41 заражаны // заразлівы // заразны Заражаны. З хваробатворнымі мікробамі або шкоднымі рэчывамі, насякомымі. Сяльчонак схадзіў у хлявок, насыпаў у марлевую анучку дусту, павязаў мяшочак… 42 зараніца / заранка1 // заранка2 // зарніца Зараніца. Паэт. Тое, што і заранка1. Зара-зараніца гарыць у паднябессі, залоціць красою разлогі. Я.Пушча. Заранка1. Яркая афарбоўка гарызонта пры захадзе… 43 засек // засека // засечка Засек. Адгароджанае месца ў свірне, клеці для захавання збожжа, мукі. Тады яны ... панасыпалі насенне ў мяшкі і развезлі па кустах - абы ў засеках не… 44 засланка // заслон // заслона // заслонка Засланка. 1. Бляшаны ліст з ручкай, якім закрываюць топку печы. Ён ускочыў, замітусіўся, чамусьці зазірнуў у печ, але тут жа і прыкрыў чалеснікі засланкай.… 45 засмаглы // засмажаны // засмяглы Засмаглы. Сухі, перасохлы; засмяглы. [Байцы] дзялілі матчын хлеб счарсцвелы, пілі, абцёршы на хаду з засмаглых вуснаў пыл. А.Лойка. Засмажаны. Прыгатаваны… 46 засмечанасць // засмечванне Засмечанасць. Забруджанасць смеццем, непатрэбнымі рэчамі. Засмечанасць насення пустазеллем. Засмечванне. Забруджванне смеццем, непатрэбнымі рэчамі.… 47 засмуткаваць // засмуціцца // засмуціць Засмуткаваць. Пачаць смуткаваць. Так засмуткавала яго душа па працы, мірнай, стваральнай працы, што, ведаў Мікола, не вытрымае ён і тыдня без справы.… 48 заспакаяльны // заспакоены // заспакойлівы Заспакаяльны. Які памяншае ўзбуджанасць або знімае боль. Заспакаяльныя кроплі. Заспакаяльныя сродкі. Заспакоены. Прыведзены ў стан спакою; супакоены.… 49 застары // застарэлы Застары. Разм. Стараваты для каго-чаго-н. - Кастусь Серада - застары для старшыні, - сказаў Піліпёнак са шкадаваннем. У.Шахавец. Застарэлы. Разм. … 50 застаялы / застоены // застойны Застаялы. 1. Які доўгі час прастаяў, не рухаўся (пра каня). Калёсы між тым ужо каціліся па шляху, застаялыя коні ірваліся як не галопам. М.Лупсякоў.… 51 засушаны // засушлівы Засушаны. 1. Высушаны, сухі. Засушаны бярозавы лісток. 2. перан. Разм. Пазбаўлены жывасці, яркасці. Засушаны спектакль. Засушлівы. Які суправаджаецца… 52 заточаны // заточны Заточаны. Завостраны. Заточаны аловак. Заточны. Прызначаны для заточкі, заточвання. Заточны станок. 53 затрыманне // затрымка Затрыманне. 1. Пакіданне чаго-н. дзе-н. Калгас пачаў рыхтавацца да затрымання снегу на палях. І.Дуброўскі. 2. Узяцце пад варту; арышт. Знойдзеныя… 54 захаванасць // захаванне Захаванасць. Цэласць, непашкоджанасць. Захаванасць рэчаў гарантуецца. Захаванне. Зберажэнне ў цэласці чаго-н. Беражлівае захаванне кнігі з аўтографам.… 55 захваральнасць // захворванне Захваральнасць. Адносная колькасць захворванняў за пэўны прамежак часу. Захваральнасць насельніцтва горада знізілася. Захворванне. Парушэнне нармальнай… 56 зацяжкі // зацяжны Зацяжкі. Разм. Залішне цяжкі; не пад сілу. Касянок вымушаны быў пайсці на новую, мо і зацяжкую для яго работу. Р.Сабаленка. Зацяжны. Працяглы; які… 57 зацямніць // зацяніць Зацямніць. каго-што. 1. Зрабіць цёмным, засланіўшы святло. Вячэрнія змрокі, што шпарчэй, чым звычайна, згушчаліся ў непагадзь, зацямнілі далягляд.… 58 збродлівы // збродны Збродлівы. Разм. Шкадлівы, памаўзлівы. Збродлівы кот. Збродлівая карова. Збродны. Разм. Выпадкова сабраны; разнародны, разнамасны. Збродная кампанія.… 59 звадлівы / звадны // зводніцкі // зводны Звадлівы. Разм. Які мае адносіны да звадкі - склокі, сваркі; схільны да звадкі. Выходзіць, каб Адам не паслухаў сваёй звадлівай жонкі ды не паспытаў… 60 званар // званец Званар. Царкоўны служыцель, які звоніць у званы. Званару ж было строга загадана не спяшыць і не спазняцца, а біць у звон дакладна тады, калі будзе гаварыць…