21 абязлюдзець // абязлюдзіць Абязлюдзець. Стаць бязлюдным, пустэльным. Мы спынілі бескарысную дыскусію. Пляж абязлюдзеў, ды і нам заставацца на ім не было ніякай ахвоты. М.Лынькоў.… 22 абясколераць // абясколерыць Абясколераць. Страціць яркасць афарбоўкі; зрабіцца бясколерным, выцвісці. У чыстым, бясхмарным паднябессі, якое нібыта выцвіла і абясколерала, кружыў… 23 абяссілець // абяссіліць Абяссілець. Стаць бяссільным; знемагчы. Сінонімы: знясілець, аслабець. Толькі пазней зразумеў Дзіма, што такі стан, калі здаецца, што ты ўжо зусім… 24 абяцанка // абяцанне Абяцанка. Няпэўнае, несур'ёзнае абяцанне, выкананне якога малаверагодна. Мужык ведаў свайго пана як аблупленага і не верыў яму і яго абяцанкам. А.Якімовіч.… 25 агалець // агаліць Агалець. 1. Застацца без покрыва. Сінонім: агаліцца. Агалела поле. Знята збажына з яго даўно. Я.Колас. 2. Крайне абяднець. Сінонім: згалець. Салдаты… 26 агідлівы // агідны Агідлівы. Які адчувае і выказвае агіду, гадлівасць да каго-чаго-н. Сінонімы: брыдлівы, грэблівы. Лясніцкі ўздрыгнуў ад раптоўнага прыліву гневу і агідлівай… 27 адбіўны // адбойны Адбіўны. 1. Якім адбіваюць што-н. Адбіўны молат. 2. Прыгатаваны шляхам адбівання, размякчэння ўдарамі. У цэлафанавым пакеце была твая вячэра, а магчыма,… 28 адборачны // адборны Адборачны. Створаны, прызначаны для адбору каго-н. Адборачная камісія. Адборачныя сустрэчы баксёраў. Адборны. 1. Адабраны з ліку іншых як лепшы; выдатны… 29 адзець // надзець Адзець. 1. Пакрыць адзеннем каго-н. Я памятаю: на самым змроку маці мая сказала мне памыць ногі, адзела мне чыстую сарочку, і мы пайшлі на хутар Зялёны… 30 адзінарны // ардынарны Адзінарны. 1. Зроблены з адной часткі; не падвойны. Цяпер і тут дзверы, адзінарныя, з доўгімі надворнымі завесамі. А.Кулакоўскі. 2. Прызначаны для… 31 адзінкавы // адзінокі // адзіночны // адзіны Адзінкавы. Які сустракаецца не групай, не ў мностве, а паасобнымі адзінкамі. Пісьменнік умее ў адзінкавым бачыць вялікае і складанае. С.Майхровіч. … 32 адклад // адкладанне Адклад. Перанясенне на больш позні час. Сінонім: адтэрміноўка. Тут жа без адкладу і адбылася сяброўская вечарына, бо інакш не назавеш гэтую цікавую… 33 адкладзены // адкладны Адкладзены. Перанесены на больш позні час. Сінонім: адтэрмінаваны. З-за такой непрадбачанай сітуацыі сустрэча паміж камандамі была адкладзена. Звязда.… 34 адлучка // адлучэнне Адлучка. Адыход адкуль-н. на пэўны час; часовая адсутнасць. У атрадзе быў заведзены такі парадак: дазвол на адлучку даваў толькі камандзір ці камісар.… 35 адменны // адметны Адменны. Выдатны па сваіх якасцях, самы лепшы; надзвычайны. Навакол былі выдатныя грыбныя мясціны, дзе раслі адменныя баравікі. М.Лынькоў. Адметны.… 36 аднарукі // аднаручны Аднарукі. толькі з адуш. наз. З адной рукой. Каля самае брамы брыгаднага двара Хрысцюка аклікнуў начны вартаўнік, аднарукі Кастусь Парфёнчык. І.Дуброўскі.… 37 адрасант // адрасат Адрасант. Той, хто пасылае паштовае адпраўленне. Сінонім: адпраўнік. Прыносіць пісьмы паштальён ад незнаёмых адрасантаў. Х.Жычка. Адрасат. Той, каму… 38 адрывачны // адрывісты // адрыўны Адрывачны. Які не з'яўляецца звязным цэлым, няпоўны; які складаецца з асобных урыўкаў. Вучоныя, стварыўшыя гэтыя тэорыі; абапіраліся толькі на выпадковыя,… 39 адсталы // адстаючы Адсталы. Які стаіць на больш нізкім узроўні развіцця, чым іншыя. Васілёва жаданне пайсці старшынёй такога адсталага калгаса спадабалася райкому. І.Шамякін.… 40 адукаваны // адукацыйны Адукаваны. Які атрымаў шырокую адукацыю, мае рознабаковыя веды; інтэлігентны, культурны, выхаваны. Ігнат упершыню пачуў з вуснаў адукаванага чалавека…