На запыт знайшлося 32 артыкулы

  1. 21
    буркала
    бурчаць як буркала. Мсцісл. Няўхв. Пра надакучлівае, нуднае, раздражнёнае бурчанне, сварку. Юрчанка 1969, 52.
  2. 22
    бурклівы
    як свёкар бурклівы пурхаць. Гл. свёкар.
  3. 23
    буркнуць
    прапаў як чорт у ваду буркнуў. Гл. чорт.
  4. 24
    бурлак
    здаровы, чырвоны як бурлак. Мядз. Ухв. Пра здаровага чырванатварага мужчыну. Высл., 327.
  5. 25
    буры
    выскачыць як чорт з бурага балота. Гл. чорт.
  6. 26
    бурыла
    як бурыла. Швянч. Няўхв. Пра злоснага, грубага чалавека. СПЗБ 1, 245.
  7. 27
    бусел, гл. таксама буська, буцян
    браць як бусел у дзюбу. Астр., Івац. Пра далікатнае, акуратнае трыманне чаго-н. ФА.
    даўганогі (даўгалыгі, пустыгалы, дліннаногі) як бусел. Краснап., Беласт., Бран. Насмешл. Пра чалавека з тонкімі доўгімі нагамі. Янк., 404; Бялькевіч, 16; «Ніва», 1978, № 16; Расторгуев, 281.
    дзыгаць як бусел. Пра адпаведныя рухі чалавека. Янк., Пар., 53. ≺ Дзыгаць - скакаць.
    нахапацца як бусел жаб. Навагр. Насмешл. Пра ежу спехам, на скорую руку. Даніловіч 2008, 136.
    хадзіць як бусел ля вады. Маладз. Пра характэрную паходку кагосьці. Высл., 411.
    хадзіць як бусел па балоце. Сміл. Шатэрнік, 38. Тое ж.
    цыбаты як бусел. Пра высокага даўганогага чалавека. Янк., 439.
    нос як у бусла дзюба. Зэльв. Жарт. Пра доўгі востры нос. Янк., Пар., 115; Сцяцко 2005, 61.
    шыя доўга як у бусла. Ваўк. п. Пра доўгую хударлявую шыю. Federowski, 301.
    як у бусла дзюба. Гродз. Пра нешта тонкае, доўгае. Цыхун, 75.
    накласці як буслу на гняздо. Ваўк. Пра нешта накладзенае абы-як. СПЗБ 3, 152.
  8. 28
    буська
    ножышча ек у буська доўгіе. Стол. Пра доўгія цыбатыя ногі. ТС 5, 279.
    дыбаць бы бусько по болоту. Стол. Насмешл. ТС 2, 48. Тое, што хадзіць як бусел па балоце.
    ек бусько жабу - коўць, і нема. Стол. Пра кароткую расправу над некім. ТС 2, 227.
  9. 29
    буськаў
    парадак як у буськавым кубле. Гл. кубло.
  10. 30
    бутэлька
    дурны як бутэлька ад газы. Докш. Жарт. Пра пустагаловага чалавека. Высл., 316.
    збітая як бутэлька. Шальч. Ухв. Пра жанчыну моцнага целаскладу. СПЗБ 2, 276.
    як слон па бутэльках. Гл. слон.
    прычапіцца як п'яніца да бутэлькі. Гл. п'яніца.
  11. 31
    буцян
    кешкацца як буцян з лягушкаю. Іран. Пра хуткую расправу. Арх. Гр.
    як буцян перад петухом. Мсцісл. Насмешл. Пра нейчыя ганарыстыя паводзіны. Юрчанка, 179.
    ногі як у буцяна. Маг. Насмешл. Пра цыбатыя ногі. Высл., 355.
    выставіцца як куры перад буцяном. Гл. ---.
    як лягушка перад буцяном. Гл. лягушка.
  12. 32
    буян
    вочы вырачыць бы буян. Пін. Няўхв. Пра позірк упартага, настырнага чалавека. МК 40.
12

Паведаміць пра недакладнасьць