61 аптымальны // аптымістычны Аптымальны. Найбольш спрыяльны для чаго-н., найбольш адпаведны чаму-н., найлепшы. Чым бліжэй будуць умовы ўтрымання і кармлення жывёлы да аптымальных,… 62 аптэкарскі // аптэчны Аптэкарскі. Які мае адносіны да аптэкара; які належыць аптэкару. Аптэкарская работа. Аптэкарскі халат. Аптэчны. Які мае адносіны да аптэкі. Знайшлося… 63 апуха // апушына Апуха. Футравая абшыўка па краях адзення ці абутку. Апуха даражэй кажуха. Прымаўка. Апушына. Дошка па краях даху, страхі. І тонуць асверы, пярэплаты,… 64 арала // рала Арала. Уст. паэт. Прылада для ворыва, саха. Хіба тут цесна? свету мала? Няма работы для арала ці для сярпа, або для коскі? Я.Колас. Рала. 1. Адгалінаванне… 65 арашальны // арашоны Арашальны. Які звязаны з арашэннем; прызначаны для арашэння. Над капустай шэрым алавяным бляскам адсвечвалі трубы арашальнай сістэмы. М.Ракітны. Арашоны.… 66 ардынарац // ардынатар Ардынарац. Ваеннаслужачы пры камандзіру або пры штабе для сувязі, выканання асобных даручэнняў і асабістых паслуг. Адным словам, хлопец быў таварыскі,… 67 арэал // арэол Арэал. Спец. Вобласць натуральнага пашырэння якога-н. віду, сямейства жывёл, раслін і інш. Арэал сумчатых з часоў асваення эўрапейцамі Аўстраліі і Амерыкі… 68 арэшкавы // арэшнікавы Арэшкавы. Разм. Зроблены з арэшыны. Арэшкавы кій. Арэшнікавы. Які мае адносіны да арэшніку, ляшчынніку. Арэшнікавы зараснік. 69 асабісты // асабовы // асаблівы Асабісты. Які належыць пэўнай асобе, прызначаны для яе; звязаны з канкрэтнай асобай. З лёсам краіны непарыўна звязваецца і асабісты лёс чалавека. М.Барсток.… 70 асветленасць // асвятленне Асветленасць. Ступень асвятлення якой-н. паверхні, прасторы. Асветленасць паверхні вымяраецца светлавым патокам, падаючым на адзінку паверхні. Фізіка.… 71 асветлены / асвечаны // асвятляльны Асветлены. Які асвятлілі, зрабілі светлым, бачным. А лес, асветлены і абагрэты сонцам, пазіраў зусім-такі весела. Я.Колас. Асвечаны. Тое, што і асветлены.… 72 асветніцкі // асветны // асвечаны Асветніцкі. Які мае адносіны да асветніцтва, асветніка. Ахвярнаю асветніцкаю працай першадрукар [Скарына] узорваў культурную глебу Беларусі пад засеў… 73 асвоіць // засвоіць Асвоіць. 1. Навучыцца карыстацца чым-н.; навучыцца вырабляць што-н. На кожным участку патрэбны былі тапографы, і я даволі скора асвоіў гэту спецыяльнасць.… 74 аселіца // аселішча Аселіца. Наваколле паселішча. Ужо на аселіцы стаялі бухматыя стагі сена, у садах пачалі гнуцца галіны ад цяжару яблык і груш. В.Гардзей. Аселішча.… 75 асірацець // асіраціць Асірацець. Стаць сіратою. Ён асірацеў тады, калі яму было дваццаць год. Бацька і маці памерлі ў адно лета. К.Чорны. Асіраціць. каго. Зрабіць каго-н.… 76 аслабелы // аслаблены Аслабелы. Які стаў слабым, нядужым. Адна качка хіснулася, нырае ўніз, няёмка махае аслабелымі крыллямі і, апісаўшы дугу, раптам шлёпаецца ў ваду. Я.Колас.… 77 аслабець // аслабіць Аслабець. 1. Стаць слабейшым; зрабіцца фізічна слабым, нядужым. Ногі ў мяне аслабелі і зрабіліся як не свае, калі я выйшаў на перон, дзе стаяў невялікі… 78 аслеплены // аслеплы // асляпляльны Аслеплены. 1. Пазбаўлены зроку, сляпы; часова страціўшы здольнасць бачыць што-н. Мы на міг былі аслеплены зыркаю маланкай сіняй. Я.Непачаловіч. 2.… 79 асмуглы // асмужаны // асмяглы Асмуглы. 1. Цёмны, смуглы; абветраны, загарэлы. Асмуглыя рукі яе захінаюць кажушок стары. П.Глебка. 2. Зацягнуты смугою; туманны, імглісты; асмужаны.… 80 аснашчанасць // аснашчэнне Аснашчанасць. Забяспечанасць тэхнічнымі сродкамі. З года ў год узрастае тэхнічная аснашчанасць сельскай гаспадаркі. Звязда. Аснашчэнне. Забеспячэнне…