На запыт знайшлося 15 артыкулаў

  1. 1
    добры
    голас тоўсты як у добрага мужыка. Гл. мужык.
    у каго ключоў як у добрага злодзея. Гл. злодзей.
    зямлі (дзялка, ласкуцінка) як [добрай] бабе сесці. Гл. баба.
    адгладзіць як добрай бабы сраку. Гл. баба.
    стаяць як чорт над добраю душой. Гл. чорт.
    чыхаць як чорт на добру душу. Гл. чорт.
    абманіць каго як чорт добрую душу. Гл. чорт.
    завесці (ашукаць, звесці, змануць, падманіць) як чорт добрую душу. Гл. чорт.
    наесціся як добры кот, дабраўшыся да смятаны. Гл. кот.
    як добры дурань. Гл. дурань.
  2. 2
    дождж
    віцца як ластаўка перад дажджом. Гл. ластаўка.
    курчыцца як шчанюк пад дажджом. Гл. шчанюк.
    надзьмуцца як курыца перад дажджом. Гл. курыца.
    дзяўчата так хутка растуць як грыбы пасля дажджу. Гл. грыб.
    ждаць як каня дажджу. Гл. каня.
    як зоркі после дажджу. Гл. зоркі.
    сядзець як курыца на дажджы. Гл. курыца.
    брызкі ляцяць як дождж. Сміл. Пра густыя, у вялікай колькасці пырскі вадкасці. Шатэрнік, 36.
    дакутлівы як дождж асенні. Карм. Няўхв. Пра чалавека, які доўга, нудна навязвае сябе камусьці. Мат. Гом., III, 241.
    дзеці сыплюцца як дождж. Капыл. Пра частае нараджэнне дзяцей. Высл., 312.
    дружна як жабы на дождж. Гл. жаба.
    енчыць як каня на дождж. Гл. каня.
    застракатаць як сарока на дождж. Гл. сарока.
    збіцца ў кучу як авечкі ў дождж. Гл. авечка.
    зваліцца як дождж сярод яснага дня на сухое сена. Мін. Няўхв. Пра нечаканае і зусім не пажаданае з'яўленне каго-н. ЛЦ, 106.
    зграбны як [худая] свіння ў дождж. Гл. свіння.
    капашыцца як курыца на дождж. Гл. курыца.
    красівая як свіння ў дождж. Гл. свіння.
    крычаць (пішчаць) як свіння ў дождж. Гл. свіння.
    крычаць як варона на дождж. Гл. варона.
    наляцець як дождж на сухое сена. Мін. Асудж. Пра шкадлівае і непатрэбнае нападзенне на каго-н. ЛЦ, 61.
    прыгожы як свіння ў дождж. Гл. свіння.
    разыйсціся як свіння на дождж. Гл. свіння.
    расквахтацца як курыца на дождж. Гл. курыца.
    расхадзіцца як варона на дождж. Гл. варона.
    расхадзіцца як жыды на дождж. Гл. жыд.
    усхадзіцца як свіння на дождж. Гл. свіння.
  3. 3
    дожджык
    разгуляцца як свінні на дожджык. Гл. свіння.
  4. 4
    дойная
    стаяць як дойная карова. Гл. карова.
  5. 5
    доктар
    наесціся як доктар параных каўбас. Слуцк. Насмешл. Пра чалавека, які да атвалу наеўся якіх-н. дэлікатэсаў. Высл., 351.
    ехаць як чорт мацеру да доктара вязе. Гл. чорт.
  6. 6
    дол
    як дол. Гродз. Няўхв. Пра вельмі п'янага чалавека. Даніловіч 2010, 91.
  7. 7
    долата
    Мужык хай будзе як долата, абы ты за ім была як золата. Зэльв., Брасл. Прык. Пра тое, што мужык можа быць простым, рабочым чалавекам, каб толькі жонцы за ім добра жылося. Сцяшковіч, 598.
    круціцца як цыган на долаце. Гл. цыган.
  8. 8
    доля
    валачыцца па дзеўках як ліхая доля. Слон. Няўхв. Фальк. Пра настойлівыя заляцанні хлопца да некалькіх дзяўчат адначасова. Сцяшковіч, 583.
    нешчаслівы як мая доля. Брэсц., Навагр. Іран. Пра чалавека, якому пастаянна не шанцуе. ЛЦ, 62; Даніловіч 2010, 91.
    такое даброыта) як мая доля. Ваўк. п., Івац. Іран. Пра дрэннае, рэдкае жыта. Federowski, 72; ЗЗайкі.
  9. 9
    дом
    Будзьце як дома, але не забывайце, што ў гасцях. Карм., Мсцісл. Жарт. Парада гасцям. ПП 1, 394.
    быць дзе як дома. БПФС, 81. Тое ж.
    распараджацца дзе як дома. Дзярж. Няўхв. Пра чалавека, які ў чужым месцы камандуе, распараджаецца. Гілевіч, 141.
    бы ў сваім доме. Пра вольнае, свабоднае, упэўненае пачуванне сябе дзе-н. БПФС, 81.
    хто такі хазяін як ад пустога дому закрутка. Астр. Пагардл. Пра благога, няўважлівага, нестараннага гаспадара. СПЗБ 5, 280.
  10. 10
    доска, гл. дошка
  11. 11
    достачка, гл. дошчачка
  12. 12
    доўбня
    як доўбней даць. Круп. Пра нешта сказанае, што моцна ўразіла, «прыбіла» слухача. Высл., 426.
    ждаць як дурань доўбні. Гл. дурань.
    чакаць беды бы вол доўбні. Гл. вол.
    як воўк у доўбні. Гл. воўк.
    падстаўляць галаву як воўк пад доўбню. Гл. воўк.
    галава як доўбня. Няўхв. Пра лысага чалавека. ФСБМ 1, 105.
    сядзець як доўбня. Няўхв. Пра нерухомае і доўгае сядзенне дзе-н. АВНЛ.
    як [тая] доўбня рабінавая. Воран. Няўхв. Пра не вельмі разумную дзяўчыну. Арх. Гр.
  13. 13
    дохлы
    уцякаць як скочкі з дохлай сабакі. Гл. скочкі.
  14. 14
    дошка
    лежаць нібі доска. Стол. Няўхв. Пра лянівага альбо хворага чалавека, што праводзіць свой час у ложку. ТС 2, 242.
    як доска. Мсцісл. 1. Пра нешта роўнае і гладкае. 2. Няўхв. Пра худога і плоскага чалавека. Юрчанка, 183.
    як доска-саракоўка. Маст. Няўхв. Пра худую і плоскую жанчыну. Сцяшковіч, 614.
    тонкі як дошка. Ваўк. п. Federowski, 313. Тое, што худы як дошка.
    худзюшчы, хлёсткі бу дошка. Стол. ТС 5, 259. Тое, што худы як дошка.
    худы як дошка. Ваўк. п. Няўхв. Пра худога тонкага чалавека. Federowski, 55.
    перыць як у дошку. Лаг. Пра гучны часты кашаль. Varłyha, 55.
  15. 15
    дошчачка
    як достачка. Памянш. Юрчанка, 183. Тое, што як доска.
    зрабіць бяду як дошчачку. Памянш. Драг. Пра нескладанасць учыніць якую-н. бяду. ФА.

Паведаміць пра недакладнасьць