81 аснова // выснова Аснова. 1. Галоўная частка, якая служыць апорай для чаго-н.; каркас. Хлопцы ... прынеслі з лесу дзве расохі і ўбілі іх у зямлю. Наверсе паклалі перакладзіну,… 82 асобны // асобы Асобны. 1. Які вылучаны з шэрага іншых, існуе асобна побач з іншымі. Спачатку ў паветры, быццам шэрыя матылі, закружыліся асобныя сняжынкі. Г.Шчарбатаў.… 83 астанкі // астаткі Астанкі. адз. няма. Цела нябожчыка; прах. Радзіма - гэта і той курганок зямлі, дзе ляжаць астанкі бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Б.Сачанка. Астаткі.… 84 асуджанасць // асуджэнне Асуджанасць. Поўная безнадзейнасць; пагроза гібелі. Трывожнае пачуццё асуджанасці ўсё больш ахоплівала яго, і Аўсееў, напружыўшы ўсе сілы розуму, узяўся… 85 асэсар // пасэсар Асэсар. 1. Гіст. Судовая службовая асоба; засядацель. Ціхон. Гэты сабака Ліпскі падаў на мяне ў суд, што я яго адлупцаваў, дык вот і асэсара прыслалі.… 86 атавізм // атэізм Атавізм. Праяўленне ў чалавека, жывёл або раслін такіх прымет, якія былі ўласцівы іх далёкім продкам. Валасатасць і з'яўленне хваста ў людзей тлумачыцца… 87 атайбавацца // атаймавацца // атаўбавацца Атайбавацца. Разм. Уладкавацца, размясціцца; атабарыцца. Вясна скончылася, і лета атайбавалася на полі. К.Чорны. Атаймавацца. Аціхнуць, супакоіцца.… 88 атамнік // атамшчык Атамнік. Спецыяліст па атамнай энергіі. - Нарабілася ж такое, што не толькі нам, вучоным-атамнікам, на гады работы хопіць, але і біёлагам, заолагам,… 89 атэль // атэлье Атэль. Гатэль, гасцініца. Асабліва расчуліла нас дэлегацыя вучняў-дзяцей, якія наведаліся да нас проста ў атэль, каб перадаць свае падарункі для нашых… 90 атэстат // атэстацыя Атэстат. Афіцыйны дакумент аб заканчэнні навучальнай установы, аб прысваенні вучонага звання. Атрымаўшы атэстат за вучылішча, Захар ясней бачыў дарогу… 91 аўсюк // аўсянік // аўсянка Аўсюк. Пустазелле, падобнае на авёс. На вузкай, метры ў тры, палосцы аж да самага лесу, дзе канчалася поле, зелянелі толькі свірэпка, лебяда ды аўсюк.… 92 аўтабіяграфія // біяграфія Аўтабіяграфія. Апісанне свайго жыцця. Успамінаючы сваё маленства, К.Чорны гаворыць у аўтабіяграфіі: «Гэта быў жудасны час». М.Луфераў. Няправільна.… 93 аўтарытарны // аўтарытэтны Аўтарытарны. Кніжн. Заснаваны на безагаворачным падпарадкаванні ўладзе, аўтарытэту. Аўтарытарны рэжым. Аўтарытэтны. Які карыстаецца аўтарытэтам; які… 94 аўчарка // аўчарня Аўчарка. Парода дужых вартавых сабак, якія звычайна выкарыстоўваюцца для аховы статкаў, для каравульнай службы. Чакаючы і баючыся новай пагоні, Іван… 95 афектыўны // эфектыўны Афектыўны. Павышана-эмацыянальны, празмерна ўсхваляваны. У пачатку афектыўнага стану чалавек не можа не думаць аб прадмеце свайго пачуцця і аб тым,… 96 афіцыёзны // афіцыйны / афіцыяльны Афіцыёзны. Які фармальна не звязаны з урадам, але фактычна праводзіць яго палітыку. Лабановіч піша артыкул у абарону ўдзельнікаў нелегальнага настаўніцкага… 97 ахаладзець // ахаладзіць / ахалодаць Ахаладзець. 1. Стаць халодным, астыць, ахалодаць. Халімон не звяртаў увагі на Патапчыка, а пакручваў прэнт датуль, пакуль ён не ахаладзеў, а тады зноў… 98 ашыек // ашыйнік Ашыек. Частка мясной тушы, сумежная з шыяй. Курыца млява трапянула крылом, асела назад, і з кароткага ашыйка ў яе выціснулася палахлівай кропляй, а…