1 убегчы // узбегчы Убегчы. Увайсці куды-н. бягом. З раніцы, як толькі я сеў за стол апрацоўваць допісы, у пакой убегла Валя. Р.Сабаленка. Узбегчы. 1. Падняцца бягом… 2 убіцца // узбіцца Убіцца. 1. Разм. Улезці, забрацца ўнутр чаго-н., куды-н. Захоплены такімі думкамі, Далібор і не заўважыў, як ад'ехаўся ад сваёй дружыны і ўбіўся ў… 3 убранасць // убранне / убранства Убранасць. Упарадкаванасць, упрыгожанасць. Святочная ўбранасць вуліцы. Убранне. Адзенне, убор; строі. Побач - невялікая люстраная вітрына, поўная… 4 увага // уважлівасць Увага. 1. Сканцэнтраванасць зроку, слыху на чым-н., накіраванасць думкі на што-н.; цікавасць да чаго-н. Сказаць праўду, на Ганьчыны прыборы старшыня… 5 уважаны // уважлівы / уважны Уважаны. Такі, да якога аднесліся з увагаю. Уважаная просьба. Уважлівы. Які ставіцца да чаго-н. з увагай; які выказвае ўвагу; старанны; чулы, клапатлівы.… 6 уважыць // узважыць Уважыць. 1. каго-што. Аказаць каму-н. павагу, праявіць увагу да каго-н. Як ні ўпіралася Поля, а прысесці да стала прыйшлося - трэба было ўважыць гасцей.… 7 увалачы // узвалачы Увалачы. каго-што. Разм. 1. Уцягнуць, з цяжкасцю ўнесці што-н. унутр чаго-н. Неяк пасля абеду ... ля ўваходу ў палатку пачуліся галасы, тупат, і двое… 8 уваліцца // узваліцца Уваліцца. 1. Упасці, праваліцца куды-н. Каб не ўваліцца ўпоцемках у якую-небудзь яму, Пераход увесь час глядзеў сабе пад ногі. А.Кулакоўскі. 2. Стаць… 9 уваліць // узваліць Уваліць. 1. што. Укінуць, унесці куды-н. што-н. цяжкае, грувасткае. Уваліць камень у канаву. || Вывезці на поле ў вялікай колькасці для ўгнаення глебы.… 10 увар // узвар Увар. Колькасць, аб'ём, на які паменшала што-н. пры варцы. Увар мяса невялікі. Узвар. Адвар з ягад, траў і інш. Часам заходзіць да іх суседка, Вальчына… 11 уваход // уваходзіны Уваход. Месца, праз якое ўваходзяць куды-н. На шпітальным двары было цёмна, гарэла некалькі ліхтароў толькі над уваходам у будынак. К.Чорны. Уваходзіны.… 12 увезці // узвезці Увезці. што. Завезці, даставіць куды-н., унутр чаго-н. Увезці калёсы ў гумно. Узвезці. каго-што. Завезці, прывезці наверх, на паверхню чаго-н. Буланы,… 13 увесці // узвесці Увесці. каго-што. 1. Прымусіць увайсці ўнутр чаго-н., прывесці куды-н. [Леапольд] усё стаяў ля сына, як той пераадзяваўся, каб увесці яго ў хату самому.… 14 увівацца // узвівацца Увівацца. 1. Уплятацца, укручвацца пры віцці, звіванні. Стужка добра ўвіваецца ў косы. 2. Разм. Вярцецца каля каго-чаго-н., неадступна хадзіць за… 15 угаварыцца // узгаварыцца Угаварыцца. Загадзя дамовіцца, згаварыцца аб чым-н.; прыйсці да згоды. Аленка чакала Сцёпку, як яны і ўгаварыліся, на сцежцы каля Дзям'янавай клуні.… 16 угарэцца // узгарэцца Угарэцца. Пачаць добра гарэць, разгарэцца. Лабановіч сеў супраць дзверцаў печы. Дровы ўгарэліся і весела патрэсквалі. Ад агню ішло лагоднае цяпло..… 17 угнаенне // угнойванне Угнаенне. Рэчыва, якое ўносіцца ў глебу для паляпшэння росту раслін і павышэння ўраджаю. Са станцыі толькі званілі, каб забіралі ўгнаенне. А.Пальчэўскі.… 18 угоддзе // угодкі Угоддзе. Участак зямлі, які мае гаспадарчае прызначэнне. Васіліна забрала ў Люды аловак, прыхапіла з суседняга стала аркуш паперы і схілілася над картай,… 19 угрэць // узгрэць Угрэць. Разм. 1. каго-што. Зрабіць цёплым, нагрэць, сагрэць. Як натапілі добра печку, дык і ўгрэлі хату. 2. без дап. Прыгрэць. Угрэла сонца. Жней… 20 удалы // удачлівы // удачны Удалы. 1. Які завяршаецца ўдачай; паспяховы, удачны. Рэйд той наш, па сутнасці першы, быў удалы. І.Шамякін. 2. Вельмі добры. Здаецца, ні адзін год…