- 41
-
42
дзядулька
крактаць як стары дзядулька. Памянш. Насмешл. Пра прытворныя альбо няшчырыя стогны маладога чалавека. Янк., Пар., 90. -
43
Дзяды
Не ўсегды ек на Дзеды. Жытк. Прык. Не заўсёды такое багатае частаванне, як за памінальным сталом. ТС 5, 211.
жыць як баран да Дзядоў. Гл. баран.
з добрым рабіць як Дзяды дзедаваць. Ухв. Пра плённыя і прыемныя партнёрскія дачыненні. Янк., Пар., 66.
на стале як на Дзяды. Пра багаты стол, застаўлены стравамі. Янк., Пар., 108.
наесціся як на Дзяды (Дзядэ). Мсцісл., Саліг., Слон., Пін. Няўхв. Пра ўдосталь, добрае сталаванне. Бялькевіч, 154; МК, 155; Высл., 351; Янк., Пар., 110; Нар. скарбы, 146.
Яды як на Дзяды, а работы як у нядзелю. Прык. Пра вельмі прывабную сітуацыю, калі і работы няма, і стол багаты. НН 1911, 634.
яды як на Дзяды. Мін., Лях., Смарг., Стол. Пра багаты, шчодры стол. ЛЦ, 95; Высл., 424. - 44
- 45
-
46
Дзямян
убіцца як Дзямян у касцёл. Капыл. Жарт. Пра недарэчнае пранікненне, траплянне чалавека ў неадэкватную сітуацыю, памяшканне. Рабкевіч, 212. ≺ Магчыма, алюзія на мясцовае анекдатычнае здарэнне. -
47
дзяркач
у старога чалавека голас як дзяркач. Рэч. Няўхв. Пра хрыпаты, дзярлівы старэчы голас. АВНЛ.
як дзяркач. Гродз. Няўхв. Пра задзірыстага, супярэчлівага па характару чалавека. Цыхун, 175. -
48
дзяўчонка
краснець як дзяўчонка. Мсцісл. Жарт. Пра маладога сарамлівага чалавека, які бянтэжыцца і чырванее. Юрчанка 1998, 131. -
49
дзяўчына
спаць як дзяўчаты на Купалле. Іран. Пра невялікую працягласць сну ці яго адсутнасць. Янк., Пар., 153. ≺ Купальскую ноч дзяўчаты праводзяць ля вогнішча, у варожбах, спевах, забавах.
засаромецца як дзеўчына. Слон. Высл., 325. Тое, што краснець як дзяўчонка.
сарамлівы як дзяўчына. Мсцісл. Бялькевіч, 401. Тое, што краснець як дзяўчонка. -
50
дзяцел
нос як у дзятла дзюба. Жарт. Пра доўгі і непрыгожы нос. Янк., Пар., 115.
вязе як жароному дзятлу. Стол. Іран. Пра абсалютнае нешанцаванне, няўдачу. ТС 2, 58.
трэба каму што як дзятлу шчыпці. Мсцісл. Іран. Пра непатрэбнасць нейкіх прадметаў, інструментаў. Юрчанка, 183.
[вы ўсе] харашы як дзятлы ў куляшы. Жарт. Пра не вельмі прыгожых хлопцаў. Васильев, 58.
рабенькі як дзяцел. Ваўк. п. Пра некага рабога, пярэстага. Federowski, 256; Янк., 423.
даўбсці як той дзяцёл. Стол., Жытк. Няўхв. Пра няўмелае, упартае вядзенне гутаркі, частае паўтарэнне аднаго і таго ж. ТС 2, 34.
удаўбсціся як той дзяцёл у дзерэво. Жытк. Няўхв. Пра імкненне, траплянне чалавека туды, дзе яго не чакалі. ТС 5, 182. -
51
дзяцеліна
цвісці як дзяцеліна. Ухв. Пра прыгажосць, росквіт маладой прывабнай дзяўчыны. Янк., Пар., 187. ≺ Дзяцеліна - канюшына. -
52
дзячыха
пляснуць як дзячыха на лёдзе. Івац. Насмешл. Пра чалавека, які паваліўся, прыклаўся мяккім месцам да нечага цвёрдага. Высл., 366. - 53
На запыт знайшлося 53 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць