41 адухоўлены // адушаўлёны Адухоўлены. 1. Надзелены вышэйшымі духоўнымі здольнасцямі (пра жывёл, з'явы прыроды, рэчы). Гэтыя радкі даюць прыклад таго, якім адухоўленым кампанентам… 42 ажыццявімасць // ажыццяўленне Ажыццявімасць. Магчымасць ажыццявіць, здзейсніць што-н. Сінонім: здзяйсняльнасць. Калі пачатак як бы аддаваў перавагу марам над рэальнасцю, дык канцоўка… 43 аздоблены // аздобны Аздоблены. Упрыгожаны; якому надалі прыемны выгляд. І раптам ён выпростваецца, нібы ўсхопліваецца ад чаго, вымае з роту аздобленую меддзю люльку, і… 44 акаваць // падкаваць Акаваць. што. Абабіць металам што-н. Моцныя, акованыя (дзеепрым.) жалезам вароты, былі на замку. А.Жук. Падкаваць. Падбіць падкову. Кавалю, скажам,… 45 акалечаць // акалечыць Акалечаць. Разм. Стаць калекам. Акалечаў Міхал Стальмаховіч у познюю восень, у ясную ноч. К.Чорны. Акалечыць. каго-што. Пашкодзіць які-н. орган, зрабіўшы… 46 акравак // акраек // акраец Акравак. Абрэзак, шматок чаго-н. (скуры, тканіны і г.д.). Вулічнае акно ... было заткнута кажушным акраўкам. В.Вітка. Акраек. Край чаго-н. У небе… 47 акруглелы // акруглены // акруглы Акруглелы. Які зрабіўся круглым. Надзьмутыя шарыкі сталі прыгожымі, акруглымі, ад лёгкага дотыку яны ўзляталі пад самую столь, і гэта вельмі цешыла… 48 акруглець // акругліць Акруглець. Разм. Стаць круглейшым; набыць акруглую форму. Сінонім: акругліцца. Раптам вочы яго акруглелі, на твары з'явілася ні то здзіўленне, ні то… 49 акруговы // акружны Акруговы. Які мае дачыненне да акругі. Шукаючы праўды, даўгінаўцы трапілі ажно ў акруговы суд. А.Бажко. Акружны. 1. Які размешчаны вакол чаго-н. або… 50 альянс // альяс Альянс. Саюз, аб'яднанне на аснове дагаворных абавязацельстваў. Як сапраўдны бізнесмен, ён здолеў належным чынам ацаніць станоўчыя якасці найсвяцейшага… 51 амонім // ананім Амонім. Слова, аднолькавае па гучанню з другім словам, але рознае з ім па значэнню. Беларуская мова часта з дапамогай тых ці іншых сродкаў пазбаўляецца… 52 амплуа // ампула Амплуа. Пэўнае характэрнае кола роляў, якія выконваюцца акцёрам. «Гэта будзе больш, чым Тальёні, больш, чым Істоміна... і ўсё ж, гэта не яе амплуа.… 53 антарктычны // арктычны Антарктычны. Звязаны з паўднёвай палярнай вобласцю зямнога шара. Галоўны раён кітабойнага промыслу - антарктычныя воды. І.Вітвер. Арктычны. Звязаны… 54 антракт // кантракт // кантакт Антракт. Перапынак паміж актамі спектакля або аддзяленнямі канцэрта. Яны сустрэліся нечакана праз многа-многа год у тэатры. У час антракту сядзелі насупраць… 55 апартуністычны // апартунісцкі Апартуністычны. Які мае адносіны да апартунізму. Апартуністычная палітыка. Апартунісцкі. Які мае адносіны да апартуністаў. Апартунісцкая група. … 56 апендыкс // апендыцыт Апендыкс. Чэрвепадобны адростак сляпой кішкі. Рэгістратарка ... пачала супакойваць, гаворачы, што аперацыя лёгкая і вельмі ўжо трывожыцца не трэба.… 57 аператыўны // аперацыйны Аператыўны. Здольны хутка і правільна выконваць практычныя задачы; дзейсны. Нашаму ж часопісу сапраўды патрэбна была аўтамашына для аператыўных выездаў… 58 аплата // аплатка Аплата. Пакрыццё якіх-н. выдаткаў; выплата; грошы, якія выплачваюцца за што-н. На змену працадню з «палачкай» прыйшла грашовая аплата, загарэліся ў… 59 апоены // апойкавы Апоены. Напоены больш, чым трэба, празмерна. Апоенае цялё не выганялі на пашу. Апойкавы. Які мае дачыненне да апойкі - шкуры малочнага цяляці; зроблены… 60 аполаг // аполак // апорак Аполаг. Кароткае алегарычнае апавяданне з жыцця жывёл ці раслін, якое мае выразна выказаную мараль. Павучальны аполаг. Цікавы аполаг. Аполак. Крайняя…