. 66
    насіць
    Бога прасіць, што рэшатам ваду насіць. Гл. рэшата.
    быта яго чэрці носяць. Гл. чорт.
  7. 67
    насланнё
    наваліцца як насланнё. Лаг. Няўхв. Пра цяжкі збег абставін, нядобрае стаўленне да чалавека, нібы пад дзеяннем чараў. Varłyha, 75.
    прыскочыць куды як насланнё. Пол. Пра з'яўленне кагосьці нечаканага, небяспечнага, непажаданага. Высл., 371.
  8. 68
    насланоё
    прыстаць як насланоё. Карэл. Няўхв. ЖН, 59. Тое, што наваліцца як насланнё.
  9. 69
    насмалены
    блішчаць як насмалены. Жарт. Пра нешта, некага ў добрым стане. Янк., Пар., 18.
  10. 70
    насок
    каласкі як камаровыя наскі. Памянш. Слон. Жарт. Пра вельмі малыя каласкі, неўрадлівае збожжа. Высл., 333; Янк., 411.
    Зімовы дзянёк што камароў насок. Памянш. Прык. Пра кароткі зімовы дзень. БФМ, 238.
    малюсенькі як камаровы насок. Памянш. Жарт. Пра нешта вельмі маленькае. Янк., 414.
  11. 71
    насраць
    Галоўка як макаўка, а розуму як насрана. Гл. макаўка.
    гадка, як бы мужык, наеўшыся гнілак, насраў каму ў рот. Гл. мужык.
    пагана бы начэ кот насраў на сэрца. Гл. кот.
    цешыцца як хто яму ў кішэню насраў. Ваўк. п. Вульг. Насмешл. Пра чалавека, які цешыцца з пустога. Federowski, 58.
  12. 72
    наступіць
    падскочыць быццам наступіў босай нагой на бітае шкло. Гл. нага.
    падскочыць быццам наступіў пятой на цвік. Гл. пята.
  13. 73
    Настуся
    разорваты як Настуся курыцу. Пін. З апавядання пра Настусю, якая адной сваёй нагой стала на нагу курыцы, пацягнуўшы за другую. ФА.
  14. 74
    насыпаць
    панёсся як жару пад хвост насыпалі. Гл. жар.
    як макам насыпана (пасыпана) чаго. Гл. мак.
    як насыпана. Мсцісл. Пра вялікую колькасць чаго-н. Юрчанка 1998, 24.
    начай солі мне хто ў вочы насыпаў. Гл. соль.
  15. 75
    натанцавацца
    так наробіць як п'яны натанцуецца. Гл. п'яны.
  16. 76
    націна
    змарнець (валіцца) як націна. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які слабее, вяне. Federowski, 358, 326.
    нікнуць як націна. Няўхв. Янк., Пар., 114. Тое ж.
    утлы як націна. Ваўк. п. Няўхв. Пра слабага, вялага, нямоцнага чалавека. Federowski, 323. ≺ Утлы - слабы.
    як націна. Нясв., Мсцісл. Пра нешта вельмі тонкае. СПЗБ 3, 193; Юрчанка, 192.
  17. 77
    націнка
    як націнка. Памянш. Пра некага вельмі худога, кволага, слабага. Даніловіч, 237.
  18. 78
    начаваць
    у роце як сарокі начавалі. Гл. сарока.
    як кошкі ў хаце начавалі. Гл. кошка.
  19. 79
    начальнік
    паслухмяны як перад большым начальнікам. Насмешл. Пра некага залішне паслухмянага, рахманага. Янк., Пар., 125.
    грозны як перад меншым начальнікам. Насмешл. Пра залішне грознага, строгага чалавека. Янк., 403.
  20. 80
    начвач
    стаяць як начвач які. Гродз. Няўхв. Пра чалавека з вялікім жыватом. Цыхун, 11. ≺ Начоўкі (перан.) - вялікі жывот.

Паведаміць пра недакладнасьць