На запыт знайшлося 20 артыкулаў

  1. 1
    драбіны
    бы драбіна. Стол. Няўхв. Пра вельмі худога чалавека. Барысюк, Буян, 12.
    насіцца як дурны з драбінамі. Гл. дурны.
    пайсці угору як цыган па драбінах на неба. Гл. цыган.
  2. 2
    дражніцца
    дождж як дражніцца [кап, кап і сціх]. Мсцісл. Пра малы, кароткачасовы, што не прамочыць глебу, дождж. Нар. лекс., 176.
  3. 3
    дранка
    высахнуць як дранка. Нараўл. Няўхв. Пра вельмі схуднелага чалавека. Горленка, 248. ≺ Дранка - шчапаная дошчачка.
  4. 4
    драпянка
    харошы як драпянка за тры грошы. Слон., Валож. Іран. Жарт. Пра нешта не самай лепшай якасці, вартасці. Высл., 408; Даніловіч, 220. ≺ Драпянка - матузок, вяровачка.
  5. 5
    драць
    ногі як сабакі дзяруць. Гл. сабака.
    пяяць як чорт анучы дзярэ. Гл. чорт.
    спяваць як свіння анучу дзярэ. Гл. свіння.
    храпсці як карчы драць. Гл. корч.
  6. 6
    драч
    худы як драч. Стаўб. Няўхв. Пра хударлявага, падцягнутага чалавека. МК, 269.
  7. 7
    Дробат
    чыста як у Дробата на надворку. Івац. Насмешл. Пра нейкі адмысловы парадак у кагосьці ў двары. ЗЗайкі. ≺ «Жыў даўней Дробат, які трымаў свой надворак у чысціні і парадку» (тлумачэнне інфарманта).
  8. 8
    дровы
    кашляць як дрова рубаць. Ваўк. п. Пра моцны, гучны кашаль. Federowski, 139.
    многа як дроў. Ваўк. п. Пра вялікую колькасць чаго-н. Federowski, 188.
    навазіць як дроў. Пра назапашванне нечага ў вялікай колькасці. Янк., Пар., 108.
    нагаварыць як дроў накалоць. Навагр. Іран. Пра пустое, бессэнсоўнае ці нават грубае нагаворванне. Даніловіч, 220.
    накласці як дроў. Слон. п. Federowski, 197. Тое, што навазіць як дроў.
    чалавек без сяброў, што печ без дроў. Гл. печ.
    як палка дроў [дурны]. Гл. палка.
    едзе як дровы вязе. Слуцк. Няўхв. Пра павольную, асцярожную язду. ФА.
    п'яны як дровы. Нясв. Няўхв. Пра моцна п'янага чалавека, што не можа нават рухацца. ФА.
  9. 9
    дрожджы
    расці як на дражджах. В.Дзв., Івац., Леп., Мсцісл., Мядз. Ухв. Пра добры, хуткі рост жывёлы, дзяцей. СПЗБ 3, 285; Юрчанка 1998, 76; ФА; ЗЗайкі.
    шарахоніцца як на дражджах. Мсцісл. Кплів. Пра паводзіны празмерна ганарыстага, самаўпэўненага чалавека. Бялькевіч, 495. ≺ Шарахоніцца - задаецца, ганарыцца.
    глядзець (вылез) як мыш з дражджэй. Гл. мыш.
    хадзіць як ёж па дрожджы. Гл. ёж.
  10. 10
    дрозд
    поттуліць хвост як той дрозд. Жытк. Кплів. Пра чалавека, што мусіць прыціхнуць, стуліцца, не выступаць. ТС 2, 40.
  11. 11
    дроздзік
    скакаць як дроздзік. Памянш. Кплів. Пра кагосьці, што лоўка, весела падскаквае, часцей пра дзіця. Янк., 427.
  12. 12
    дронк
    ляжаць як дронк. Зэльв. Няўхв. Пра нерухомае ляжанне чалавека ад стомленасці ці ап'янення. Даніловіч, 220.
    стаяць як дронк уеўшы. Іран. Пра роўную, нерухомую постаць чалавека здзіўленага, не вельмі разумнага, напалоханага. Даніловіч, 220.
  13. 13
    дрот
    валасы як дрот (з дроту). Слон. Няўхв. Пра жорсткія валасы, што не ўкладваюцца ў прычоску. Высл., 291; Янк., Пар., 24.
    здаровы што дрот. Ухв. Пра моцнага, трывалага чалавека. Янк., Дыял., I, 210.
  14. 14
    дроцік
    пруткі як дроцік. Памянш. Лід. Ухв. Пра дзябёлага, моцнага чалавека. СПЗБ 4, 119.
  15. 15
    дружка
    укапацца як Ахонаўская дружка. Дзятл. Асудж. Пра неахайнага чалавека. Сцяшковіч, 38. ≺ Аб паходжанні гэтага параўнання: «Адна дружка з вёскі Ахонавічы калісьці вельмі закапала ўсю сукню тлусням і воткай; цяпер на дзяцей ці дарослых, якія брудна ходзяць, гавораць: «укапалася, як ахонаўская дружка».
  16. 16
    друза
    ісці як друза. Паст. Няўхв. Пра павольную, няўклюдную хаду, калі чалавек як бы дрыжыць, перавальваецца з боку на бок. СПЗБ 5, 282. ≺ Друза - твань.
    мяса як друза. Брасл. Пра сапсаванае мяккае мяса. СПЗБ 2, 93.
  17. 17
    дрыгва
    дрыжаць як дрыгва. Ваўк. п. Пра нешта хісткае, што ўгінаецца, калоціцца. Federowski, 82.
    як дрыгва стаць. Мсцісл. Няўхв. Пра жанчыну, што стала вельмі тоўстай і кволай. Юрчанка 1998, 82.
    ісці як па дрыгве. Няўхв. Пра хісткую, няўпэўненую хаду. Янк., Пар., 80.
    ненадзейна як з малітваю праз дрыгву. Гл. малітва.
  18. 18
    дрында
    як дрында выцягнуцца. Мсцісл. Нясмешл. Няўхв. Пра чалавека, які вольна разлёгся. Юрчанка 1969, 60. ≺ Дрында - нікудышная павозка (ЖНС, 179).
  19. 19
    дрыстачка
    Каханне як дрыстачка: не хочаш, а ляціш. Мін. Прык. Кплів. Вульг. Пра стан пачуццяў чалавека, якія пазбаўляюць яго волі. ЗВалодзінай.
  20. 20
    дрэва
    як дерава трухлявае шапацець. Лоеў. Спачув. Пра старога, нямоцнага чалавека, яго здароўе. Янкова, 362.
    ліпець як тое гнілое да старое дзераво. Слуцк. Спачув. Пра старога слабога чалавека, які ледзь трымаецца за жыццё. Сержпутоўскі 1999, 182.
    удоўбацца як той дзяцёл у дзерэво. Гл. дзяцел.
    зляцець як лісток з дрэва. Гл. лісток.
    прычапіцца як смала да дрэва. Гл. смала.
    цвёрдае як дрэва. Віл. Няўхв. Пра слаба зваранае мяса. СПЗБ 5, 340.

Паведаміць пра недакладнасьць